Урок мужнасці

Нядаўна ў ДУА «Дараганаўскі ВПК д/с-СШ” прайшоў
урок мужнасці, прысвечаны 70-годдзю з дня расстрэлу дзяцей яўрэйскай
нацыянальнасці з дзіцячага санаторыя «Крынкі”. На мітынг-рэквіем сюды
прыязджалі прадстаўнікі яўрэйскай дабрачыннай арганізацыі ХЭСЭД-Рахамім з
Мінска. У склад дэлегацыі ўваходзілі малалетнія вязні і Праведнікі свету, а
арганізаваны прыезд быў спецыялістам па сацыяльнай рабоце ХЭСЭДА Святланай
Валер’еўнай Маршак. Гэтыя паважаныя людзі наведалі Дараганаўскую школу і музей
ужо другі раз — цяпер дэлегацыя склала каля 40 чалавек.

Для настаўнікаў і вучняў школы было вельмі важна
сустрэцца з У.С. Свярдловым і Г.I.Жаброў-скай — выхаванцамі санаторыя «Крынкі”
апошняй перадваеннай змены. Валодзя Свярдлоў 2 красавіка 1942 г. уцёк з калоны
яўрэйскіх дзетак, якіх вялі на расстрэл па доўгай дарозе ва ўрочышча «Галны”, і
выжыў. Людзі навакольных вёсак дапамагалі яму, кармілі, а прытуліць на ўсю
вайну і выдаць за свайго пляменніка змагла жыхарка вёскі Макарычы Аляксандра
Кірылаўна Звонік.

А Галю Жаброўскую забрала з санаторыя восенню
1941 года бабуля, якая пешшу дайшла з Гомеля да Дараганава. Дзяўчынка ўжо
ляжала з запаленнем лёгкіх. Бабуля, як змагла, вылечыла і на адкрытай платформе
давезла яе з маленькай гамяльчанкай амаль да Гомеля, яшчэ 40 кіламетраў правяла
іх пяшком.

У.С.Свярдлоў зрабіў усё магчымае, каб на ма-гіле
84 расстраляных дзяцей і дзвюх яўрэйскіх жанчын — доктара-рэнтгенолага і
медсястры — быў адкрыты новы пом-нік, што і адбылося 27 кастрычніка 2006 г. Па
ініцыятыве Дараганаў-скай школы мемарыяльная дошка была адкрыта ў 2004 годзе на
месцы былога санаторыя, які ў гады Вялікай Айчыннай вайны быў дзіцячым лагерам
зняволення, але статусу канцлагера так і не атрымаў.

Усе тры брацкія магілы ў Дараганаве і помнікі ў
Крынцы — на месцы санаторыя, пахавання М.Я. Дарагана і У.Р.Калагрывага, і ва
ўрочышчы «Галны” — даглядаюцца мясцовымі школьнікамі.

На праведзеным каля помнікаў уроку мужнасці
прысутнічалі таксама вучні СШ № 2 г. Асіповічы на чале з Н.Л.Цыганок —
метадыстам па гісторыі райаддзела адукацыі, якая са сваімі выхаванцамі
займаецца вывучэннем тэмы Халакосту ў Асіповіцкім раёне.

На мітынгу апрача гаспадароў, настаўнікаў і
вучняў школы, выступілі У.С. Свярдлоў, Г.I.Жаброў-ская, М.I.Левіна-Крапіна,
Я.М.Мурахоўскі, Р.К.Сямашка, I.С.Простак і Л.С.Стоцкая. Нельга было без слёз
слухаць гэтыя балючыя ўспаміны людзей, у каго на вачах забівалі родных, хто хаваў
яўрэйскіх дзяцей, рызыкуючы жыццём сваіх уласных. Равін з сінагогі сталі-цы
прачытаў малітву на іўрыце ў памяць аб расстраляных. Гірлянды, вянкі і кветкі
леглі да падножжа помнікаў ад ДУА «Дараганаўскі ВПК д/с-СШ”, арганізацыі
ХЭСЭД-Рахамім, прафкама АСВК «Калгас «Каўгарскі”.

…Вялікая Айчынная вайна. 67 гадоў прайшло з
дня яе заканчэння, але «она такой вдавила след и стольких наземь положила, что
и теперь сквозь столько лет живым не верится, что живы”.

Жанна Караленя,

дырэктар школьнага комплексна-краязнаўчага музея
в. Дараганава.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем