Не баяцца цяжкасцей

Не баяцца цяжкасцей

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў першыя гадзіны новага года падпісаў Указ № 1, якім 2026 год аб’яўлены Годам беларускай жанчыны.

Дакумент прыняты ў мэтах фарміравання нацыянальнага вобраза жанчыны-працаўніцы, папулярызацыі ролі жанчын у захаванні і развіцці грамадства. Гэта рашэнне стала сімвалам павагі да ролі, якую выконваюць жанчыны ў жыцці краіны, і падкрэсліла прыярытэты, звязаныя з сям’ёй, клопатам і працай. Дарэчы, беларускія жанчыны ўмеюць дасягаць выдатных поспехаў і ў справах, не заўсёды звыклых для прыгожай паловы чалавецтва.

Ала Еўдакімовіч асоба ў штаце Асіповіцкага завода жалезабетонных канструкцый асаблівая. Яна адзіная жанчына-зваршчык і адзін з найбольш вопытных работнікаў: аддала прадпрыемству 36 гадоў.

На завод трапіла па волі лёсу, — усміхаецца Ала Аляксандраўна. — Пасля пераезду з Гомеля ў Асіповічы ЗЖБК стаў самай блізкай да новага дома арганізацыяй, дзе былі вакантныя рабочыя месцы. Прапанавалі паспрабаваць сябе ў зварачнай справе. Было страшна, але вырашыла рызыкнуць.

Спасцігаць асновы прафесіі давялося па самай эфектыўнай праграме: базавая тэорыя і максімум практыкі на вытворчасці. Сёння Ала Еўдакімовіч задзейнічана ў стварэнні розных арматурных вырабаў. Як адзначае суразмоўца, нягледзячы на тое, што пераважная частка калектыву — мужчыны і прафесія, уласна кажучы, мужчынская, нараканняў на якасць яе працы, непаразуменняў, канфліктных сітуацый за амаль чатыры дзясяткі гадоў не было. У самым пачатку працоўнага шляху на прадпрыемстве больш вопытныя калегі заўсёды прыходзілі на дапамогу, давалі карысныя парады. Ды і цяпер завадчане працуюць дружна, зладжана.

Быць добрым зваршчыкам — задача не з лёгкіх, — заключае Ала Аляксандраўна. — Але галоўнае не баяцца цяжкасцей. Астатняе прыйдзе з вопытам.

Агата ЗІМІНА

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем