Традыцыйна ў дзень вызвалення горада і раёна ад нямецка-фашысцкіх акупантаў у вёсцы Брыцалавічы ля манумента, устаноўленага ў гонар 667 загінуўшых мірных жыхароў, збіраюцца людзі, каб ускласці кветкі і ўшанаваць іх памяць хвілінай маўчання. Не стаў вы-ключэннем і гэты год. Ля помніка — школьнікі, прадстаўнікі раённай улады, грамадскасці і працоўных калектываў…
Урачысты мітынг распачала старшыня Ліпенскага сельскага Савета дэпутатаў Надзея Цяхнюк, а аб гераічнай дзейнасці землякоў-асіпаўчан у гады вайны ў сваёй прамове нагадаў намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Шаўлюга. Ён выказаў словы падзякі абаронцам Айчыны і звярнуўся да маладога пакалення, каб яно ніколі не забывала, якой цаной дасталася іх дзедам і прадзедам перамога ў той страшнай вайне, каб юнакі і дзяўчаты рабілі ўсё магчымае для падтрымкі ветэранаў, якіх, на жаль, з кожным днём становіцца ўсё менш.
Хвалюючым было выступленне старшыні раённага Савета ветэранаў Міхаіла Слесарэнкі, які запэўніў у тым, што мірнае наба над нашай краінай ніколі больш не зацягнецца свінцовымі варожымі хмарамі. Настаўніца Ліпенскай СШ Святлана Іванова адзначыла, што памяць аб тых жудасных днях назаўсёды захаваецца ў сэрцах людзей, а подзвіг герояў-вызваленцаў натхняў і будзе натхняць усіх на новыя здзяйсненні ў гонар роднай краіны.
Да абеліска, на якім ужо дзясяткі гадоў гняз-дзяцца буслы, кладуцца вянкі — як сімвал памяці і падзякі загінуўшым…
Несун”-2025. Чем закончилось уголовное дело в отношении работника одного из предприятий Осиповичей, который в начале июня 2025 года похитил 80 кг грунт-эмали
17 августа 2025
Общество
У праса пачэсная праца. У краязнаўчым музеі Ясенскай СШ сабрана ўсё тое, што калісьці радавала гаспадынь сваёй навізной, а сёння стала самым сапраўдным рарытэтам
17 августа 2025
Общество
О поезде Осиповичи-Гродзянка последнее время говорится много. Останется ли у жителей Гродзянки персональный поезд?
17 августа 2025
Общество
Секреты успеха Осиповичского завода транспортного машиностроения: современное оборудование и квалифицированные кадры
17 августа 2025
Культура
Эстраднай фолк-групе “Вяззеўскі кірмаш” яшчэ толькі каля двух гадоў, але яе песні гучалі ўжо не толькі ў Вяззі — іх чулі далёка за межамі аграгарадка