Мінск — Брэст — Мінск

Мінск — Брэст — Мінск

Фінальным акордам святкавання Дня міліцыі і 105-годдзя яе ўтварэння стаў спецыяльны рэйс Цягніка гістарычнай памяці.

Міністр унутраных спраў Іван Кубракоў і больш за 700 дзеючых і адстаўных супрацоўнікаў АУС, ліцэістаў, курсантаў адправіліся ў суботу са сталічнага вакзала ў горад-герой Брэст. Менавіта там, на святой для кожнага беларуса зямлі, якая першай прыняла на сябе ўдар фашысцкіх войскаў, афіцэры і ветэраны ўшанавалі памяць супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, многія з якіх гераічна змагаліся плячом да пляча з байцамі Чырвонай арміі, абараняючы Радзіму ад нямецкіх акупантаў.

Падарожнікаў у фінальным пункце маршруту на пероне сустрэў духавы аркестр вайсковай часці 5526. На брэсцкай прывакзальнай плошчы адбыўся мітынг-рэквіем з элементамі рэканструкцыі абароны Брэсцкага вакзала ў чэрвені 1941 года і прэзентацыяй праекта “Вышыня”. Тут жа прайшло ўрачыстае адкрыццё мемарыяльнай дошкі абаронцам Брэсцкага вакзала, а ў мемарыяльным комплексе “Брэсцкая крэпасць-герой” пасля цырымоніі ўскладання вянкоў і кветак да Вечнага агню адбыліся маштабны канцэрт-рэквіем з удзелам зорак эстрады і акцыя “Спяём гімн разам”.

У складзе дэлегацыі дзеючых супрацоўнікаў Магілёўшчыны быў і начальнік Асіповіцкага РАУС палкоўнік міліцыі Віктар Архіпенка:

— Цягнік гістарычнай памяці — сімвал адзінства пакаленняў міліцыі, згуртаванасці калектываў АУС. Таму сярод яго пасажыраў і ліцэіст, і радавы, і курсант, і міністр унутраных спраў. І невыпадкова канчатковым пунктам маршруту абраны Брэст — гэта гістарычны горад, дзе вайскоўцы, супрацоўнікі міліцыі, работнікі НКУС першымі сталі на абарону нашай Айчыны.

Уклад міліцыянераў ёсць і ў гераічнай абароне іншых гарадоў. 23 дні супрацьстаяў нямецка-фашысцкім захопнікам наш Магілёў, шэсць абараняліся на безназоўнай вышыні ад перавышаючых сіл праціўніка 250 супрацоўнікаў батальёна міліцыі пад камандаваннем Канстанціна Рыгоравіча Уладзімірава — тут яны і палеглі. Амаль усе… Абеліск на вышыні Уладзімірава ўсталявалі яшчэ ў 1980 годзе, а пяць гадоў таму, напярэдадні 100-гадовага юбілею ўтварэння беларускай міліцыі, каля вёскі Гай урачыста адкрылі алею памяці байцам батальёна Уладзімірава.

Так што гэта мерапрыемства стала як своеасаблівай данінай памяці ў тым ліку і подзвігу нашых герояў-землякоў, так і напамінам пра тое, што супрацоўнікі органаў унутраных спраў і сёння працягваюць забяспечваць бяспеку нашых грамадзян. Часам цаной уласнага жыцця.

Последние новости

Власть

“Пришло время собирать камни, чтобы строить наш храм”. От чего Лукашенко защищал Беларусь на рубеже 2000-х

10 сентября 2025
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Педагоги на страже правопорядка. Руководство Осиповичского РОВД на днях чествовало педагогических работников, способствовавших раскрытию преступления и пресечению правонарушений

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Захаваць назапашанае. У бягучым годзе па дзяржзаказе Асіповіцкаму вытворчаму ўчастку ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў” неабходна закласці на захоўванне 29 780 тон зерня

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Как насчет грибалки? Экофестиваль “Тихая охота” пройдет на Осиповичской земле 13-14 сентября

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 10 сентября для всех знаков зодиака

10 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем