Калі хлеб у возе, то няма бяды ў дарозе №3

Шануйце хлеб: у ім — цяпло душы, зямлі
і сонца.

Ніл Гілевіч.

Аснову харчавання насельніцтва беларусаў, у тым
ліку і асіпаўчан, з даўніх часоў складаў хлеб. З дзяцінства выхоўваліся да яго
павага і беражлівасць. З ім ішлі на радзіны, у сваты, на вяселле і іншыя
ўрачыстасці. Хлебам-соллю сустракалі дарагіх гасцей.

Свае адносіны да хлеба народ адлюстраваў у
шмат-лікіх прыказках і прымаўках, казках і песнях.

78-гадовая жыхарка вёскі Каўгары Надзея Іванаўна
Чыжык таксама ведае шмат трапных выразаў пра хлеб. Да прыкладу: “Без хлеба
яда — да парога хада”, “Зямля — маці, а хлеб — бацька” і інш. А
яшчэ яна мае багаты вопыт выпечкі хлеба:

— Учынялі хлеб нанач у драўлянай, абавязкова
дубовай, дзежцы. Яе спецыяльна не мылі, бо там заставалася за-кваска ад папярэдняй
выпечкі. Цеста ставілі ў цёплае месца, звычайна на край печы. Раніцай падсыпалі
муку, паддзіралі трошкі бульбы, затым старанна мясілі дзвюма рукамі. І пакуль
гарыць у печы, цеста па-ступова падыходзіць. Пасля старанна вымяталі вугольчыкі
або згортвалі іх у адно месца. Некаторыя садзілі на лапату, а ў нашай сям’і
ўсцілалі чарэнь пляшнікам (аер — аўт.) і вы-кладвалі на яго сфармаваныя ўручную
булкі. На першай абавязкова рабілі крыжык і гаварылі: “Хай Бог
памагае”. Зачынялі печ засланкай, каб хлеб “ухваціўся”.
Выпякаўся ён га-дзіны дзве. Гатоўнасць правяралі, перасоўваючы з месца на
месца. Бывала, стукалі па ім — як “бубніць”, значыць, гатовы.

Вымалі на лаву або на стол. Абавязкова трэба
за-слаць ручнік і выкласці на яго хлеб. Яшчэ раз правяралі: клалі булку на
далонь адной рукі, а другой стукалі па галёнцы — калі хлеб падпрыгне, то
спечаны добра. Зверху змочвалі вадой, каб скарыначка была мяккая і румяная.
Клалі хлеб у куток пад абразамі або на паліцу.

Выпякалі прыкладна 4-5 буханак, каб хапіла на
тыдзень, бо сям’я ў нас была вялікая. Бывалі выпадкі, што да новага замесу
хлеба не хапала, тады пазычалі адзін у аднаго. Смачнейшага хлеба, чым у маёй
матулі, не было ні ў кога, той вернуты хлеб, спечаны суседзямі, значна
адрозніваўся ад нашага ў горшы бок. Памятаю, што маці пякла хлеб у гады вайны
для партызан…

Выпякала хлеб і сама, калі абзавялася сваёй
сям’ёй: трэба ж было карміць шасцёра дзяцей. У магазіне ён быў, але грошай не
заўсёды хапала, каб купіць. Эх, і зараз чую той хлебны водар, які разносіўся па
ўсёй хаце і казытаў у носе…

На мясцовым хлебазаводзе калі і не стопрацэнтна
прытрымліваюцца нацыянальнай традыцыі выпечкі хлеба, то штокольвечы ўсё роўна
некаторыя элементы былой рэцэптуры захоўваюць. Па словах тэхнолага
прадпрыемства Наталлі Лёўкінай, хлеб яны выпякаюць у асноўным пшанічна-жытні.
Сярод яго відаў — “Особый новый” (у рэцэптуру ўваходзіць сухое
бульбянае пюрэ), “Журавский”, “Ковгарский”(!). Апошні
карыстаецца асаблівым попытам не толькі сярод асіповіцкіх пакупнікоў, але і
спажыўцоў Бабруйска і Мінска. Штодня яго выдаецца “на гара” больш за
5 тон.

 Падрыхтавала Ніна ВІКТОРЧЫК.

 

Последние новости

Общество

Гороскоп на 8 сентября для всех знаков зодиака

8 сентября 2025
Читать новость
Происшествия

В Осиповичском районе утонул рыбак

8 сентября 2025
Читать новость
Общество

Общий стаж работы семьи Тарновских-Ремень в Осиповичском районе газоснабжения филиала “Бобруйское производственное управление” РУП ”Могилёвоблгаз” — 62 года

7 сентября 2025
Читать новость
Общество

Константин Джулай проработал в автошколе более 20 лет

6 сентября 2025
Читать новость
Благоустройство

Погода этого лета была довольно благоприятной для зеленого убранства города

6 сентября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 6 сентября для всех знаков зодиака

6 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем