Давайце, людзі, мы пра гэта помніць будзем

Сем магіл на
ўсіх —

Мая вёска у іх,

Мая выбітая
Гарожа.

297, 297,
297… —

Пакуль жыву,

Душа забыць не
можа.

Гэтыя радкі
прысвяціла роднай вёсцы мясцовая паэтэса Марыя Цімінская. Праз усё жыццё яна,
сведка тых жудасных падзей, нясе ў сваім сэрцы боль за родных і аднавяскоўцаў,
якія згарэлі ў агні жывымі ў тым “пякельным студзені”.

На душы цяжкі
камень,

Цяжар гэты не
стрэсці.

I ў сэрцы і
памяці —

Год сорак
трэці.

З таго часу
прайшло роўна 70 гадоў. I такіх, як Вялікая Гарожа, на Асіповіччыне не адзін
дзясятак. У знак памяці пра тых, хто бязвінна загінуў у тыя студзеньскія дні,
на тэрыторыях сельсаветаў, якія найбольш пацярпелі ад зверстваў фашыстаў,
прайшлі мітынгі-рэквіемы.

25 студзеня.
Вялікая Гарожа. Каля абеліска, усталяванага ў цэнтры вёскі на месцы гібелі
амаль 300 чалавек, застылі ўдзельнікі жалобнай цырымоніі: старшыня райсавета
дэпутатаў Аляксандр Пузік, начальнік аддзела моладзі райвыканкама Ларыса
Волкава, ваеннаслужачыя в/ч 42707, вучні Вяззеўскай СШ, мясцовыя жыхары.

— Такіх
помнікаў на асіповіцкай зямлі многа, — гаворыць Аляксандр Віктаравіч. —
Абавязак жывых — захаваць памяць пра кожнага, хто загінуў на той вайне.
Сцяжынкі да абеліскаў не павінны зарастаць…

Да помніка ўскладваюцца
вянкі. Кожны з прысутных у суровым маўчанні схіляе нізка галаву…

Ўсё сумуе душа,

З вачэй
сыплюцца слёзы:

Я дадому хачу,

У Гарожу, ў
Гарожу…

29 студзеня.
Градзянка. Мясцовыя могілкі. Помнік партызанам партызанскай брыгады “За
Радзіму”, якія загінулі ў сакавіку 1943 года. Менавіта тут сабраліся ўдзельнікі
мітынгу, каб аддаць даніну павагі былым насельнікам вогненных вёсак — Асаўка,
Амінавіч, Градзянца, Лазовага, Пагарэлага, Каменіч, Макаўя, Палядак. Дзвюх
апошніх наогул ужо не існуе на карце…

Мітынг адкрывае
старшыня сельсавета Валянціна Хісаева, затым слова бяруць вучні і настаўнікі
мясцовай школы. Ад суперажывання за жудасныя лёсы землякоў падчас жорсткай
расправы дрыжаць галасы.

— Наш зварот да
вас, маладое пакаленне, — гаворыць педагог Святлана Замяціна, — будзьце
пільнымі. Сённяшні рэквіем — урок патрыятызму. Колькі б часу ні прайшло, а
забываць пра тыя падзеі нельга. Вазьміце з сабою ў будучае і ўспаміны пра гэтае
марапрыемства.

30 студзеня.
11.00
— Брыцалавічы. 11.40 — Дараганава, 14.00 — Лапічы. У гэтых населеных
пунктах таксама прайшлі мітынгі, прысвечаныя спаленым вёскам. Iх удзельнікі —
прадстаўнікі раённай і мясцовай улады, школ, калгасаў, духавенства і
падрастаючае пакаленне — выказалі свой смутак тым, хто заўчасна зверскі загінуў
ад рук фашыстаў, так і не дачакаўшыся перамогі.

Гучаць назвы
вёсак, напаткаўшых лёс Хатыні, называюцца лічбы, якія складваюцца ў сотні,
тысячы. За імі — зламаныя лёсы людзей. I магілы, магілы, магілы…

Паўсюдна лейтматывам
гучалі словы: “Цяперашняе пакаленне ў даўгу перад кожным трэцім, каго прыняла
шматпакутная беларуская зямля за 4 гады вайны. I каб не паўтарылася тое
страшнае ліхалецце, трэба захаваць памяць пра яго. Бо без памяці няма
будучыні”.

— Настаў час
увекавечыць масавае знішчэнне мірнага насельніцтва ў перыяд вайны ў адзіным
помніку, на якім будуць абазначаны ўсе “вогненныя” вёскі раёна, — выказвае
прапанову старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Пузік перад прысутнымі
на мітынгу ў Дараганаве. — Ён стане сімвалам мужнасці, няскоранасці і
патрыятызму нашых землякоў, як сімвал міру.

Последние новости

Общество

Приглашаем всех на семейный фестиваль “Властелин села – 2025” в агрогородке Вязье!

9 июня 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко вновь заявил о необходимости повышения в Беларуси производительности труда

9 июня 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь готова поставлять в Калининградскую область необходимое продовольствие, включая картошку

9 июня 2025
Читать новость
Общество

Сезон отключения горячей воды в Осиповичах: даты и улицы

9 июня 2025
Читать новость
Общество

12 июня бизнес-встреча для малого и среднего бизнеса — «Тренды 2025 для вашего бизнеса»

9 июня 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 9 июня

9 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем