НIхто не забыты, нішто не забыта: у надзейнае сховішча
Пра тое, што на
тэрыторыі раёна, каля вёскі Брыцалавічы быў знойдзены архіў 214-й
паветрана-дэсантнай брыгады, якая ў перыяд з 29 чэрвеня па 17 ліпеня дзейнічала
на Асіповіччыне, “раёнка” летась ужо паведамляла (гл. “АК” № 39 ад 8 мая 2012
г. “О чем молчит утерянный архив”). Аляксандр Зайцаў, якому ўдалося выйсці на
такую знаходку, на жаль, трагічна загінуў, аднак пакінуў пасля сябе добры след.
Усе знойдзеныя дакументы ён завяшчаў перадаць у музей. Выкананнем запавета занялася
маці пошукавіка Вера Адамаўна, але з каго або з чаго пачаць, яна не ведала.
Разумеючы, што ў сейфе знаходзіліся ваенныя дакументы, звярнулася па дапамогу ў
райваенкамат, які паспрыяў правядзенню адпаведнай экспертызы важных папер на
рэспубліканскім узроўні.
I вось
напярэдадні Новага года ва ўсёй гэтай справе была пастаўлена кропка. Як і было
завешчана, дакументы атрымалі новую прапіску ў адным з музеяў Асіповіччыны —
Дараганаўскім края-знаўчым. Акт перадачы здзейснілі ваенны камісар Мікалай
Гоман разам з Верай Зайцавай у прысутнасці вучняў мясцовай школы і дырэктара
музея Жанны Каралені.
— Для нас гэта
значная падзея і вялікі гонар, — сказала Жанна Сямёнаўна, прымаючы архіў на
пастаяннае захаванне. — Гэтыя экспанаты зоймуць дастойнае месца сярод іншых,
якія датычаць часоў Вялікай Айчыннай вайны. I, безумоўна, паслужаць крыніцай
патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення. Разам з вучнямі будзем шукаць
адказы на шматлікія пытанні, звязаныя са знойдзеным сейфам.
Вера Адамаўна
расказала дзецям пра галоўную справу жыцця сына — пошукавую работу, якой той
займаўся ў вольныя гадзіны. На яго рахунку шмат знойдзеных падчас раскопак
ваенных рэчаў. Ён быў бы шчаслівы тым, што знаходкі знайшлі дастойнае месца і
паслужаць на карысць людзям.
А ваенкам
Мікалай Гоман выказаў надзею, што цяперашнія школьнікі растуць сапраўднымі патрыётамі і ў будучым
будуць не толькі захоўваць лепшыя традыцыі бацькоў-дзедаў-прадзедаў, але і
стануць іх сапраўднай зменай.
Ніна ВIКТОРЧЫК.