Армія прызначана выключна для абароны — гэты грунтоўны прынцып ваеннай дактрыны Рэспублікі Беларусь азначае, што ні адзін беларускі грамадзянін не можа прымаць удзел у баявых дзеяннях за межамі Айчыны. Аднак у першыя гады незалежнасці нашай дзяржавы гэтае правіла не магло выконвацца бездакорна.
Адным з апошніх асіпаўчан, каму давялося ваяваць пад іншаземным сцягам у “гарачай кропцы”, стаў Алег Басенка. Прадстаўнік дынастыі вайскоўцаў — чатыры пакаленні мужчын у яго родзе звязалі свой лёс з воінскай службай, ён пасля вучобы ў СШ-4 паступіў у ваеннае вучылішча, размешчанае на тэрыторыі РСФСР. Адбылася гэтая падзея ў 1990 годзе, а ўжо праз год Савецкі Саюз знік, былыя рэспублікі сталі незалежнымі краінамі, і беларускі хлопец нечакана пераўтварыўся ў іншаземца. Тым не менш, як курсант расійскай ваеннай навучальнай установы, ён павінен быў падпарадкоў-вацца дзеючым у ёй правілам і загадам камандавання.
Вось так напрыканцы 1992 года група курсантаў, у якую патрапіў Алег, была накіравана на Каўказ, дзе разгарэўся ўзброены канфлікт паміж асецінамі і інгушамі. Прычынай яго сталі прэтэнзіі абодвух народаў на спрэчную тэрыторыю — Прыгарадны раён Паўночнай Асеціі.
Хто правы, а хто вінаваты ў тым пяцідзённым канфлікце — баявыя дзеянні вяліся з 31 кастрычніка па 4 лістапада — не нам рашаць, але ў выніку дзеянняў узброеных фарміраванняў загінула 583, паранена 939 чалавек і яшчэ 261 прапаў без вестак. Да таго ж было зруйнавана 13 населеных пунктаў, дзе кампактна пражывалі інгушы, і 64 тысячы прадстаўнікоў гэтай нацыянальнасці сталі бежанцамі.
Расійскія вайскоўцы атрымалі задачу раз’яднаць канфліктуючыя ўзброеныя фарміраванні, аднак тыя, не маючы магчымасці змагацца з узброеным “ворагам”, пачалі масавыя этнічныя чысткі…
Курсант Басенка, як яго сябры і большасць камандзі-раў, у прычынах гэтай бойні не разбіраліся, аднак выдатна ведалі, што павінны ўсімі сродкамі абараняць насельніцтва, пакуль кіраўніцтва Расійскай Федэрацыі не знойдзе спосаб для мірнага вырашэння вострага тэрытарыяльнага пытання.
Выкананне гэтай задачы каштавала дорага: у падраздзяленні, дзе служыў зямляк, загінула 6 ваеннаслужачых. Для самаго ж Басенкі ўбачанае ў Прыгарадным раёне стала сапраўдным шокам: ён і ўявіць не мог, як хутка людзі пераўтвараюцца ў звяроў, калі выходзяць з падпарадкавання законам. Зразумела, страху падчас удзелу ў чужой вайне ён нацярпеўся, але сябе пераадолеў — таварышаў не падвёў, выконваў свае абавязкі сумленна.
Скончылася ж тая камандзіроўка на Каўказ для Басенкі вялікай асабістай крыўдай. Праязныя дакументы яму выпісалі толькі да Растова-на-Доне, а далей воін вымушаны быў ехаць “зайцам”: камандаванне “забылася” выплаціць яму абяцаныя па кантракце грошы. Дзякуй правадніку пасажырскага цягніка, які паспачуваў салдату і дазволіў уладкавацца на трэцяй паліцы плацкартнага вагона…
Усё перажытае пакінула ў душы маладога чалавека глыбокі след і навучыла востра рэагаваць на ўсялякую несправядлівасць. Амаль адразу пасля вяртання ў Беларусь ён паступіў у Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў, і сёння Алег Басенка — падпалкоўнік міліцыі, служыць у Следчым камітэце МУС РБ на пасадзе старшага следчага па асабліва важных справах.
Пра свой удзел у ліквідацыі “гарачай кропкі” ўспамінаць не любіць, але калі ўсё ж даводзіцца, то абавязкова ўзгадвае, якой ціхай і ўтульнай падалася яму Беларусь, калі вярнуўся сюды з чужой вайны…
Прямая линия с председателем суда Осиповичского района
27 августа 2025
Культура
Кинотеатр «Родина» в Осиповичах : Афиша
27 августа 2025
Общество
Ці можна прымусіць мужа, які не аказвае дзецям ніякай матэрыяльнай дапамогі, выдзяляць грошы на ўтрыманне трох сыноў? Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі
27 августа 2025
Общество
Хроника происшествий в Осиповичском районе с 18 по 24 августа
27 августа 2025
Общество
На днях председатель Осиповичского районного отделения партии Юрий Даненков посетил многодетную семью Галины Бородиной