“Да дрыжыкаў…”

“Да дрыжыкаў…”

Асіповічы трэці горад Магілеўшчыны, дзе ў гэтым годзе зрабіў прыпынак “Цягнік Перамогі” — інтэрактыўная экспазіцыя, прысвечаная подзвігу савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Землякі, якія наведалі музей на колах, падзяліліся ўражаннямі з “АК”.

Эксперт Асіповіцкага міжраённага аддзела ДКСЭ Арцём Ляўкоў:

— Гісторыю трэба ведаць і памятаць кожнаму, а гэтая выстава дазваляе пагрузіцца ў страшныя гады вайны. Прабірае да дрыжыкаў, калі ў першым вагоне бачыш шчаслівае даваеннае жыццё, а ў наступным — абаронцаў Брэсцкай крэпасці, мірных жыхароў, учарашніх студэнтаў з вінтоўкамі ў руках. Далей — канцлагер: закатаваныя людзі, брэх сабак і страшны аповед правадніцы Лідзіі… Наведванне было не толькі ўражваючым, але і пазнавальным. У вагоне “Штаб” больш даведаўся пра маршала Ракасоўскага, які, аказваецца, літаральна жыў у вагонах, каб паспяваць на ўсе тэатры ваенных дзеянняў. Атрымалася разгледзець карты 1930 года, кнігі таго часу. Вельмі цікава было больш даведацца і аб плане “Баграціён”.

Спецыяліст па сацыяльнай рабоце РЦСАН Алеся Кадаева:

— Наведванне перасоўнага музея дазволіла нам адчуць атмасферу, якая панавала ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Аўтары і стваральнікі праекта вельмі добра рэалізавалі задуманае, усё — святло, гук, выраз твараў фігур, іх позы, прадметы быта і нават пейзажы ў вокнах — прадуманы да дробязяў. Пераходзячы з вагона ў вагон, адчуваеш сябе нібы ў іншай рэальнасці. Дзевяць вагонаў — сотні лёсаў людзей. Губляецца сувязь з сённяшнім мірным жыццём, нават скурай адчуваеш той невыносны жах, які так натуральна перададзены позамі, выразамі твараў і нават позіркамі герояў экспазіцыі. Усё спадабалася, але на экскурсію было мала часу, хацелася б азнаёміцца з «Цягніком Перамогі» больш грунтоўна.

Першы сакратар РА ГА «БРСМ» Максім Кавальчук:

— Я стаў адным з першых наведвальнікаў «Цягніка Перамогі» ў Асіповічах. Адно магу сказаць дакладна: праект уражвае дэталёвасцю распрацоўкі і атмасферай.  Дэталізацыя выклікала непераадольнае жаданне дакранацца да скульптур. Уразіла рэалістычнасць, дынамічнасць. Гэта не проста фігуры, гэта людзі, у кожным з якіх жывая душа. Канечне, жахі вайны маладому пакаленню не зразумець ніколі, і за гэта мы бясконца будзем удзячныя нашым ветэранам, большасці з якіх сёння, на жаль, з намі няма. Мы ганарымся іх перамогай, дзякуем за мір у роднай краіне. А значыць, «Цягнік Перамогі» ідзе па правільным шляху.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость