Старонкі жыцця Градзянецкай школы (Асіповіцкі раён)
Цяперашнім
школьнікам, якія прыходзяць у прасторны клас з сучаснай мэбляй, карыстаюцца
сродкамі камунікацый ХХІ века, а, вяртаючыся дадому, бавяць вольны час за
камп’ютарам, нават уявіць цяжка, што калісьці было інакш.
Вучні
Градзянецкай сельскай школы маюць усе ўмовы для дастойнай вучобы. Гэта зараз,
праз час даўжынёй у стагоддзі…
За 5 гадоў да
Кастрыч-ніцкай рэвалюцыі ў вёсачцы, што гублялася ў густых лясах Ігуменскага
павета, пачала працаваць пачатковая школа. Прапаршчык цар-скай арміі Салаўёў,
бадай, самы адукаваны чалавек у населеным пункце, збіраў дзяцей на заняткі ў
доме купца Лазінскага. А праз нейкі час педагога-аматара змяніла настаўніца
Вера Лагун, якая вучыла мясцовых дзяцей да 1923 года.
У першыя гады
Савецкай улады была пастаўлена задача ліквідацыі непісьменнасці, таму за парты
селі не толькі дзеці — многія дарослыя таксама па вечарах змагаліся з уласным
невуцтвам. У 1938 годзе школа становіц-ца сярэдняй і размяшчаецца ў самым
вялікім будынку ў цэнтры пасёлка. Аб росце і развіцці населенага пункта можна
меркаваць па тым, што працавала асветніцкая ўстанова ў дзве змены, кожная
паралель налічвала па 3 класы, каля сотні вучняў. Дырэктарстваваў у тыя гады
Іван Фёдаравіч Балашэвіч.
Першы выпуск
дзесяцікласнікаў адбыўся якраз у 41-м, які афарбаваў жыццё краіны ў
барвова-чорны колер вайны. За Радзі-му аддалі жыццё вучні і настаўнікі Мікалай
Андрыевіч, Ніна Мяжэнная, Барыс Сяргееў, Венера Гурына, Макс Грынфельд. Школу
спалілі фашысцкія злыдні.
Як толькі
пазбавіліся ад акупацыйнай навалы, дарослыя зноў сабралі дзяцей у класы, якія
стваралі самі. Настаўнікі і вучні пасля ўрокаў бралі ў рукі замест алоўка і
ўказкі малаток і цвікі. Не бяда, што не хапала кніг і сшыткаў — вучыліся з
вялікім жаданнем. Веды юнаму пакаленню давалі Ульяна Васільеўна Луневіч,
Валянціна Фёдараўна Рудакоўская, Марыя Сцяпанаўна Астрэйка, Андрэй Фёдаравіч
Балашэвіч, Марыя Іванаўна Байко. Узначальваў калектыў Іосіф Сцяпанавіч
Астрэйка. У 1948 годзе школу перанеслі ў канец пасёлка, куды звезлі хаты, у
якіх размя-шчаліся класы.
У школе
працавала шмат цікавых, улюблёных у сваю работу настаўнікаў: Клаўдзія
Васільеўна Варывончык, Ксенія Канстанцінаўна Захаранка, Аляксандра Васільеўна
Горская, Вячаслаў Балі-слававіч Садлуцкі, Аляксандр Міхайлавіч Ланеўскі і інш.
Дырэктарамі ў розныя часы былі Аляксандр Міхайлавіч Варывончык, Аляксей
Паўлавіч Шаўчэнка, Павел Януаравіч Жук, Леанід Антонавіч Анціпаў, Андрэй
Фёдаравіч Ладуцька, Мікалай Ігнатавіч Аношка, Міхаіл Васільевіч Васько. З 1979
па 2004 год гэту пасаду займаў Сцяпан Данілавіч Данілевіч. Сёння калектыў
узначальвае Ганна Канстанцінаўна Валасевіч.
У 1988 годзе
школа ад-значыла наваселле ў новым 2-павярховым будынку на 198 месцаў. Працуе
там і музей партызанскай славы, дзе праводзяцца сустрэчы з ветэранамі вайны і
працы, урокі, экскурсіі.
2009-2011 гг.
— першынство ў раённых алімпіядах па нямецкай мове вучняў Мікіты Жаваранкава і
Хрысціны Хоміч
2010 г. —
Дыплом за лепшую арганізацыю ідэалагічнай работы, перамога ў абласной акцыі
“Марш паркаў”, рэспубліканскім конкурсе дзіцячага малюнка, перамога ў абласным
конкурсе на школьнае лясніцтва
2010 і 2011
гг. — ІІ месца ў раённым аглядзе-конкурсе на лепшы прышкольны ўчастак
2011 г. —
перамога ў раённым спаборніцтве сярод устаноў адукацыі і ў рэспубліканскім
конкурсе метадычных праектаў “Школьнае лясніцтва — арганізацыйная форма
грамадзянска-патрыятычнага выхавання”
2012 г. — 4
дыпломы ў міжнароднай дыстанцыйнай алім-піядзе па матэматыцы, перамога ў
абласным конкурсе дзіцячых навукова-практычных праектаў эколага-біялагічнай
тэматыкі “Празрыстыя хвалі Нарачы”, раённым конкурсе навукова-даследчых работ
“Праз творчасць — у прафесію жыцця”
Іна Заскевіч.