“Да дрыжыкаў…”

“Да дрыжыкаў…”

Асіповічы трэці горад Магілеўшчыны, дзе ў гэтым годзе зрабіў прыпынак “Цягнік Перамогі” — інтэрактыўная экспазіцыя, прысвечаная подзвігу савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Землякі, якія наведалі музей на колах, падзяліліся ўражаннямі з “АК”.

Эксперт Асіповіцкага міжраённага аддзела ДКСЭ Арцём Ляўкоў:

— Гісторыю трэба ведаць і памятаць кожнаму, а гэтая выстава дазваляе пагрузіцца ў страшныя гады вайны. Прабірае да дрыжыкаў, калі ў першым вагоне бачыш шчаслівае даваеннае жыццё, а ў наступным — абаронцаў Брэсцкай крэпасці, мірных жыхароў, учарашніх студэнтаў з вінтоўкамі ў руках. Далей — канцлагер: закатаваныя людзі, брэх сабак і страшны аповед правадніцы Лідзіі… Наведванне было не толькі ўражваючым, але і пазнавальным. У вагоне “Штаб” больш даведаўся пра маршала Ракасоўскага, які, аказваецца, літаральна жыў у вагонах, каб паспяваць на ўсе тэатры ваенных дзеянняў. Атрымалася разгледзець карты 1930 года, кнігі таго часу. Вельмі цікава было больш даведацца і аб плане “Баграціён”.

Спецыяліст па сацыяльнай рабоце РЦСАН Алеся Кадаева:

— Наведванне перасоўнага музея дазволіла нам адчуць атмасферу, якая панавала ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Аўтары і стваральнікі праекта вельмі добра рэалізавалі задуманае, усё — святло, гук, выраз твараў фігур, іх позы, прадметы быта і нават пейзажы ў вокнах – прадуманы да дробязяў. Пераходзячы з вагона ў вагон, адчуваеш сябе нібы ў іншай рэальнасці. Дзевяць вагонаў — сотні лёсаў людзей. Губляецца сувязь з сённяшнім мірным жыццём, нават скурай адчуваеш той невыносны жах, які так натуральна перададзены позамі, выразамі твараў і нават позіркамі герояў экспазіцыі. Усё спадабалася, але на экскурсію было мала часу, хацелася б азнаёміцца з “Цягніком Перамогі” больш грунтоўна.

Першы сакратар РА ГА “БРСМ” Максім Кавальчук:

– Я стаў адным з першых наведвальнікаў «Цягніка Перамогі» ў Асіповічах. Адно магу сказаць дакладна: праект уражвае дэталёвасцю распрацоўкі і атмасферай.  Дэталізацыя выклікала непераадольнае жаданне дакранацца да скульптур. Уразіла рэалістычнасць, дынамічнасць. Гэта не проста фігуры, гэта людзі, у кожным з якіх жывая душа. Канечне, жахі вайны маладому пакаленню не зразумець ніколі, і за гэта мы бясконца будзем удзячныя нашым ветэранам, большасці з якіх сёння, на жаль, з намі няма. Мы ганарымся іх перамогай, дзякуем за мір у роднай краіне. А значыць, “Цягнік Перамогі” ідзе па правільным шляху.

Последние новости

Власть

Лукашенко: зерна идей о некой “исключительности” снова пустили ростки в умах ряда политиков

11 сентября 2025
Читать новость
Благоустройство

В Осиповичах появились новые арт-объекты

11 сентября 2025
Читать новость
Общество

Хроника происшествий в Осиповичском районе с 1 по 7 сентября

11 сентября 2025
Читать новость
Общество

Ради сильной страны. Корреспондент “АК” побеседовала о работе районного отделения политической партии “Белая Русь” с его председателем Юрием Даненковым

11 сентября 2025
Читать новость
Общество

Кредит «Региональная инициатива» от Беларусбанка: поддержка бизнеса и регионов

11 сентября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 11 сентября для всех знаков зодиака

11 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем