Да 140-годдзя Асіповіч: вуліцы-легенды

Усё больш мы аддаляемся ад памятнага лета 1944
года, калі на беларускую зямлю, у тым ліку і на асіповіцкую, прыйшло
доўгачаканае вызваленне ад фашысцкай чумы.

У нашым раёне акупантамі расстраляна і спалена
больш за 10 тысяч чалавек, каля 8 тысяч адпраўлена ў нямецкае рабства. 50
населеных пунктаў было знішчана цалкам, у тым ліку 13 спалена разам з жыхарамі.
Сярод іх вёскі Брыцалавічы, Бозак, Макаўе, Бортнае…

На зверствы фашыстаў землякі адказвалі ўзброенай
барацьбой. Амаль тры гады працягвалася партызан- ская вайна ў нашым краі,
адважна дзейнічала партыйна-камсамольскае падполле.

Вызваленне прыйшло ў выніку паспяхова праведзенай
аперацыі “Баграціён”. Вечарам 27 чэрвеня 1944 года байцы перадавога атрада 69-й
стралковай дывізіі пад камандаваннем палкоўніка Р.Ф.Люлькова прарвалі
ўмацаванні ворага на паўднёва-ўсходняй ускраіне Асіповіч. Крыху пазней з
паўднёва-заходняга напрамку ў населены пункт увайшоў перадавы атрад 37-й гвардзейскай
дывізіі.

28 чэрвеня горад быў свабодны ад акупантаў. У
гэты дзень у 23 гадзіны Масква салютавала доблесным войскам 1-га Беларускага
фронта, якія авалодалі Асіповічамі, 20 артылерыйскімі залпамі.

Памяць аб героях Вялікай Айчыннай вайны — свяшчэнная.
I сёння аповед — аб воінах, партызанах і падпольшчыках, якія асабліва
вызначыліся на нашай зямлі ў час бітвы з ненавісным ворагам, аб тых, чые імёны
ўвекавечаны ў назвах вуліц горада.

 

Яны ішлі праз пекла вайны

Вуліца Каралёва цягнецца з усходу на захад і
праходзіць праз цэнтр горада. У большасці складаецца з аднапавярховых драўляных
дамоў, гады нараджэння якіх розныя. Ёсць, напрыклад, збудаванне 1914 года. Звыш
30 дамоў з’явіліся на свет у 20-30-х гадах, некаторыя былі пабудаваны адразу
пасля вайны. Кожнае дзесяцігоддзе на вуліцы на месцы старых хат узнікаюць
новыя. І гэта цудоўна: вуліца мяняе сваё аблічча і набывае сучасны выгляд. Ёсць
тут і шматкватэрныя дамы. У адным з іх жыў цяперашні дырэктар ТАА “Завод
аўтамабільных прычэпаў і кузаваў “МАЗ-Купава” Сямён Барысавіч Ліўшыц
(раней кіраваў АЗАА, быў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу
Беларусі). Вось што ён расказаў карэспандэнту “раёнкі”: “Нарадзіўся я на вуліцы
Горкага. Тут прайшло дзяцінства, тут з хлапчукамі гулялі ў футбол — вуліца на
вуліцу. У дарослым жыцці жыў па Каралёва, у цэнтры. Люблю абедзве вуліцы, як і
ў цэлым горад, і ганаруся асіпаўчанамі — самымі лепшымі людзьмі ў свеце”.

Камандзір злучэння

У дзень вераломнага нападу фашыстаў на Савецкі
Саюз першыя бомбы абрынуліся і на Асіповічы.

Мікалай Каралёў у той час быў старшынёй
выканкама раённага Савета. Адданы патрыёт разам з многімі таварышамі 3 ліпеня
1941 года пайшоў у партызаны для арганізацыі барацьбы з ворагам у яго тыле. У
сакавіку 1942 года арганізавалі партызанскі атрад № 210 імя I.В.Сталіна,
камандзірам якога быў выбраны Каралёў.

Мясцовае насельніцтва добра ведала Каралёва —
нарадзіўся ён у Амінавічах. Гэта садзейнічала нарошчванню і ўмацаванню
партызанскіх радоў.

Імкнучыся выканаць рашэнне падпольнага райкама
партыі аб узмацненні баявых дзеянняў, М.П.Каралёў праявіў ініцыятыву па
аб’яднанні партызанскіх атрадаў.

У студзені 1943 года партызанскія атрады №№ 210,
211, 212 і 213 злучыліся ў I-ю Асіповіцкую партызанскую брыгаду, якая
дзейнічала ў складзе ваенна-аператыўнай групы пры Магілёўскім падпольным абкаме
КПБ. А ў ліпені гэтага ж года яна была перайменавана ў самастойную
ваенна-аператыўную групу і да яе далучыліся атрады №№ 214, 215 і 216.
Арганізавалася магутнае партызанскае злучэнне, у якім было больш за тысячу
чалавек.

За высокія арганізатарскія здольнасці, умелае
кіраўніцтва баявымі аперацыямі 16 верасня 1943 года пастановай Савета Народных
Камісараў СССР Мікалаю Піліпавічу Каралёву прысвоена званне генерал-маёра.

Партызаны Асіповіцкага злучэння і падпольшчыкі
пад кіраўніцтвам М.П.Каралёва за час барацьбы з фашысцкімі захопнікамі пусцілі
пад адхон звыш 370 варожых эшалонаў, вывелі са строю 339 паравозаў, 2.190
вагонаў, 463 платформы, 143 цыстэрны, знішчылі і пашкодзілі 274 аўтамашыны, 17
танкаў, 10 бронемашын, спалілі 2.235 тон гаручага. Народныя мсціўцы разграмілі
13 варожых гарнізонаў і знішчылі 15 тысяч гітлераўцаў. У перыяд “рэйкавай
вайны” разбурылі 17 кіламетраў чыгуначнага палатна, узарвалі 259 мастоў на шашы
і 21 — на чыгунцы.

За актыўны ўдзел у арганізацыі партызанскага
руху ў раёне, умелае кіраўніцтва брыгадай па ажыццяўленні “рэйкавай вайны” і
іншых аперацый, асабісты гераізм у баях з ворагам 1 студзеня 1944 года Указам
Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Мікалай Піліпавіч Каралёў удастоены звання
Героя Савецкага Саюза.

26 чэрвеня 1974 года на плошчы У.I.Леніна
адбыўся мітынг, прысвечаны ад-крыццю мемарыяльнай дошкі, якая ўвекавечыла яго
памяць: вуліца Пралетар-ская была перайменавана ў вуліцу М.П.Каралёва.

 

Сквер па вуліцы Абросімава. Там знаходзіцца
брацкая магіла партызан, якія загінулі ў час вайны, змагаючыся з лютым ворагам.
Тут жа на перакрыжаванні вуліц размешчаны парк імя 50-годдзя Кастрычніка. На
самой вуліцы знаходзіцца з дзясятак дамоў. Першыя з іх былі пабудаваны на
пачатку 50-х гадоў. У аднам з такіх дамоў нарадзіўся і пэўны час жыў Аляксандр
Андрэевіч Мурашкін — былы ваенны, які зараз працуе начальнікам аддзела па
справах рэлігій і нацыянальнасцей Брэсцкага аблвыканкама. Якой ён запомніў родную
вуліцу? “Рос там да 6 гадоў. У 14 зноў вярнуўся. Тут закончыў СШ № 4, адсюль
паехаў паступаць у ваеннае вучылішча. Памятаю, з якім хваляваннем вяртаўся ў
родны горад на пабыўку. Падабалася прайсціся праз чыгуначны мост, асабліва ў
вячэрні час, калі ўся чыгунка свяцілася семафорамі. Iншы раз мяне сустракала
мама. I тады, ідучы з ёю па роднай вуліцы, заўважаў, што яна ветліва вітаецца з
людзьмі, з якімі я быў амаль не знаёмы. Бацькі і зараз жывуць там. Для іх, як і
для мяне, няма больш мілага куточка, чым той, які мяне ўзгадаваў. Жадаю гораду
працвітання, а асіпаўчанам — здароўя”.

Подзвіг сувязіста

У рады Чырвонай Арміі Міхаіл Абросімаў быў прызваны
ў пачатку 1943 года, а ўжо ў сакавіку гвардыі яфрэйтар узнагароджаны медалём
“За адвагу”.

Войскі I-га Беларускага фронта пад камандаваннем
К.К.Ракасоўскага фарсіравалі Днепр і акружылі вялікую групоўку сіл праціўніка ў
“бабруйскім катле”, але асноўныя сілы праследавалі ворага і рухаліся на захад.

Для забеспячэння аховы камунікацый ад налётаў
варожай авіяцыі ў Асіповічах быў пакінуты гвардзейскі зенітна-артылерыйскі полк.
Батарэя гвардыі лейтэнанта Міцяева размясцілася паміж чыгуначным і шашэйным мастамі
праз раку Сінюю на ўсходняй ускраіне горада. Камандзір папярэдзіў, што, па
дадзеных разведкі, частка фашыстаў прарвалася з “катла” і хутка з’явіцца тут.

Зенітчыкам некалькі разоў давялося адбіваць
налёты варожай авіяцыі, тэлефаніст Абросімаў дакладна перадаваў ім каманды.

30 чэрвеня было адбіта некалькі сцярвятнікаў.
Аднак і пасля гэтага не давялося адпачываць: на батарэю перадалі, што з боку
Бабруйска на Асіповічы рухаецца вялікая група фашыстаў. Яны з’явіліся на
ўскрайку лесу ад Замошша — каля тысячы. Разгорнутым фронтам гэтая лавіна
кінулася ў атаку на батарэю і іншыя абараняўшыя горад часці.

Гвардзейцы адкрылі агонь прамой наводкай з усіх
відаў зброі. Снарады рваліся ў атакуючай групе немцаў, аднак тыя не лічыліся са
стратамі і кідаліся наперад.

Фашысты падышлі да батарэі так блізка, што
страляць з гармат не было сэнсу. Сувязісту яфрэйтару Міхаілу Абросімаву ўжо не
патрэбны быў тэлефон — і так усё было відаць. Ён біў з аўтамата. Нечакана напор
ворага аслабеў — атакуючыя кінуліся на суседнюю батарэю. Але і там іх атаку
адбілі. Адлегласць паміж ворагам і гвардзейцамі скарацілася метраў да трыццаці.
Момант крытычны…

Міхаіл кінуўся ў атаку, разам з ім — другія
зенітчыкі. Вораг не вытрымаў — павярнуў назад. У гэтым баі не стала і байца
Абросімава, якога разам з другімі загінуўшымі пахавалі з воінскімі ўшанаваннямі
ў брацкай магіле на станцыі Верайцы.

Звання Героя Савецкага Саюза М.Р.Абросімаў
удастоены пасмяротна ўказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 жніўня 1944
гогда.

На роднай Белгародчыне землякі свята шануюць
памяць Міхаіла Абросімава — былога вучня Верхаленскай сярэдняй школы, якой
пры-своена яго імя. Асіпаўчане таксама былую Чырвонаармейскую вуліцу
перайменавалі ў яго гонар. Носіць яго імя і СШ № 2.

 

Вуліца Люлькова размешчана ў так званым
мікрараёне “трохвугольнік”. На ёй стаіць усяго дзесяць дамоў. Забудоўвацца
пачала ў другой палове 50-х гадоў. Да 1984 года насіла назву Спартакаўская. Як
успамінае 78-гадовая жыхарка Галіна Фядосаўна Сакалоўская, раней тут жылі ў
асноўным чыгуначнікі. На жаль, многіх першых яе жыхароў няма ўжо ў жывых. Але
іх дамы не пустуюць, у іх з’яўляюцца новыя гаспадары. Сама ж Галіна Фядосаўна
дапамагае ўсім, хто звяртаецца за парадай, даглядае, калі трэба, хворых суседзяў
і па-свойму захоўвае традыцыі вуліцы Люлькова і іншых, якія знаходзяцца на
перакрыжаванні з вуліцай-легендай.

У баях за Асіповічы

Рыгор Фаміч Люлькоў. Гвардыі падпалкоўнік.
Рашучы і знаходлівы камандзір 120-га стралковага палка 69-й Сеўскай
Чырванасцяжнай ордэнаў Суворава і Кутузава стралковай дывізіі. У баявых
аперацыях у гады вайны вы-значыўся праяўленнем мужнасці і адвагі.

Нарадзіўся ў 1916 го-дзе на хутары Філонаўскім
Новаанненскага раёна Валгаградскай вобласці. Рускі. Закончыў школу-сямігодку,
медфак, ваенна-пяхотнае вучылішча, курсы ўдасканалення каманднага саставу.

Будучы камандзірам аддзялення, батальёна, палка,
прымаў удзел у баях на Заходнім і 1-м Беларускім франтах.

У 18.00 27 чэрвеня 1944 года Р.Ф.Люлькоў атрымаў
загад авалодаць Асіповічамі.

120-ты стралковы полк, узмоцнены гвардзейскімі
мінамётамі, артылерыяй, сапёрамі, быў пасаджаны на самаходныя гарматы, з ходу
фарсіраваў раку Сінюю і, пераадольваючы ўпартае супраціўленне ворага, авалодаў
горадам.

Пад яго камандаваннем полк захапіў 8 харчовых
складоў, 5 чыгуначных саставаў з гаруча-змазачнымі матэрыяламі і маёмасцю
сувязі праціўніка. Войскі 69-й стралковай дывізіі знішчылі ў баях да 2.000
нямецкіх салдат і афі-цэраў, 3.180 узялі ў палон.

За гэту аперацыю Р.Ф. Люлькоў узнагароджаны ордэнам
Леніна, за папярэднія — двума ордэнамі Чырвонага Сцяга і ордэнам Чырвонай
Зоркі.

22 снежня 1978 года рашэннем сесіі Асіповіцкага
гарадскога Савета дэпутатаў Рыгор Люлькоў удастоены звання Ганаровага
грамадзяніна горада Асіповічы.

Пасля вайны ён служыў камандзірам батальёна
Саратаўскага ваенна-палітычнага вучылішча, выкладчыкам ваеннай кафедры
Саратаўскага ўніверсітэта, вучыўся ў ваеннай акадэміі, служыў намеснікам
камандзіра брыгады па тылу. З 1954 года, калі ўжо быў на пенсіі, вёў актыўную
ваенна-патрыятычную работу сярод моладзі і навучэнцаў, выступаў у друку,
расказваў пра баявыя подзвігі салдат і афіцэраў палка.

Памёр 28 ліпеня 1983 года.

У музеях нашых сярэдніх школ № 2 і № 4 змешчаны
фотаздымкі Р.Ф.Люлькова і матэрыялы аб баявой дзейнасці 69-й стралковай
дывізіі.

З успамінаў падпалкоўніка Р.Ф.Люлькова: “У
кожнага франтавіка ёсць на яго ваенных дарогах кропка: ці то горад, ці то
вёска, ці то курган, ці то безыменная вышыня, якую ён да канца сваіх дзён не
можа забыць. Такой памятнай вехай для мяне і многіх маіх аднапалчан стаў горад
Асіповічы”.

Последние новости

80 лет Великой Победе

Он освобождал Осиповичи. 28 июня — День освобождения района от немецко-фашистских захватчиков

28 июня 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 28 июня для каждого знака зодиака

28 июня 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко сказал, что делать, чтобы ЕАЭС был эффективной структурой, а не площадкой теоретических дискуссий

27 июня 2025
Читать новость
Общество

В этом месяце перестало биться сердце Зинаиды Константиновны Пацкевич — бессменного председателя совета ветеранов Осиповичской ЦРБ “Серебристый ландыш”

27 июня 2025
Читать новость
Общество

В сельхозпредприятиях Осиповичского района в разгаре сезон кормозаготовки. Качество заготавливаемого сенажа контролируется в ветеринарной лаборатории ВСУ “Осиповичская райветстанция”

27 июня 2025
Читать новость
Власть

ЕАЭС 2.0. Лукашенко обозначил контуры обновленной версии экономического союза

27 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем