27 гадоў у якасці галоўнага фінансіста аддала асіповіцкай “раёнцы” Марыя Аляксандраўна Голуб.
Па роду дзейнасці бухгалтар аднолькава скрупулёзна падлічвала як значныя даходы газеты ў 80-я гады, так і страты ў 90-я і пачатку 2000-х. Толькі, канечне, з розным настроем. Хаця, ня-гледзячы ні на што, яна заўсёды была спакойным, ураўнаважаным чалавекам, якога ніколі не прываблівалі ні пасады, ні ўзнагароды.
Ва ўтульны кабінет — адразу ля ўваходных дзвярэй, наведвальнікі звычайна заходзілі з аптымізмам — шчырай усмешкі гэтай жанчыны хапала для ўсіх. А знаходзіць агульную мову з рознымі людзьмі дапамагала рыса, якую сама яна называла акуратнасцю жыцця.