Тут ведаюць мову жывёл

Райветстанцыя, райветлабараторыя, гарадская ветэрынарная лячэбніца, лабараторыя ветсанэкспертызы на
рынку,
Жорнаўская і Ліпенская ўчастковыя ветлячэбніцы разам утвараюць ветэрынарна-санітарную
ўстанову «Асіповіцкая райветстанцыя”.

Захаванасць
пагалоўя — адзін з галоўны
х паказчыкаў работы ветэрынараў. Працэнт падзяжу ў адносінах да прыплоду летась быў невысокі: 0,8 (напрыклад, у 2011 годзе ён адпавядаў 1,2). Ну а колькасць самога прыплоду ў мінулым годзе ў сельгаспрадпрыемствах раёна вырасла на 416 галоў у параўнанні з адпаведным папярэднім перыядам. Дасягнутыя вынікі дазволілі райветстанцыі ў чарговы раз увайсці ў тройку лідараў абласнога спаборніцтва.

Многія асіпаўчанеаматары «братоў нашых меншых” добра знаёмы з работай гарадской ветлячэбніцы. Сюды штодзень у сярэднім наведваецца 15-20 чалавек са сваімі гадаванцамі, бывае і да трох дзясяткаў. Часцей за іншых прыходзяць гаспадары катоў і сабак. Ці змяншаецца з павышэннем узроўню інфармаванасці насельніцтва (адказ ледзь не на любое пытанне можна знайсці ў інтэрнэце) колькасць зваротаў у «звярыную бальніцу”? Аказваецца, не. І, што цікава, найбольш «мурзікітузікі” пакутуюць адсухога корму: ён садзейнічае развіццю мочакаменнай хваробы, інтаксікацыі арганізма. Ну і, натуральна, за такімі аперацыямі, як стэрылізацыя, кастрацыя або выдаленне розных пухлін у гадаванцаў таксама звяртаюцца менавіта сюды, тым больш, што цэны на паслугі інакш, як дэмакратычнымі, не назавеш. Бывае, прыносяць чарапашак, тушканчыкаў, не кажучы ўжо пра крысак і марскіх свінак. Хатнія любімцы ў незнаёмых умовах звычайна паводзяць сябе смірна. Мабыць, разумеюць, што ім хочуць дапамагчы?

Ёсць у ветстанцыі
і свой
віварый, дзе ўтрымліваецца баран, каля сотні марскіх свінак і двух дзясяткаў «вушасцікаў”. На гэтых жывёлах з дапамогай біяпроб ставяцца дыягназы на інфекцыйныя захворванні. Наогул, работа тут шмат-гранная і цікавая.

— У планах
установы і далей падтрымліваць «абароназдольнасць”,
— падзялілася галоўны вет-урач раёна Ганна
Алёхна.
Забяспечыць яшчэ большую захаванасць жывёлы, не дапусціць узнікнення ачагоў захворванняў. З такім надзейным калектывам, як наш, мяркую, справімся з любой задачай.
Збіраемся трымацца ў лідарах і надалей!

Валянціна
КОРБАЛЬ
.

Последние новости

Власть

Один евро на цыпленке. Лукашенко доложили об импортозамещении в птицеводстве

3 октября 2025
Читать новость
Власть

«Ниже нельзя!» Лукашенко призывает закрепиться на уровне урожая зерновых этого года

3 октября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко предложил шире внедрять перепелиные яйца в школьное меню

3 октября 2025
Читать новость
Образование

2 октября в Осиповичах состоялось торжественное мероприятие, посвященное Дню учителя

3 октября 2025
Читать новость
Образование

Сохраните свое сердце молодым! В Цельской СШ прошла встреча с ветеранами педагогического труда

3 октября 2025
Читать новость
Общество

Коратка аб розным у Асіповіцкім раёне

3 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем