З кагорты аптымістаў-пераможцаў №2

5 студзеня вядомаму ў нашым горадзе ветэрану
Вялікай Айчыннай вайны, актывісту шахматнага руху Сцяпану Сямёнавічу Мельнікаву
споўнілася 86 гадоў. Гераічная барацьба з фашыстамі ў грозныя саракавыя мае да
Сцяпана Сямёнавіча самае прамое дачыненне.

Сцяпан Мельнікаў нарадзіўся ў вёсцы Пархімкавічы
Кіраўскага раёна. Падлетку яшчэ не споўнілася 15 гадоў, калі на яго родную
зямлю прыйшлі ворагі. “Паводзілі сябе агрэсіўна, выхваляліся, што праз
месяц возьмуць Маскву, — успамінае ветэран. — У хуткім часе загрымелі баі пад
Магілёвам, Бабруйскам, і стала бачна, што гэта далёка не так”.

До 1944 года хлопец разам з сям’ёю знаходзіўся ў
Пархімкавічах. Калі ў вёску наведваліся фашысты, вяскоўцы хаваліся ў бліжэйшых
лясах. Падтрымліваў сувязь з партызанамі. Як толькі была вызвалена родная
вёска, Сцяпана адразу прызвалі ў дзеючую армію. Напачатку яго накіравалі ў
Калужскую школу малодшага каманднага саставу, пасля якой быў 3-ці Беларускі
фронт. Ваяваў ва Усходняй Прусіі, у адным з баёў атрымаў цяжкае раненне ў
нагу… Перамогу сустрэў у шпіталі ў горадзе Горкі (зараз Ніжні Ноўгарад).
Лячэнне павінна было быць доўгім, але якраз у гэты час радавы Мельнікаў атрымаў
пісьмо з дому, у якім малодшыя браты паведамлялі, што ў адным з баёў на
тэрыторыі Польшчы загінуў бацька. Зразумеўшы, што ўвесь цяжар і адказнасць за
сям’ю, у якой акрамя яго расло яшчэ трое дзяцей — два браты і сястра, цяпер
лягуць на яго плечы, як старэйшага, яшчэ без сіл пасля ранення накіраваўся
дадому.

Пасля вайны працуе ў калгасе, дапамагае
“паднімаць” з руін сельскую гаспадарку. Затым у яго жыцці ўзнік горад
Кастрама — вучоба ў гандлёва-кааператыўнай школе. Пасля працаваў інструктарам
Бабруйскага райспажыўсаюза. У 1948 годзе яго пераводзяць на працу ў наш горад.
У райнарыхтпраме напачатку рабіў арганізатарам-інструктарам, затым намеснікам
дырэктара.

Працоўны стаж С.С.Мельнікава налічвае амаль пяцьдзясят
гадоў. І менавіта столькі ж ён аддаў і шахматам — захапленню на ўсё жыццё.
Гуляў сам і прыцягваў моладзь. Дзякуючы якраз і яму шахматна-шашачны рух у
нашым раёне прыняў такі шырокі размах. За шахматнай дошкай Сцяпан Сямёнавіч
правёў большую палову свайго жыцця. Спіс яго дасягненняў значны. Ён —
шматразавы чэмпіён раёна і вобласці па шахматах як у асабістым, так і
каманд-ным заліку, удзельнік многіх турніраў рэспубліканскага і саюзнага
маштабаў.

Сцяпану Сямёнавічу — аднаму з першых асіповіцкіх
шахматыстаў — быў прысвоены спартыўны разрад, а ў пачатку 80-х ён стаў
кандыдатам у майстры спорту. Акрамя гэтага С.С.Мельнікаў шмат гадоў займаўся
судзействам спаборніцтваў, атрымаў першую судзейскую катэгорыю.

Тут, у Асіповічах, сустрэў ён і сваё каханне —
Надзею Іванаўну. З ёй і ідуць па жыцці побач ужо не адзін дзясятак гадоў.
Вырасцілі траіх дзяцей, маюць чатырох унукаў і сем праўнукаў.

І сёння, нягледзячы на паважаны ўзрост і даволі
складаны стан здароўя, былы спартсмен, як і кожны апантаны чалавек, стараецца
не адчуваць цяжару пражытых гадоў, трымаецца бадзёра і аптымістычна. Адбіваецца
яго байцоўскі характар, прывычка перамагаць і не здавацца.

Так трымацца і надалей, паважаны Сцяпан
Сямёнавіч, з днём нараджэння Вас!

Тамара ВАЛАДЗЬКО.

Последние новости

Общество

Общий стаж работы семьи Тарновских-Ремень в Осиповичском районе газоснабжения филиала “Бобруйское производственное управление” РУП ”Могилёвоблгаз” — 62 года

7 сентября 2025
Читать новость
Общество

Константин Джулай проработал в автошколе более 20 лет

6 сентября 2025
Читать новость
Благоустройство

Погода этого лета была довольно благоприятной для зеленого убранства города

6 сентября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 6 сентября для всех знаков зодиака

6 сентября 2025
Читать новость
Власть

“Прозрачные правила игры”. Лукашенко поручил определить механизмы контроля в сфере криптовалют

5 сентября 2025
Читать новость
Общество

Журналистское расследование. Черви в горчице или тараканы в голове? Об острой приправе, фейках и элементарной порядочности

5 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем