Ёсць такая прымаўка “Муж — галава, а жонка — шыя. Куды шыя паверне, туды галава і глядзіць”. Пацікавіліся ў зямлячак, хто ў сям’і павінен прымаць рашэнні: муж ці жонка?

Ёсць такая прымаўка “Муж — галава, а жонка — шыя. Куды шыя паверне, туды галава і глядзіць”. Пацікавіліся ў зямлячак, хто ў сям’і павінен прымаць рашэнні: муж ці жонка?

Ганна Трус, ветэран педагагічнай працы, з унучкай Міланай:

— У маёй сям’і склалася, што я і шыя, і галава, — такі ў мяне характар. Менавіта я генератар усялякіх і лёсавызначальных, і менш істотных ідэй. Ну а муж ужо далучаецца да сумеснай рэалізацыі задуманага, за што яму ўдзячна. Бывае, калі-небудзь хочацца перакласці адказнасць, аднак так склалася на працягу сумеснага жыцця, і прыходзіцца прымаць такі ўклад, каб не парушаць згоды.

Таццяна Кочатава, вырабнік тварагу філіяла «Асіповіцкі» ААТ «Бабушкина крынка»:

— Пяцьдзясят на пяцьдзясят. Важна выслухаць разважанні свайго спадарожніка, калі трэба — саступіць, іншым разам пераканаць. Разам з мужам абдумваем, выводзім агульнае меркаванне. У маладыя гады здаецца, што перавага абавязкова павінна быць на тваім баку. Потым, з цягам часу, разумееш каштоўнасць звычайнага кампрамісу.

Алена Чорная, кладаўшчык аўтапарка-19:

— Канечне, шыя галоўней! Куды накіруе, туды і галава. Аднак, як ні круці, а без канструктыўнага ўзаемадзеяння парадку не будзе. Думаю, многія заўважылі, што сёння ўсё больш функцый перакладзена на жанчыну. Мужчыны з задавальненнем аддаюць сваё галавенства слабаму полу. І жанчына проста вымушана быць моцнай. А гэта прыводзіць да таго, што яна становіцца ўсё больш самадастатковай, і мужчына ёй, так бы мовіць, не вельмі і патрэбен. І гэта не зусім добрая тэндэнцыя, трэба мяняць!

Лізавета Кавалеўская, педагог дадатковай адукацыі ЦТДіМ, у дэкрэтным адпачынку:

— Прызнаю прыярытэт галавы. Гэта мозг, дзе і нараджаюцца любыя дзеянні. Ну а роля жонкі — слухаць галаву і павярнуць шыю туды, каб усім было добра. А калі сур’ёзна, то прыемна адчуваць сябе менавіта за мужам. Ён павінен быць апорай сям’і, гарантам яе дабрабыту і непахіснасці. Камфорт­на быць у надзейных, моцных руках.

Ну як тут можна падагульніць меркаванні? Купляйце, мужчыны, упрыгажэнні на прыгожую шыю жонкі. Сто працэнтаў не пашкодзіць! І сачыце, каб яна празмерна не перагіналася.

Валянціна КОРБАЛЬ.

Последние новости

Год белорусской женщины

Ёсць такая прымаўка “Муж — галава, а жонка — шыя. Куды шыя паверне, туды галава і глядзіць”. Пацікавіліся ў зямлячак, хто ў сям’і павінен прымаць рашэнні: муж ці жонка?

17 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На текущей неделе в Осиповичском районе состоялся конкурс специалистов по искусственному оплодотворению крупного рогатого скота

17 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

У ААТ «ЖорнаўкаАГРА» набірае абароты ўборачная кампанія

17 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 июля

17 июля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко — творческим работникам: Беларусь — это мирный островок, где вы всегда найдете «прытулак»

16 июля 2026
Читать новость
Власть

«Зеркало истории суверенной Беларуси». Лукашенко о 35-летии фестиваля «Славянский базар в Витебске» 

16 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем