Вада ў Асіповіцкім раёне: плаціць ці так ліць?

Вада ў Асіповіцкім раёне: плаціць ці так ліць?

Вы перадалі паказанні лічыльніка вады за мінулы месяц у Адзіны разліковы цэнтр? А ці рэгулярна гэта робіце? На жаль, шчырае “так” можна пачуць не ад кожнага. А значыць, і грошы за аказаную паслугу ўносім несвоечасова. Многія абаненты скардзяцца: вельмі нязручна штомесяц тэлефанаваць з паведамленнем аб колькасці зрасходаванай вады. Бывае, аўтаадказчык фіксуе не ўсе званкі, што паступілі. Аптымальным для ўсіх было б аплачваць паслугі “Водаканала” такім чынам, як плацім за электрычнасць, газ: па паказаннях лічыльніка, а не згодна з налічанай сумай. Гэта пытанне нашы камунальшчыкі разглядалі не раз, але пакуль не прынята адпаведнае рашэнне.

Плацяць людзі за паступленне вады і яе ўтылізацыю. Хтосьці сумленна, іншыя — імкнучыся кагосьці абдурыць. А ёсць і такія, хто лічыць ваду агульным і бясплатным багаццем. А між тым… Лічбы растрачанай і аплачанай вады з месяца ў месяц чамусьці не сходзяцца. Асабліва відавочна гэта адрозненне ў Ялізаве. Там за ліпень было выкарыстана 21.600 кубічных метраў вады, а грошай ад мясцовых жыхароў атрымалі менш, чым за палову. Вяззеўцы пайшлі далей. За спажытыя 4.300 кубаметраў заплацілі… трэцюю  частку. Жыхары станцыі Верайцы таксама не пакутуюць ад злішку сумлення: з 2.395 кубоў аплацілі толькі крыху больш за паўтысячы. Любяць дармавую вадзіцу і ў Малой Гарожы, Красным… У горадзе таксама хапае нядобрасумленных спажыўцоў. Так, за месяц “Водаканал” прадаставіў асіпаўчанам 214 тысяч кубоў вады, за 66 з якіх не атрымаў платы. Прыкладам адказных адносін да дзяржаўнай маёмасці можа служыць пасёлак Сасновы, дзе людзі не імкнуцца да “прыхвацізацыі”. У вёсцы Ясень таксама не развіты крадзеж вады. Iншым не шкодзіла б павучыцца ад жыхароў гэтых населеных пунктаў ашчаднасці і прыстойнасці.

Спецыяльна створаная камісія правяла выбарачную праверку водакарыстальнікаў. Вынікі ўразілі. За тыдзень было складзена 62 акты, накладзены штрафы, з іх 11 максімальнага памеру, што складае амаль 10 мільёнаў рублёў. Такую суму налічваюць за множныя парушэнні. Напрыклад, некаторыя грамадзяне не заключылі дагавор на водакарыстанне, у той жа час, пагарджаючы існуючымі нормамі, урэзаліся ў водаправод, льюць, колькі душа жадае, а плаціць зусім не збіраюцца. Знайшліся такія аматары дармаўшчыны ў Ялізаве, Ясені, Жорнаўцы, Пагарэлым… Спіс можна прадоўжыць. Не ўсім і гараджанам хапае сродкаў, каб аплаціць за спажытую ваду. Напрыклад, у так званым “царскім сяле” назіраюцца такія парушэнні. Выяўлена многа “вынаходнікаў”, якія самастойна ўстанавілі лічыльнік там, дзе гэта ім выгадна. Быццам бы і плату ўносяць, але мізэрную, а вада льецца праз свабодныя ад прыбораў уліку трубы. Любяць аматары бясплатных камунальных паслуг рабіць несанкцыянаваныя ўрэзкі ў сістэму водазабеспячэння, прычым часта без наяўнасці спецыяльнага кало-дзежа, абсталяванага накрыўкай, што катэгарычна забаронена, бо небяспечна.

Як тлумачыць начальнік сектара па рабоце з абанентамі Людміла Мірончык, падобныя рэйды будуць практыкавацца часцей. Настаў час рабіць павальныя праверкі домакарыстанняў на прадмет выяўлення нелегальных крыніц уцечкі вады. Часта самі жыхары, асабліва ў сельскай мясцовасці, ведаюць тых, хто парушае нормы водакарыстання, але не жадаюць псаваць адносіны з суседзямі, лічачы лепшым плаціць за іх махінацыі.

Як выглядае сярэднестатыстычны “раскрадальнік” вады? Здзівіла, але гэта бабулька-пенсіянерка, якая часта і не ведае, якім чынам падведзена ў яе сядзібе вада, і сама, дарэчы, ашчадна яе выкарыстоўвае. А за бабуляй стаяць забяспечаныя дзеці, якія ўчынілі самаўпраўства і паліваюць-купаюцца-мыюць-льюць днямі напралёт, прыкрываючыся бацькамі.

Узнікла неабходнасць больш жорстка ставіцца да парушальнікаў закона. З тых, хто не жадае аплачваць штраф, будуць вымушаны спаганяць доўг праз суд. Падобныя “выкрутасы” адбіваюцца на ўсіх нас: уносім грошы за сябе і тых “няшчасных”, а працаўнікі камунальнай арганізацыі пазбаўляюцца прэміі пры і так невялікай зарплаце.

Яшчэ адной перашкодай у барацьбе з раскрадальнікамі вады з’яўляецца адсутнасць адзінага падыходу да работы з імі з боку “Водаканала” і Адзінага разліковага цэнтра. Ні агенцтва па дзяржрэгістрацыі і зямельным кадастры, ні сельсаветы не ідуць насустрач, каб сумесна вырашаць існуючую праблему.

Вада цячэ па трубах, праз лічыльнікі і мінаючы іх. Відаць, так і людское сумленне. Праўда, лічыльнікі на яго ставіць пакуль не навучыліся…

Iна ЗАСКЕВIЧ.

Последние новости

Афиша

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

29 июля 2025
Читать новость
Общество

И вновь турслет! Спартакиада работающей молодежи Осиповичского района прошла 25-26 июля

29 июля 2025
Читать новость
Общество

“Знакомый мужчина при выгуле на улице бьет свою собаку. Как это остановить?” Отвечает участковый инспектор милиции

29 июля 2025
Читать новость
Общество

Хроника происшествий в Осиповичском районе с 21 по 17 июля

29 июля 2025
Читать новость
Общество

Ураджай-2025. Жніво ў лічбах

29 июля 2025
Читать новость
Общество

Футбол. Первая лига. ФК “Осиповичи” — ФК “Динамо-2” — 1:2

29 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем