Гэта трэба не мёртвым — гэта трэба жывым №58

Беларускі народ заплаціў за перамогу ў Вялікай
Айчыннай вайне непамернай цаной, па яе зямлі раскіданы не адна сотня магіл, дзе
пахаваны абаронцы радзімы. Сярод іх — шмат невядомых. Многія імёны на працягу
гэтых пасляваенных гадоў аднавіліся ў людской памяці, але работа па іх
устанаўленню працягваецца.

Напярэдадні Дня Незалежнасці спіс салдат і
мірных жыхароў, якія загінулі ў гады вайны і былі пахаваны як невядомыя, а ў
выніку пошукавай работы знойдзены, папоўніўся. Дзякуючы рабоце пошукавых атрадаў
спецыялізіраваных вайсковых часцей, а таксама пошукавікаў-школьнікаў падняты з
зямлі астанкі ахвяр фашызму на тэрыторыі Ясенскага, Лапіцкага і Дараганаўскага
сельсаветаў. Робіцца гэта з той мэтай, каб нямыя сведкі ўстрывожаных магіл —
рэшткі абмундзіравання, медальёны, даваенныя манеты і інш., дапамаглі хоць
што-небудзь расказаць пра загінуўшага чалавека, даведацца яго прозвішча. А яшчэ
— каб аддаць даніну павагі за баявы подзвіг перад тым, як пасля перазахавання
ён знойдзе сваё апошняе прыстанішча: хто — на вясковых могілках, хто — у
брацкай магіле…

Днямі прадстаўнікі раённай і мясцовых улад,
працоўных калектываў і многія жыхары станцыі Ясень, пасёлка Сасновы і вёскі
Дараганава сабраліся на жалобныя мітынгі-рэк-віемы, якія прайшлі ў гонар тых,
чые астанкі былі знойдзены пры раскопках: невядомага салдата, загінуўшага ў
гады вайны побліз вёскі Люлева, сям’і старшага лейтэнанта Яськова, якая была
пахавана ў вёсцы Ручэй, а таксама 12 удзельнікаў ваенных дзеянняў, якія
адбываліся на дараганаўскай зямлі. Дарэчы, захаванні апошніх знойдзены,
дзякуючы трохгадовай рабоце пошукавага атрада “Узлёт”, якім кіруе дырэктар
мясцовага края-знаўчага музея Жанна Караленя.

Падчас мітынгаў паўсюдна быў выстраены ганаровы
каравул, у выкананні ваеннага аркестра гучала жалобная музыка, школьнікі чыталі
вершы на патрыятычную тэматыку. Усе тыя, каму было дадзена слова, успаміналі
гады страшнага ваеннага ліхалецця, гаварылі пра мужнасць беларусаў, якія разам
з іншымі народамі былога Савецкага Саюза змагаліся на франтах, у партызанскіх
атрадах і падполлі, выкоўвалі перамогу ў тыле ворага, а свя-шчэннаслужыцелямі
прачытаны малітвы за супакой душ загінуўшых.

…Хвіліна маўчання. Астанкі пад гукі жалобнай
музыкі апускаюцца ў магілы, гучаць аўтаматныя залпы. Удзельнікі жалобных
мітынгаў ускладаюць вянкі і кветкі.

Вечная памяць!

 

Последние новости

Власть

Лукашенко: профсоюзы должны быть мощной базой для поддержания стабильности в белорусском обществе 

17 июля 2025
Читать новость
Образование

Заманчивая перспектива. О возможности изучения китайского языка в школах Осиповичского района

17 июля 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

В музее Дарагановской СШ Осиповичского района создана экспозиция “Горький хлеб войны”

17 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 17 июля для всех знаков зодиака

17 июля 2025
Читать новость
Общество

Теплотравматизм – реальная опасность!

16 июля 2025
Читать новость
Власть

Спецфонд Президента Беларуси направит более Br240 тыс. на поддержку талантливой молодежи

16 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем