5 сентября в Беларуси отпразднуют День письменности

5 сентября в Беларуси отпразднуют День письменности

Год народнага адзінства

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26.03.1998 г. № 157 “Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь” Дзень беларускага пісьменства штогод адзначаецца ў нашай краіне ў першую нядзелю верасня

Традыцыйна свята праводзіцца ў гарадах — цэнтрах асветы, культуры і кнігадрукавання, месцах з багатай гістарычнай спадчынай, з якімі непарыўна звязаны жыццё і дзейнасць славутых дзеячаў Беларусі розных часоў.

4-5 верасня 2021 года ў г. Капыль Мін-скай вобласці адбудзецца XХVIII Дзень беларускага пісьменства пад слоганам “Слова нас аб’ядноўвае”.

Адной з важных частак Дня пісьменства па традыцыі стане правядзенне міжнароднага круглага стала з удзелам пісьменнікаў, філосафаў, грамадскіх і культурных дзеячаў блізкага і далёкага замежжа. Мерапрыемства пройдзе 4 верасня 2021 г. у 12.00 у г. Капыль у фарматах афлайн і анлайн.

Акрамя таго, 4 верасня адбудзецца навукова-практычная канферэнцыя “Капыльскія чытанні”, а таксама творчы вечар для ўдзельнікаў і гасцей свята ад Саюза пісьменнікаў Беларусі.

5 верасня — асноўны дзень свята.

Ключавыя мерапрыемствы:

урачыстая цырымонія адкрыцця Дня беларускага пісьменства;

перадача эстафеты гораду Добрушу (Гомельская вобласць) — сталіцы Дня беларускага пісьменства ў 2022 годзе;

цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі;

цырымонія гашэння канверта з арыгінальнай маркай, прысвечанай XXVIII Дню беларускага пісьменства;

адкрыццё помніка Цішку Гартнаму (Жылуновічу Дзмітрыю Фёдаравічу) — ураджэнцу г. Капыль, беларускаму пісьменніку, драматургу, літаратурнаму крытыку, перакладчыку, дзяржаўнаму і грамадскаму дзеячу, акадэміку Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі;

адкрыццё скульптурнай кампазіцыі, прысвечанай сталіцам Дня беларускага пісьменства;

адкрыццё алеі пісьменнікаў Капыльскага раёна з QR-кодамі — наватарскі праект Саюза мастакоў;

урачыстая цырымонія закрыцця Дня беларускага пісьменства.

На працягу двух дзён традыцыйна будзе працаваць фестываль кнігі і прэсы.

У рамках фестывалю жыхары і госці горада змогуць наведаць павільёны:

“Памяць”, дзе будуць прадстаўлены кнігі па гісторыі Беларусі, пройдуць сустрэчы з аўтарамі і навукоўцамі, прэзентацыя праекта “Партызаны Беларусі” выдавецкага дома “Беларусь сегодня”;

“Традыцыі і сучаснасць” — можна будзе азнаёміцца з выставай кніг, якія распавядаюць пра традыцыі і звычаі Беларусі. Будзе арганізаваны паказ абраду “Цары”, уключанага ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА, а таксама прадастаўлена магчымасць моладзі прыняць удзел у аўтэнтычным вясельным абрадзе;

“Разам з кнігай мы расцём” — літаратура для дзяцей і падлеткаў, пройдуць сустрэчы з аўтарамі, майстар-класы, віктарыны, гульні і многае іншае;

“Слова пісьменніка” — сустрэчы з сучаснымі беларускімі аўтарамі, аўтограф-сесіі;

“Адзінства” — павільён, прысвечаны Году народнага адзінства.

Акрамя таго, будуць працаваць гандлёвы павільён ААТ “Белкніга”, экспазіцыі рэспубліканскіх СМІ і СМІ Мінскай вобласці, “Паштовы павільён” РУП “Белпошта”, тэматычныя літаратурныя і спартыўныя пляцоўкі.

Па матэрыялах сайта Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Последние новости

Общество

В Могилевской области стартовал республиканский семинар-совещание

29 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь очень хочет активизировать сотрудничество с Эфиопией

29 июля 2025
Читать новость
Афиша

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

29 июля 2025
Читать новость
Общество

И вновь турслет! Спартакиада работающей молодежи Осиповичского района прошла 25-26 июля

29 июля 2025
Читать новость
Общество

“Знакомый мужчина при выгуле на улице бьет свою собаку. Как это остановить?” Отвечает участковый инспектор милиции

29 июля 2025
Читать новость
Общество

Хроника происшествий в Осиповичском районе с 21 по 17 июля

29 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем