95 день рождения отметил ветеран Великой Отечественной войны Константин Кириллович Царик

95 день рождения отметил ветеран Великой Отечественной войны Константин Кириллович Царик

Жыве па законах сумлення і маралі

Пазаўчора адзначыў 95-годдзе з дня нараджэння ўдзельнік Вялікай Айчыннай вайны Канстанцін Кірылавіч Царык. Павіншаваць яго прыйшлі намеснік старшыні райвыканкама Ганна Землянухіна, старшыня райарганізацыі ветэранаў Міхаіл Слесарэнка. Яны выказалі ветэрану словы бязмернай падзякі за ратны подзвіг і працоўныя заслугі перад радзімай, пажадалі моцнага здароўя, а таксама ўручылі Падзячны ліст старшыні райвыканкама і каштоўны падарунак.

У нашым горадзе Канстанцін Кірылавіч жыве з канца 90-х гадоў. Прыехаў сюды з Глушчыны, дзе прайшлі дзяцінства і юнацтва. Там жа застала вайна. Разам з сябрамі дапамагаў партызанам: збіраў неабходныя звесткі, выконваў іншыя даручэнні лясных воінаў. Калі родны горад вызвалілі ад карнікаў, юнака прызвалі на фронт. Удзельнічаў у вызваленні Кобрына,   Брэста, Польшчы. Асабліва добра памятае фарсіраванне Віслы. З баямі дайшоў да Берліна, дзе пакінуў свой подпіс на рэйхстагу. Дэмабілізаваўся салдат толькі ў 1947 годзе. Вярнуўся дадому, уладкаваўся на працу ў калгас, затым шчыраваў у Доме быту, вадзіцелем рэдакцыі глускай раённай газеты “Сцяг Радзімы”, адкуль і выйшаў на заслужаны адпачынак.

За мужнасць, праяўленую на фронце, Царык узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны I ступені, медалямі “За вызваленне Варшавы”, “За ўзяцце Берліна”, “За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.”. Працоўная дзейнасць таксама адзначана ўзнагародамі — знакам “Ударнік камуністычнай працы”, медалямі “За доблесную працу ў азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння У.I.Леніна” і “Ветэран працы”.

З верным спадарожнікам жыцця жонкай Нінай Канстанцінаўнай ідуць поплеч 70 гадоў. Выгадавалі 3 дзяцей, дачакаліся 5 унукаў і столькі ж праўнукаў.

Шмат пройдзена і перажыта. Але, нягледзячы ні на што, Канстанцін Кірылавіч жыве па законах сумлення і маралі, застаецца аптымістам, вочы па-ранейшаму свецяцца дабрынёй, а твар — усмешкай.

Прымаючы віншаванні, ветэран выказаў удзячнасць кіраўніцтву раёна за ўвагу да яго і да ўсіх ветэранаў.

Ніна ВIКТОРЧЫК. Фота Ніны ЦАРЫК.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость