Верасень — у Асіповічах час паспяховы

Яшчэ першы месяц восені не завяршыўся, а ўжо па многіх параметрах можна сказаць, што ён быў плённым для РДУВП «Асіповіцкі хлебазавод”. Міжнародная канферэнцыя «Сучасныя тэхналогіі і абсталяванне для хлебапякарнай і кандытарскай вытворчасці”, якая праходзіла ў сталіцы 12-13 верасня, прынесла не толькі новыя веды, уражанні і карысную
інфармацыю, але і ўзнагароды. У рамках мерапрыемства праходзіў рэспубліканскі агляд якасці хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў «Ласунак-2012”, на якім прапанаваныя для дэгустацыі асіповіцкімі хлебапёкамі прадукты былі адзначаны чатырма дыпломамі і медалямі. У ліку «залатых” — пірог «Слуцкі з карыцаю”, «срэбра” ўзяў «Вілейскі святочны”, хлеб фармавы «Дабрынскі” і подавы «Пажытны з семачкамі”. Безумоўна, вырабы-«канкурсанты” дастойныя, каб спыніцца на кожным па-асобку.

Што тычыцца пірагоў, то іх выпуск завод звычайна прыўрочвае да розных святаў — усё ж пачастунак, упрыгожаны рознакаляровай кандытарскай масцікай, больш падыходзіць менавіта да святочнага стала. Шыкоўнасці пірагам надае не толькі яркае аздабленне, але і начынне. Так, напрыклад, «Вілейскі святочны” ўтрымлівае павідла, курагу, разынкі — смаката, інакш не назавеш.

 Хлеб «Дабрынскі” ў прайс-лісце завода ўжо даўно, звычайна штосуткі яго выпякаецца 7 тысяч боханаў. Пасля заваявання гэтым вырабам папулярнасці ў асіпаўчан прадпрыемства вырашыла прадставіць яго на суд прафесійных экспертаў. I не прагадала! «Пажытны з семачкамі” — таксама дастойны канкурэнт мінскай і бабруйскай прадукцыі, упэўнена заваёўвае свайго спажыўца: паўтысячы боханаў штодня адпраўляецца ў магазіны раёна.

 Асіповіцкі хлебазавод знаходзіцца ў пастаянным пошуку новых рынкаў збыту. Днямі, напрыклад, з расійскай сталіцы прыйшла чаканая навіна, што пробная партыя салодкасцей цукровых «Воздушных” прыйшлася да густу масквічам, і цяпер для іх намі штодня будзе вырабляцца 400 штук гэтых ласункаў. Дарэчы, менавіта на асіповіцкім прадпрыемстве нядаўна праходзіў майстар-клас для калег вобласці па выпуску вышэйназваных прысмакаў — лепш за ўсё яны атрымліваюцца менавіта ў нашых кандытараў. Дарэчы, мясцовы пакупнік таксама не пакрыўджаны: салодкасці, якія ідуць на экспарт, ёсць і на паліцах магазінаў райцэнтра.

 Прымала своеасаблівы ўдзел прадпрыемства і ў Рэспубліканскім фестывалі-кірмашы «Дажынкі-2012”. Для агульнай выставы «Магілёўхлебпрама” на заказ былі падрыхтаваны эксклюзіўныя вырабы: печ, млын, каравай «Залатыя купалы”. Фантазія плюс любоў да сваёй справы — і з-пад умелых рук майстроў выйшлі сапраўд-ныя хлебныя шэдэўры. Пагадзіцеся, што такія клопаты прыемныя, яны надаюць натхнення ў штодзённай працы, дазваляюць рухацца наперад.

 Валянціна КОРБАЛЬ.

Последние новости

Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Граждане Российской Федерации смогут проголосовать на выборах в Государственную Думу на участках в Беларуси

16 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем