Сёлета не толькі круглая дата нашай любімай і паважанай раённай газеты, а і юбілей аднаго з былых супрацоўнікаў “раёнкі”. 26 лютага Алегу Iванавічу ЦIмIнскаму споўнілася б 70 гадоў. На вялікі жаль, яго ўжо няма побач,
23 студзеня 2003 года ён памёр ад цяжкай хваробы, але поле нацыянальнай самасвядомасці, якое засяваў усё жыццё гэты чалавек, і сёння адраджае жывыя думкі пра гістарычную памяць і яе карані.
Алег нарадзіўся 26 лютага 1941 года ў Ялізаве. На цяжкія ваенныя і пасляваенныя гады прыпалі яго дзяцінства і юнацтва. Давялося зведаць холад і голад, калі за-стаўся без бацькі. I ўсё ж свет нават тады быў радасны і светлы: сябры, брат Яра-слаў, заняткі, рэчка Бярэзіна, у якой вадзіліся ракі, а на заходзе сонца на паверхні гуляла шмат усякай рыбнасці, лес і поле, ягады і грыбы, цёплыя летнія дажджы, зімой — заўсёды жаданы снег…
Побач з выхаваннем жыццём сваё месца заняло выхаванне кнігай. Успамінаючы аб тым часе і маці, 3 лістапада 1987 года ён напісаў:
Вега яшчэ кроў ліла на дрот калючы,
Я ж яблынькам сваім лічыў гады
I тыднямі чакаў тваёй палучкі,
Чужыя абыходзячы сады.
Гады міналі, як вядзецца,
I яблыкі ў ранішняй расе
Прыносіш ты. А мне здаецца —
Маё маленства ў руках нясеш.
У творцаў, якія працуюць са словам, ёсць перавага над іншымі — яны звяртаюцца да людзей, расказваюць пра іх, разважаюць, цікавяцца і могуць параіць нешта нават праз гады пасля сыходу ў іншы свет. Чытаючы рускіх і беларускіх класікаў, Алег фарміраваў густ, культуру, і калі прыйшоў час паступаць у ВНУ, выбраў філалогію. Адчувалася неабходнасць у адукацыі, якая адкрывала свет, дзе была патрэба ў жывым слове. Не проста — было ажно 10 чалавек на студэнцкае месца — паступіў на філалагічнае аддзяленне БДУ. Настаўнічаў, быў дырэктарам школы. Гэта пра такіх, як Алег Iванавіч, пісаў Васіль Быкаў у аповесці “Абеліск”: “У тым, што мы ёсць цяпер як нацыя і як грамадзяне, найпершая заслуга сельскіх настаўнікаў”.
У асіповіцкай газеце ён адпрацаваў 23 гады. Член раённага экалагічнага савета, пастаянны аўтар тэматычнай старонкі “Клуб сяброў прыроды “Вытокі”. З-пад яго пяра выходзяць рубрыкі “Па слядах аднаго пісьма”, “Саветы за работай”, “Увагу якасці прадукцыі”, “Ад пенсіі да пенсіі” і іншыя. Дарэчы, добра ведаю, што ў свой час па рэдакцыі хадзіла такая прыпеўка: “У Цімінскага Алега / Прамысловасць пад рукой, / Ён заводы ўсе аббегаў, / Чалавек усюды свой”.
Вось што расказвае пра Алега яго жонка Марыя Паўлаўна: “Днямі дастала і перагледзела яго працоўную кніжку. Ведаеце, нават здзівілася. У яго 42 гады працоўнага стажу. Гэта і праца на шклозаводзе, і вучоба ў БДУ, і работа ў школе — 17 гадоў. А астатнія — журналістыка. Амаль чвэрць стагоддзя! Скончыўшы з чырвоным дыпломам філфак БДУ і добра ведаючы рускую мову, ён усё жыццё размаўляў і пісаў на роднай беларускай мове. I гэта была не рысоўка, а яго ўнутранае крэда. Аднойчы, едучы ў рэдакцыю ў гарадскім транспарце, нешта спытаў у кандуктара. Вядома ж, па-беларуску. Побач стаяў маладзенькі міліцыянер, які з ухмылкай заўважыў: “Што, дзед, бэнээфавец!?”. Алег Iванавіч павярнуўся да яго і спакойна, з годнасцю сказаў: “Я — беларус! А ты?”. Хлопец, пэўна, не чакаў такога, бо нават не знайшоўся, што яшчэ сказаць… Алег Iванавіч любіў сваю журналісцкую працу. Аб’ездзіў і добра ведаў увесь раён. Iм было напісана шмат нарысаў аб працаўніках горада і вёскі. Ён умеў і стараўся ў кожным чалавеку знайсці нешта адметнае, важнае, нейкую залацінку. Пісаў шмат, услаўляючы людзей, іх рабочыя рукі”.
Два дзясяткі гадоў ішоў з ім поруч сябра — рэдактар газеты Анатоль Уладзіміравіч Тамашэўскі. “За ўвесь час сумеснай працы, — узгадвае ён, — не магу ўспомніць ні аднаго выпадку, каб чуў з вуснаў Алега Iванавіча рускія словы. Гэты чалавек быў проста ўлюблёны ў сваю, матчыну мову і пісаў матэрыялы выключна на ёй. Філолаг па адукацыі, ён непрымірыма ставіўся да памылак, якія часам дапускаліся ў рэспубліканскіх выданнях. Калегі нярэдка называлі Цімінскага хадзячай энцыклапедыяй. I калі ўзнікала спрэчнае пытанне, больш звярталіся да яго, а не да слоўнікаў.
Ён вельмі паважаў лю-дзей працы, іменна майстроў сваёй справы. Быў добра знаёмы з работай прамысловых прадпрыемстваў. Пра людзей пісаў шчыра і проста. Яго замалёўкі часта ставіліся ў прыклад другім супрацоўнікам, адзначаліся як лепшыя.
А яшчэ — не мог цярпець хлусні, паспешлівасці ў думках, надуманых ідэй. Памятаеце гады перабудовы? Па ўсіх рэдакцыях разышоўся загад: увесці рубрыку “Яны не перабудаваліся”. I пачалі газеты і аўтары падганяць пад гэтую тэматыку самыя розныя крытычныя матэрыялы. Алег Iванавіч быў катэгарычна супраць падобнага: “Не пісаў і не буду!”. I не выдаў пад надуманую неперабудову ні аднаго радка.
З асаблівай жа ахвотай ён пісаў пра работу чыгуначнікаў. Тут ведаў, мабыць, ледзь не ўсіх, ды і яго ведалі многія. Думаецца, немалаважнае значэнне адыграла тое, што Алегу Iванавічу штодня даво-дзілася дабірацца са сваіх Дзераўцоў у горад на працу цягніком і вяртацца дамоў такім жа чынам.
Улюблёны ў прыроду, у стаўшыя яму роднымі Дзераўцы, ён ніяк не мог адважыцца пераехаць у горад, хаця і цяжкавата было ўжо ў перадпенсіённыя гады матацца туды-назад. Жыццё ў кватэры яму не падабалася, а падабраць у Асіповічах дом на свой густ ніяк не мог: хацелася, каб і грыбы былі, і ў лес бегаць непадалёку…”
У такім невялікім артыкуле даволі цяжка расказаць пра такую глыбу-беларуса-знаўцу, як Цімінскі. I сёння ўсе, з кім працаваў і сябраваў Алег Iванавіч, кланяемся яму:
Он освобождал Осиповичи. 28 июня — День освобождения района от немецко-фашистских захватчиков
28 июня 2025
Общество
Гороскоп на 28 июня для каждого знака зодиака
28 июня 2025
Власть
Лукашенко сказал, что делать, чтобы ЕАЭС был эффективной структурой, а не площадкой теоретических дискуссий
27 июня 2025
Общество
В этом месяце перестало биться сердце Зинаиды Константиновны Пацкевич — бессменного председателя совета ветеранов Осиповичской ЦРБ “Серебристый ландыш”
27 июня 2025
Общество
В сельхозпредприятиях Осиповичского района в разгаре сезон кормозаготовки. Качество заготавливаемого сенажа контролируется в ветеринарной лаборатории ВСУ “Осиповичская райветстанция”
27 июня 2025
Власть
ЕАЭС 2.0. Лукашенко обозначил контуры обновленной версии экономического союза