У лясгасе ганарацца работай машыніста лесанарыхтоўчай машыны Аляксандра Бераснева, які ў двух кварталах мінулага года займаў другое і трэцяе месцы сярод калег у вобласці

У лясгасе ганарацца работай машыніста лесанарыхтоўчай машыны Аляксандра Бераснева, які ў двух кварталах мінулага года займаў другое і трэцяе месцы сярод калег у вобласці

Там, дзе калісьці патрабавалася брыгада рабочых, зараз упраўляецца адна магутная машына харвестар, якая ўяўляе сабой ключавое звяно сучаснага лесанарыхтоўчага комплексу, дазваляе эканоміць сродкі і час. Адным з васьмі харвестараў лясгаса і кіруе Аляксандр Бераснеў. Пачынаў калісьці трактарыстам, затым атрымаў спецыяльную падрыхтоўку і восем гадоў працаваў на форвардары. А потым і самую складаную ва ўпраўленні тэхніку асвоіў. Гэта азначае, што Бераснеў мае самы высокі, восьмы, кваліфікацыйны разрад. Сапраўдны прафесіянал, філігранна выконвае сваю работу, напрыклад майстэрства пры распілоўцы ствала ссечанага дрэва. Даўжыня гатовых бярвенняў можа адхіляцца ад зададзенай нормы не болей чым на тры сантыметры.

— Складанага тут нічога няма, — з усмешкай зазначае Аляксандр Віктаравіч. — Калі авалодаеш пэўным наборам навыкаў, працуецца з задавальненнем. А панарамныя вокны ў машыне дазваляюць на працягу ўсяго дня бачыць навакольныя краявіды, якія ствараюць найлепшы настрой. Наогул, у лесе працаваць вельмі прыемна: прырода, спевы птушак, цішыня, пах кветак — нібы ў рай трапляеш.

Як сапраўдны мужчына, пра цяжкасці ні слова. А між тым працу машыніста такой складанай тэхнікі бесклапотнай не назавеш. Неабходны дакладныя разлікі, уважлівасць, пастаянны кантроль за некалькімі дзясяткамі параметраў, выкананне правіл бяспекі, што стварае пастаяннае напружанне. Але сапраўдныя прафесіяналы не на гэтым акцэнтуюць увагу. Работа харвестара старонняму назіральніку нагадвае працу робата, а гэта вельмі цікава. Ці не аб такой мараць многія хлапчукі?

Последние новости

Общество

Коратка аб розным

4 мая 2025
Читать новость
Актуальнае

Якасць жыцця на новы ўзровень. Хутка адзін з асіповіцкіх інтэрнатаў горада будзе абноўлены

4 мая 2025
Читать новость
Актуальнае

Обзор спортивных новостей Осиповичей

4 мая 2025
Читать новость
Актуальнае

К сведению пассажиров: изменения в схеме движения автобусов в Осиповичах

3 мая 2025
Читать новость
Актуальнае

Пятый тур чемпионата Беларуси по футболу принес осиповчанам долгожданную первую победу в сезоне!

3 мая 2025
Читать новость
Общество

Акцию “Беларусь синеокая” провели на Осиповичском водохранилище

3 мая 2025
Читать новость