Працяг тэмы Страдывары з Дараганава (Асіповіцкі раён)

Расказ
дырэктара комплексна-краязнаўчага музея Дараганаўскай СШ Жанны Каралені, у якім
былі сістэматызаваны фрагментарныя звесткі аб старажытнай скрыпцы, што
захавалася ў аднаго з землякоў («Страдывары з Дараганава” — «Асіповіцкі край” № 90 ад 2.11. 2012 г.) не
пакінуў абыякавымі чытачоў «раёнкі”. Больш таго: дзякуючы публікацыі ўдалося
ўстанавіць сувязь з нашчадкамі героя матэрыялу — Уладзіміра Яўменавіча
Загароўскага.

Высветлілася,
што некаторыя з іх, у тым ліку і старэйшая ў родзе — Еўдакія Загароўская
(нявестка У.Я.Загароўскага), усё ж жывуць у Асіповічах.

Еўдакія
Уладзіміраўна пацвердзіла існаванне таямнічага інструмента і крыху ўдакладніла
агучаныя ў матэрыяле звесткі.

Уласнымі вачыма
скрыпку яна не бачыла, а Загароўскі пра яе не расказваў: як толькі размова
заходзіла пра страчаную каштоўнасць, адразу пачынаў плакаць. Прынамсі, па
словах сведкі, «страдывары” быў аддадзены не зусім добраахвотна — хутчэй быў
канфіскаваны на карысць дзяржавы і, натуральна, не дзеля размяшчэння ў школьным
музеі.

Уладзімір
Яўменавіч працягваў займацца музыкай усё жыццё. Iграў на скрыпцы і цымбалах,
прычым настолькі ўмела і таленавіта, што неяк быў запрошаны да ўдзелу ў
выступленні сама-дзейных беларускіх ар-тыстаў у Маскве.

Адна са скрыпак
Загароўскага захавалася да гэтага часу, і на сямейным савеце нашчадкі
таленавітага музыкі-самавучкі вырашылі перадаць інструмент у фонд
Дараганаўскага краязнаўчага музея.

Што ж, фактаў,
аба-піраючыся на якія можна весці пошук знікшай скрыпкі, стала крыху болей.
Будзем лічыць гэта добрым знакам!

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем