Злёт перадавікоў-2015 адбыўся ў Асіповічах

Злёт перадавікоў-2015 адбыўся ў Асіповічах

Каб квітнела родная зямля

Злёт перадавікоў — асаблівая падзея, гэта — сустрэча мясцовай эліты: лепшых майстроў сваёй справы, прадстаўнікоў найбольш зладжаных і працавітых калектываў раёна. I тое, што могуць нашы перадавікі, дае ўяўленне аб магчымасцях усяго роднага краю ў развіцці эканомікі і сацыяльнай сферы.

Ацэньваецца ж асіповіцкі патэнцыял высока: па словах памочніка Прэзідэнта — галоўнага інспектара па Магілёўскай вобласці Генадзя Лаўранкова, нават у сённяшніх, далёка не самых спрыяльных, умовах рэгіён дэманструе здольнасць працаваць эфектыўна, захоўваючы свае пазіцыі як аднаго з найбольш магутных лакаматываў народнай гаспадаркі Магілёўшчыны.

Асіповіччына мае многа адданых справе майстроў, і гэта найбольш каштоўны здабытак, з якім можна глядзець у будучыню з абгрунтаваным аптымізмам.

осиповичи слет 14

Тую ж упэўненасць у сілах землякоў выказаў у сваёй прамове і старшыня райвыканкама Пётр Шукаловіч, які агучыў леташнія вынікі работы рэгіёна і акрэсліў задачы на бягучы год.

Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па эканамічнай палітыцы Мікалай Калтуноў, кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Рыгор Варонін, старшыня Магілёўскага абласнога камітэта прафсаюзаў работнікаў АПК Віктар Гейдаль, дэлегацыі горада Бабруйска, Бабруйскага, Глускага, Кіраўскага, Старадарожскага і Пухавіцкага раёнаў, генеральны дырэктар ЗАТ “Насенне траў” Мікалай Бугаенка — гэта далёка не поўны пералік тых, хто прыбыў на свята працы, каб выказаць павагу нашым рупліўцам.

Нямала з запрошаных у МПЦ “Равеснік” адзначаюцца ўзнагародамі ўжо не першы год запар. Але на іх фоне не горш выглядаюць і тыя, хто патрапіў у кагорту лепшых упершыню. I цалкам магчыма, што праз пэўны час нехта з удзельнікаў злёту перадавікоў выйдзе на сцэну пад шчырыя апладысменты поўнай глядзельнай залы, каб атрымаць самы пачэсны знак пашаны ад землякоў — чырвоную стужку Ганаровага грамадзяніна Асіповіцкага раёна. Сёлета такога звання ўдастоены дырэктар ДДЛГУ “Асіповіцкі доследны лясгас” Мікалай Раўбель — адзін з найбольш паспяховых кіраўнікоў рэальнага сектара эканомікі нашага краю.

Усім удзельнікам злёту і кожнаму, хто працуе рупліва і плённа, — яшчэ раз шчырыя словы падзякі, пажаданні здароўя, дабрабыту і далейшых поспехаў на карысць зямлі, на якой мы жывём!

осиповичи слет 08 осиповичи слет 07 осиповичи слет 06 осиповичи слет 11 осиповичи слет 05 осиповичи слет 04 осиповичи слет 03 осиповичи слет 09 осиповичи слет 10 осиповичи слет 02 осиповичи слет 01 осиповичи слет 13 осиповичи слет 12

Последние новости

Общество

Жыхароў аграгарадка Ясень абслугоўвае магазін Глускага адасобленага структурнага падраздзялення Клічаўскага райста

27 июля 2025
Читать новость
Общество

По данным Главного статистического управления Могилёвской области, розничный товарооборот Осиповичского района в I полугодии составил 181,5 млн руб

27 июля 2025
Читать новость
Общество

В “Белбланкавыде” всегда подберут желаемое

27 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 26 июля для всех знаков зодиака

26 июля 2025
Читать новость
Общество

Иностранцы без ВНЖ: как правильно сдать жилье и узаконить трудовые отношения

25 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко дал интервью одному из наиболее известных мировых изданий

25 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем