Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

Побач з Прэзідэнтам

У ліку 17 прадстаўнікоў Асіповіччыны, якім аказалі давер стаць дэлегатамі другога УНС, была Сняжана Жуковіч

ІІ Усебеларускі народны сход прайшоў у сталіцы 18-19 мая 2001 года. Да гэтага часу ў жыцці рэспублікі адбыліся значныя перамены. На двух рэферэндумах беларускі народ вызначыў канстытуцыйны лад краіны, вырашыў пытанне з дзяржаўнымі мовамі, зацвердзіў дзяржаўныя сімвалы. Была створана і эфектыўна дзейнічала сістэма дзяржкіравання.

ІІ Усебеларускі народны сход адыграў важную ролю ў жыцці краіны. Ён прыняў Праграму развіцця рэспублікі на 2001-2005 гады. Па сутнасці, гэта была беларуская мадэль эканамічнага развіцця. Асаблівая ўвага ў ёй была надзелена вырашэнню жыллёвай праблемы, забеспячэнню харчовай бяспекі краіны і павелічэнню яе экспартнага патэнцыялу. Сярод прыярытэтаў аказалася таксама ахова здароўя. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу стварыць у краіне сучасныя даследчыя цэнтры і ўмацаваць матэрыяльна-тэхнічную базу медыцыны.

У сваім дакладзе «За моцную і квітнеючую Беларусь!» Кіраўнік дзяржавы абазначыў галоўны вынік развіцця краіны за мінулую пяцігодку: Беларусь адбылася як незалежная і самастойная дзяржава.

«Мы выбралі шлях эвалюцыйных пераўтварэнняў, і ён сябе апраўдаў», — падкрэсліў Аляксандр Рыгоравіч.

Звернемся да рэдакцыйнага архіва. «19 красавіка ў зале пасяджэнняў раённага выканаўчага камітэта адбыўся сход упаўнаважаных па выбарах дэлегатаў другога Усебеларускага народнага сходу ад Асіповіцкага раёна, — пісала газета «Запаветы Леніна» 25 красавіка 2001 г. — <…>. Ад імя аргкамітэта ўносяцца прапановы па кан­дыдатурах дэлегатаў другога Усебеларускага народнага сходу. Называюцца 15 прозвішчаў. Старшыня райвыканкама В.У. Шчэцька называе яшчэ два прозвішчы. Пачынаецца пайменнае галасаванне. Удзельнікі сходу многіх з кандыдатаў добра ведаюць. Ды і пры падборы кандыдатур на месцах да пытання падыходзілі сур’ёзна, з поўнай адказнасцю. І таму сярод упаўнаважаных ні тых, хто б галасаваў супраць, ні тых, якія ўстрымаліся, не было».

Дэлегатамі ІІ Усебеларускага народнага сходу сталі самыя ініцыятыўныя, аўтарытэтныя і неабыякавыя людзі з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй. Адна з такіх Сняжана Жуковіч — у той час даярка калгаса “Усход”, паказчыкі работы якой былі лепшымі ў раёне. Сёння яна загадчык фермы ААТ “ВязаўніцаАгра”. Сняжане Яўгеньеўне пашанцавала стаць не толькі дэлегатам, але і членам прэзідыума другога УНС.

Вось што яна ўспамінае:

— Калі ехала на форум, вельмі хвалявалася: мне, 29-гадовай жанчыне з невялікага населенага пункта, аказаны высокі давер — удзельнічаць у форуме, які вырашае лёс Радзімы. У прэзідыуме знаходзілася ў акружэнні выбітных асоб краіны. Амаль побач сядзеў мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, які ў ходзе работы прапанаваў канцэпцыю ўзаемадзеяння царквы і дзяржавы. Яго выступленне было прысвечана захаванню міжканфесійнага міру, згоды і традыцыйных маральных каштоўнасцей у беларускім грамадстве. І, безумоўна, было вельмі прыемна бачыць і чуць Прэзідэнта. Аляксандра Рыгоравіча ўсе слухалі з вялікай цікавасцю. Яго насычаная, эмацыянальная прамова нікога не пакінула абыякавым. Больш не даводзілася так блізка сустракацца з Кіраўніком краіны, а другі Усебеларускі народны сход трывала захавала ў памяці і не раз расказвала аб ім калегам і родным.

Узгадаем некаторыя тэзісы выступлення Прэзідэнта на другім УНС, якія былі сказаны чвэрць стагоддзя таму, але не згубілі актуальнасці і сёння. 

«Мы стварылі эфектыўную дзейнічаючую сістэму дзяржаўнага кіравання — «вертыкаль улады». Пры гэтым мы зыходзілі з патрабавання народа».

«Заснаваная на дасягненнях беларускай навукі інавацыйная дзейнасць заклікана стаць тым лакаматывам, які выведзе на новыя рубяжы і экспарт, і жыллё, і харчаванне, і індустрыю».

«Апорнай канструкцыяй рэальнага сектара эканомікі з’яўляецца прамысловасць. Тут фарміруюцца асноўныя падатковыя паступленні. Тут засяроджаны асноўны вытворчы і экспартны патэнцыял краіны».

«У дзяржавы няма больш важнага клопату, чым клопат аб сям’і, дзецях. Іх сацыяльная абарона — ключавая задача дзяржавы. У бліжэйшы час мы разгледзім дадатковыя меры па падтрымцы сямей, якія маюць дзяцей».

«Наша знешняя палітыка і надалей будзе заставацца стабільнай і, што немалаважна, прагназуемай як для нашых суседзяў, так і для сусветнай супольнасці ў цэлым».

«Мы можам ганарыцца тым, што Беларусь сёння — адна з найбольш бяспечных краін свету і Еўропы».

Последние новости

Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сегодня — забота, завтра — молоко

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем