На каранях трымаемся

На каранях трымаемся

У мінулую суботу 18 актыўных і дружных сем’яў нашага раёна аб’ядналі свае намаганні для ўдзелу ў карыснай і знакавай справе.У межах рэспубліканскага праекта “Парк сямейных дрэў” прайшоў  адзіны дзень па закладцы алеі сямейных дрэў, прымеркаваны да Года народнага адзінства. Арганізатары праекта — ГА “БРСМ” і Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Яго галоўная ідэя — стварэнне “сямейных паркаў”, у якіх жыхары гарадоў маглі б высадзіць фамільнае дрэва, якое сімвалізуе важныя падзеі ў сумесным жыцці. Калісьці даўно існаваў звычай: нараджалася ў сям’і дзіця — абавязкова саджалі дрэва. Так што акцыя гэта  даніна традыцыі і адначасова клопат аб будучых пакаленнях.

Магчымасцю пасадзіць сваё фамільнае дрэва ў гэты дзень скарысталіся не толькі маладыя сем’і, але і сем’і-юбіляры, якія адзначылі прыгожыя даты свайго сумеснага жыцця. Каля высаджаных дрэў устаноўлены імянныя таблічкі, каб пакінуць права даглядаць за сваім жывым талісманам сямейнага шчасця: паліваць яго ў спякотны час года, пры неабходнасці праводзіць падкорм-ку, абрэзку сухіх галінак, фарміраванне кроны.

Вялікай і дружнай сям’ёй прыйшлі паўдзельнічаць у акцыі Алена і Мікалай Страчэўскія. Разам муж і жонка ўжо 14 гадоў. Выхоўваюць дачок Паліну і Ульяну. Алена працуе ў школе мастацтваў, а Мікалай — ваеннаслужачы.

— Сімвалічна, што мы сабраліся на такую хвалюючую справу, ды яшчэ і ў Год народнага адзінства, — сказала Алена. — Гэта аб’ядноўвае ўсіх нас. Важна, што разам дапаўняем алею маладымі саджанцамі і тым самым дорым любімаму гораду часцінку свайго сэрца. Месца выбрана выдатнае, побач з храмам.

Кірыл і Юлія Захаравы з такім падыходам згодныя:

— Выдатна, што ў нашым горадзе з’явілася наша фамільнае дрэўца, — дзеліцца ўражаннямі Юлія. — Працавалі разам з маленькай дачкой, ёй зараз усяго адзін годзік. І калі яна вырасце, мы абавязкова пакажам наша дрэва і раскажам, як яно тут з’явілася. Гэта будзе такі сімвалічны след нашай сям’і на будучыню. Праца на свежым паветры згуртавала і дарослых, і дзяцей, а сонечнае надвор’е дадало ўсім настрою.

— Рэспубліканскі праект “Парк сямейных дрэў” рэалізуецца з 2019 года, — адзначыў першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Максім Кавальчук. — Сям’я заўсёды займала адно з найважнейшых месцаў сярод каштоўнасцей беларускага народа. Пасадка дрэў разглядаецца як даніна традыцыі шанавання продкаў і адначасова погляд у будучыню, клопат аб будучых пакаленнях, а высаджаныя дрэвы становяцца сімвалам любві, шчасця і сямейнага дабрабыту.

Последние новости

Власть

“Пришло время собирать камни, чтобы строить наш храм”. От чего Лукашенко защищал Беларусь на рубеже 2000-х

10 сентября 2025
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Педагоги на страже правопорядка. Руководство Осиповичского РОВД на днях чествовало педагогических работников, способствовавших раскрытию преступления и пресечению правонарушений

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Захаваць назапашанае. У бягучым годзе па дзяржзаказе Асіповіцкаму вытворчаму ўчастку ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў” неабходна закласці на захоўванне 29 780 тон зерня

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Как насчет грибалки? Экофестиваль “Тихая охота” пройдет на Осиповичской земле 13-14 сентября

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 10 сентября для всех знаков зодиака

10 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем