У 2009 годзе распачаўся працоўны шлях у жывёлагадоўлі аператара машыннага даення МТФ “Ліпень” ААТ “Вязаўніца-Агра” Алесі Буяк

Жанчына любіць жывёлу, добра выконвае свае працоўныя абавязкі, а таму і паказчыкі ў рабоце стабільна высокія. Выніковым быў і мінулы год: валавы надой склаў 382 274 кілаграмы, ад кожнай рагулі атрымана 6 651 кг малака. Для параўнання: сярэднераённы ўзровень за гэты перыяд — 3 874 кг ад каровы.
Поспеху на малочнатаварнай ферме можа дасягнуць толькі чалавек, які, па-першае, не баіцца фізічнай работы, для якога не складае праблемы распачаць свой дзень, калі яшчэ ўся вёска спіць, і легчы адпачываць бліжэй да паўночы; па-другое, які перажывае за даручаную справу і не падводзіць калектыў. Якраз гэтымі якасцямі і валодае Алеся Буяк.
За плённую работу ў галіне жывёлагадоўлі была ўзнагароджана Падзячным лістом Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.