Осиповчане побывали в городе-побратиме Кронштадте

Осиповчане побывали в городе-побратиме Кронштадте

Пабрацімы

Ёсць тэмы для стасункаў

У рамках рэалізацыі плана міжнароднага таварна-эканамічнага і культурнага развіцця дэлегацыя з Асіповіч на чале з першым намеснікам старшыні райвыканкама Сяргеем Ананічам наведала Кранштат. Галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Таццяна Логвін, якая пабывала ў горадзе-пабраціме ўжо другі раз, падзялілася ўражаннямі:

— Праграма паездкі была вельмі насычанай. Абзорная экскурсія па горадзе, наведванне музея гісторыі Кранштата. Вельмі ўразіла знаёмства з работай сярэдняй школы № 422, у якой адкрыта лічбавая лабараторыя, што рэалізоўвае праграмы ў вобласці ІТ-тэхналогій, працуе свая кіна-студыя, Яндэкс-ліцэй. Плануем наладзіць супрацоўніцтва гэтай установы адукацыі з нашымі школамі.

Яшчэ адно месца, якое напоўніла цудоўнымі эмоцыямі, гэта раённая дзіцячая бібліятэка. Пераступаючы яе парог, маленькія наведвальнікі трапляюць у мар-ское царства і, падарожнічаючы па ім, знаёмяцца з новымі творамі. Цудоўнае афармленне, цікавае прадметна-развіваючае асяроддзе. Лічу, што калегам-бібліятэкарам з нашага горада ёсць чаму павучыцца.

А яшчэ мы прынялі ўдзел у фестывалі моладзі і прыгажосці, прысвечаным Дню моладзі, які адзначаецца як у Расіі, так і ў Беларусі. У гэты дзень на сцэне Палаца моладзі выступалі артысты, гучалі віншаванні і пажаданні ў адрас маладога пакалення. Удзельнікам добраахвотных экалагічных рухаў, розных гарадскіх мерапрыемстваў уручаліся падзячныя лісты. Адбыўся і фінал конкурсу прыгажосці “Місіс Кранштат-2021”. Цікава арганізавалі рок-фестываль, было шмат выступленняў творчых калектываў. Дарэчы, наш спявак, саліст народнага ансамбля “Сузор’е” Аляксандр Мацвяёнак таксама выступіў на сцэне. Сімвалічна, что ён выканаў песні як на рускай, так і на беларускай мовах.

За круглым сталом абмеркавалі пытанні далейшага супрацоўніцтва. Абодва бакі зацікаўлены ў тым, каб яно было плённым.

 

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем