“Буду толькі дэсантнікам!..”

Віктар Габрыйчук нарадзіўся ў Асіповічах —
горадзе, дзе служыў бацька. Пяць класаў СШ-3 скончыў у нас, а сярэднюю адукацыю
атрымаў ужо ў Групе савецкіх войск у Германіі, куды перавялі прапаршчыка.

«Буду афіцэрам і толькі дэсантнікам”, —
сцвярджаў хлопец і рабіў усё, каб словы не разышліся са справай: добра вучыўся,
займаўся бегам, гіравым спортам і г.д.

Пасля школы паступіў у Разанскае вучылішча ПДВ.
Вучыўся з задавальненнем, пастаянна быў у ліку першых. Калі кузня кадраў для
паветрана-дэсантных войск засталася ззаду, маладога лейтэнанта пакінулі ў
вучылішчы. Два гады камандаваў курсанцкім узводам, потым — разведротай. I вось
ужо ён — начальнік разведкі 350-га гвардзейскага ордэна Суворава
парашутна-дэсантнага палка 103-й паветрана-дэсантнай дывізіі. Новым
прызначэннем Габрыйчук вельмі ганарыўся, адразу паведаміў пра змены ў жыцці
бацькам, расказаў у лісце пра славутае злучэнне, якое прайшло праз гарніла Вялікай
Айчыннай. I, як узгадвае сёння яго маці Алена Iванаўна, вельмі шкадаваў, што
хаця і служыць у элітных войсках, але не можа здзейсніць нічога гераічнага.

Праўда, пасля Афганістана, дзе Віктар Мікалаевіч
камандаваў ба- тальёнам, размовы пра гэта ўжо не вяліся. «Камандзіроўка «за
рэчку” скончылася”, — жартуючы, адрапартаваў пры сустрэчы бацькам. I, крыху
саромеючыся, паказаў кіцель, на якім зіхацелі ордэны Чырвонай Зоркі і «За
службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР” 3 ступені, медаль «За баявыя
заслугі”…

У лютым 1994 года гвардыі падпалкоўніка
Габрыйчука прызначаюць намеснікам камандзіра 103-й ПДВ. I, як пазней з жалем
гаварылі саслужыўцы, гэта была б не апошняя пасада ў кар’еры граматнага,
мэтанакіраванага, перспектыўнага афіцэра. Толькі вось мяркуе чалавек, а вырашае
Бог: 14 снежня 1995 года ён рушыў на службовай машыне на нараду і загінуў у
аварыі. Такі вось лёс у чалавека — выжыць у Афганістане і недарэчна пайсці з
жыцця ў мірны час…

Пахаваны палкоўнік Віктар Габрыйчук у
Асіповічах, але яго імя ўвекавечана і ў Віцебску. У Афганістане загінула 145
ураджэнцаў Віцебшчыны, і іх прозвішчы выбіты на граніце дзвюх стэл імя
Воінаў-інтэрнацыяналістаў. У тым ліку і нашага земляка.

Последние новости

Власть

Лукашенко на встрече с премьерами СНГ и ЕАЭС сказал про передел мира и дал «ответку» Зеленскому

30 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассчитывает к 2030 году достичь товарооборота с Кыргызстаном в $500 млн

30 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь приветствует инициативу о создании формата «СНГ плюс»

30 сентября 2025
Читать новость
Общество

Хроника происшествий в Осиповичском районе с 22 по 28 сентября

30 сентября 2025
Читать новость
Спорт и туризм

Футбол. Первая лига. ФК “Осиповичи” — ФК “Гомель-2” — 1:2

30 сентября 2025
Читать новость
Общество

Бульбу вараць, бульбу жараць, з бульбы дранікі пякуць

30 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем