День деревни праздновали в субботу в Лапичах

День деревни праздновали в субботу в Лапичах

Год народнага адзінства

Свае людзі

Соф’я САВАЙТАН.

s.savaytan@gzt-akray.by

Апоўдні ў сельскім клубе гэтага аграгарадка сабраліся і старыя і малыя: па ўласнай ініцыятыве да землякоў прыехаў Леанід Тушынскі — і не адзін, а з народным ансамблем музыкі і танца «Вязанка» Палаца культуры Мінскага трактарнага завода. Леанід Мікалаевіч, ураджэнец Лапіч, стварыў гэты ансамбль у 1972 годзе, з тых часоў з’яўляецца яго кіраўніком, так што, можна лічыць, Тушынскі з калегамі і задаў агульны тон святу — свае і для сваіх.

Пазней гэтая ж атма-сфера цяпла, весялосці і яднання выйшла за межы клуба: на гандлёвай пляцоўцы ў пасёлку газавікоў прайшла цырымонія ўзнагароджання самых актыўных і ініцыятыўных мясцовых жыхароў — а такіх у Лапічах заўсёды нямала. Ім падзякавала выконваючы абавязкі старшыні сельскага выканаўчага камітэта Ганна Важнік. Тут жа разгарнуўся міні-кірмаш, дзе можна было купіць рукатворныя вырабы лапіцкіх умельцаў, праходзіла бяспройгрышная латарэя. Забаў хапала і дзятве: у арганізацыі спартыўных спаборніцтваў для іх дапамог дырэктар школы Мікалай Пісьмянкоў.

І, вядома, зноў гучалі музыка і вершы: падчас праграмы, падрыхтаванай работнікамі клуба пад кіраўніцтвам Наталлі Міцкевіч, выступалі таксама выключна мясцовыя артысты-аматары. Сярод іх як юныя Стэфанія Рыбак, Соф’я Ананіч і Канстанцін Громаў, так і паважанага ўзросту Ларыса Іванаўна Абразцова і Лідзія Данілаўна Пугачова. А вясковы старажыл Міхаіл Рыгоравіч Касцюкевіч парадаваў усіх віртуознай ігрой на гармоніку.

Як адзначыла Ганна Важнік, такія святы заўсёды згуртоўваюць жыхароў, аб’ядноўваюць іх на новыя добрыя справы, а ў Год народнага адзінства гэта асабліва важна: «Вёска, як і спрадвеку было, — свайго роду сям’я, мы тут усе свае людзі. І нават калі жыццёвая дарога кагосьці павяла з гэтых месцаў, нас аб’яднала малая радзіма — і гэта назаўжды».

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем