Каб памяці не зарасці травой! Былы партызан Міхаіл Падвойскі днямі сустрэўся з падрастаючым пакаленнем

Каб памяці не зарасці травой! Былы партызан Міхаіл Падвойскі днямі сустрэўся з падрастаючым пакаленнем

Усё менш застаецца сярод нас тых, каго прынята з павагай называць Салдатамі Перамогі: у раёне зараз пражывае чатыры ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны. Тым важней расказ кожнага з гэтых заслужаных людзей. Іх успаміны — прамы канал сувязі паміж намі і тымі, хто гераічна абараняў Радзіму.

Міхаіл Падвойскі, нягледзячы на шаноўны ўзрост, сочыць за ўсім, што адбываецца ў свеце, цікавіцца навінамі Асіповіччыны. Нават калі зімой гасціў у дачкі ў Гомелі, выпісваў раёнку, каб быць у курсе ўсяго, чым жыве раён, у вызваленне якога і ён унёс сваю лепту.

Нядаўна Міхаіл Паўлавіч наведаў спецшколу-інтэрнат, у якой калісьці працаваў. Педагогі і школьнікі правялі ганаровага госця па ўстанове. Асабліва спадабалася яму экскурсія ў музейны куток, дзе створана экспазіцыя “Ніхто не забыты”, пачэснае месца ў якой займае матэрыял пра ветэранаў вайны Міхаіла Падвойскага і Валянціну Галынскую. З вялікай цікавасцю слухаў госць пра жыццё школы, бо заўсёды вёў патрыятычную работу з моладдзю, лічыў, што павінен данесці да юнага пакалення інфармацыю аб тых, з кім разам змагаўся за свабоду краіны.

Рабяты падрыхтавалі канцэртную праграму для ветэрана, а ён пачытаў ім свае пранікнёныя вершы, у кожным радку якіх гучыць асуджэнне вайне і просьба да людзей памятаць і не паўтараць памылак былых пакаленняў.

 

Последние новости

Общество

Сезон отключения горячей воды в Осиповичах: даты и улицы

9 июня 2025
Читать новость
Общество

12 июня бизнес-встреча для малого и среднего бизнеса — «Тренды 2025 для вашего бизнеса»

9 июня 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 9 июня

9 июня 2025
Читать новость
Общество

Где в Осиповичском районе можно купаться не нарушая закон?

7 июня 2025
Читать новость
Общество

Бойцы студотрядов Осиповичского района приступили к работе

7 июня 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

Реалии нацистской оккупационной политики в Беларуси на примере Осиповичского и соседних с ним районов.

7 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем