8 июля исполняется 160 лет со дня рождения Магдалены Ивановны Радзивилл

8 июля исполняется 160 лет со дня рождения Магдалены Ивановны Радзивилл

Дата

Жорнаўская гаспадыня

8 ліпеня спаўняецца 160 гадоў з дня нараджэння Магдалены Іванаўны Радзівіл

Асоба Магдалены Радзівіл была шматграннай. Княгіня, якую прымалі ў першых дварах Еўропы, не грэбавала размовамі з простымі сялянамі, уважліва слухала іх скаргі і ў большасці выпадкаў дапамагала. Яе адданасць беларускасці была незвычайнай.

Адна з польскіх газет пачатку ХХ стагоддзя напісала пра такі выпадак. Да пана Слатвінскага ў Раванічы (зараз Чэрвенскі раён) прыйшоў наймацца на працу егер. Высветлілася, што гэтага чалавека звольніла з працы ў сваім лесе Магдалена Радзівіл. Ён “моцна падкрэсліваў сваю польскасць” — яго жонка падпісалася на папулярную польскую газету. Магдалена не магла знесці такой “маніфестацыі” і загадала ляснічаму разлічыць егера.

Магчыма, гэты прыклад з шэрагу дзівацтваў, але яе клопатам быў просты народ. І бачыць яго яна хацела адзіным, без падзелу па якой бы то ні было прыкмеце. Паказальна, што, змагаючыся з польскасцю, яна адстойвала касцёлы. “Ёсць касцёлы ў Іспаніі, Францыі, Італіі. Кожны з іх размаўляе на роднай мове, служыць свайму народу, дык і наш касцёл павінен быць беларускамоўным”, – казала жанчына. Гэтаму, зразумела, супраціўлялася польскае начальства, ды і руская адміністрацыя рабіла ўсё, каб касцёл стаў рускамоўным.

У 1904 годзе, рыхтуючыся да пераезду на пастаяннае жыхарства з Варшавы ў Жорнаўку, Магдалена звярнулася да ўладаў за дазволам пабудаваць касцёл. Відавочна, у той час была паса-джана і ліпавая алея, якая акружала б будучую святыню і якую мы бачым сёння. Але тады княгіні адмовілі. Між тым пытанне гэта было важным, і праз восем гадоў яно ўсплыло зноў. Магдалена звярнулася да мінскага губернатара з просьбай дазволіць праводзіць каталіцкія набажэнствы ў хатняй капліцы ў вёсцы Уборак. Якой бы паўстала тая кап-ліца — невядома, але газеты абвінавацілі Магдалену ў наса-джэнні каталіцызму, маўляў, зноў захацела пабудаваць касцёл. Яна ж растлумачыла, што вялікія адлегласці і цяжкасці зносін у веснавую бездараж не дазваляюць людзям штодзённа бываць у храме. Зрэшты, у навакольных вёсках Амінавічы і Уборак у асноўным жывуць католікі, і толькі ў Пагарэлым і Жорнаўцы — праваслаўныя. Жорнаўскія ходзяць у лапіцкую царкву, пагарэльскія моляцца ў сваёй, а католікам даводзіцца дабірацца ці ў Свіслач, ці пад Суцін. Канешне ж, і самой ёй, нават у карэце, было далекавата датуль.

Захаваліся пісьмовыя сведчанні аб дапамозе Магдалены сялянам. Яна фінансава падтрымлівала ў час бяды, дапамагала шматдзетным, станоўча ставілася да адукацыі сялянскіх дзяцей.

Аднак мясцовыя клопаты не засланялі ёй галоўную справу жыцця — абуджэнне нацыянальнай свядомасці. Адсюль, з асіповіцкай зямлі, ішлі фінансавыя патокі для стварэння падпольных беларускіх школ, перакладаў катэхізіса, падтрымкі святароў, настаўнікаў, літаратараў. Гэта яе грошы адрадзілі беларускае кнігадрукаванне і журналістыку. Дзякуючы ёй пабачылі свет першыя кнігі Коласа, Буйло, Ядвігіна Ш. і іншых творцаў. Дзякуючы яе грашам мы маем адзіны прыжыццёвы зборнік вершаў Максі-ма Багдановіча.

Ушаноўваючы памяць пра Магдалену Радзівіл, мы аддаём належнае тым, хто пачынаў наш шлях да сёняшняй квітнеючай Беларусі, да яе дзяржаўнасці. Яны ўпэўнена крочаць у будучыню разам з намі.

Віктар Хурсік.

 

 

Последние новости

Общество

Могилевская область — победитель республиканского смотра-конкурса, проводимого в рамках выставки «БЕЛАГРО-2025»

6 июня 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко утвердил новации в контрольной деятельности

6 июня 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко – Патриарху Кириллу: за Беларусь вы можете быть абсолютно спокойны

6 июня 2025
Читать новость
Общество

Начальник отдела жилищно-коммунального хозяйства Осиповичского райисполкома Надежда Подлипская рассказывает про изменения в правилах благоустройства и содержания населенных пунктов

6 июня 2025
Читать новость
Образование

2 июня в Осиповичском районе начали работать школьные лагеря

6 июня 2025
Читать новость
Происшествия

В Осиповичах злоумышленник проник на территорию частного строящегося дома и похитил металлические трубы.

6 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем