День деревни праздновали в субботу в Лапичах

День деревни праздновали в субботу в Лапичах

Год народнага адзінства

Свае людзі

Соф’я САВАЙТАН.

s.savaytan@gzt-akray.by

Апоўдні ў сельскім клубе гэтага аграгарадка сабраліся і старыя і малыя: па ўласнай ініцыятыве да землякоў прыехаў Леанід Тушынскі — і не адзін, а з народным ансамблем музыкі і танца “Вязанка” Палаца культуры Мінскага трактарнага завода. Леанід Мікалаевіч, ураджэнец Лапіч, стварыў гэты ансамбль у 1972 годзе, з тых часоў з’яўляецца яго кіраўніком, так што, можна лічыць, Тушынскі з калегамі і задаў агульны тон святу — свае і для сваіх.

Пазней гэтая ж атма-сфера цяпла, весялосці і яднання выйшла за межы клуба: на гандлёвай пляцоўцы ў пасёлку газавікоў прайшла цырымонія ўзнагароджання самых актыўных і ініцыятыўных мясцовых жыхароў — а такіх у Лапічах заўсёды нямала. Ім падзякавала выконваючы абавязкі старшыні сельскага выканаўчага камітэта Ганна Важнік. Тут жа разгарнуўся міні-кірмаш, дзе можна было купіць рукатворныя вырабы лапіцкіх умельцаў, праходзіла бяспройгрышная латарэя. Забаў хапала і дзятве: у арганізацыі спартыўных спаборніцтваў для іх дапамог дырэктар школы Мікалай Пісьмянкоў.

І, вядома, зноў гучалі музыка і вершы: падчас праграмы, падрыхтаванай работнікамі клуба пад кіраўніцтвам Наталлі Міцкевіч, выступалі таксама выключна мясцовыя артысты-аматары. Сярод іх як юныя Стэфанія Рыбак, Соф’я Ананіч і Канстанцін Громаў, так і паважанага ўзросту Ларыса Іванаўна Абразцова і Лідзія Данілаўна Пугачова. А вясковы старажыл Міхаіл Рыгоравіч Касцюкевіч парадаваў усіх віртуознай ігрой на гармоніку.

Як адзначыла Ганна Важнік, такія святы заўсёды згуртоўваюць жыхароў, аб’ядноўваюць іх на новыя добрыя справы, а ў Год народнага адзінства гэта асабліва важна: “Вёска, як і спрадвеку было, — свайго роду сям’я, мы тут усе свае людзі. І нават калі жыццёвая дарога кагосьці павяла з гэтых месцаў, нас аб’яднала малая радзіма — і гэта назаўжды”.

Последние новости

Общество

Жыхароў аграгарадка Ясень абслугоўвае магазін Глускага адасобленага структурнага падраздзялення Клічаўскага райста

27 июля 2025
Читать новость
Общество

По данным Главного статистического управления Могилёвской области, розничный товарооборот Осиповичского района в I полугодии составил 181,5 млн руб

27 июля 2025
Читать новость
Общество

В “Белбланкавыде” всегда подберут желаемое

27 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 26 июля для всех знаков зодиака

26 июля 2025
Читать новость
Общество

Иностранцы без ВНЖ: как правильно сдать жилье и узаконить трудовые отношения

25 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко дал интервью одному из наиболее известных мировых изданий

25 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем