Таццяна Пінчук ужо 20 гадоў працуе эканамістам у асіповіцкім ДЭУ №73

Таццяна Пінчук ужо 20 гадоў працуе эканамістам у асіповіцкім ДЭУ №73

Справа моцных духам

 

Без добрага эканаміста не абыдзецца ніводная сфера гаспадарчай дзейнасці. Ён ведае моцныя і слабыя бакі арганізацыі, а таму дапамагае прыняць эфектыўныя рашэнні па правільнай расстаноўцы прыярытэтаў.

і вызначэнні мэт. Такую важную прафесію выбрала калісьці і асіпаўчанка Таццяна Пінчук, якая два дзясяткі гадоў вылічвае кірункі развіцця дарожна-эксплуатацыйнага ўпраўлення № 73.

Кар’ера жанчыны на прадпрыемстве, куды яна перайшла з пасады галоўнага бухгалтара Асіповіцкага кансервавага завода, пачалася з дыспетчарскага крэсла і назіранняў за работай іншых спецыялістаў, назапашвання вопыту. Зараз ад уважлівасці і стараннасці Таццяны Мікалаеўны залежаць налічэнне зарплаты, кошт аўтапаслуг і выкарыстання будаўнічай тэхнікі, а разам з імі безліч невялікіх аперацый, якія прыходзіцца выконваць штодзённа.

— Той, хто лічыць абавязкі бухгалтара, эканаміста нецікавымі і нуднымі, проста не спрабаваў паглыбіцца ў свет лічбаў, — усміхаецца спецыяліст. — Гэта не проста сумы ў квітанцыях, накладных і іншых фінансавых дакументах. Усе яны — своеасаблівая мерка чалавечых здольнасцей, магутнасці тэхнікі, адзнака ўзроўню дзейнасці арганізацыі. Таму эканамісту, нібы хірургу, нельга памыляцца: ад таго, наколькі якасна ён выканае сваю работу, залежыць многае са “здароўя” яго прадпрыемства.

Як і ў любой сферы, у прафесіі ёсць свае станоўчыя і адмоўныя бакі. Да плюсаў Таццяна Мікалаеўна адносіць безліч магчымасцяў для самарэалізацыі, бо з дыпломам эканаміста можна ўладкавацца ў любую кампанію, незалежна ад яе профілю, а таксама хутка асвоіць і ў далейшым сумяшчаць у рабоце такія сумежныя напрамкі, як фінансавая аналітыка, бухгалтарскі ўлік, фінансавы аўдыт. Да таго значна павышаюцца ўменні кіраваць уласным бюджэтам і разбірацца ў банкаўскіх прадуктах. Але ж, выбіраючы падобны шлях, трэба быць гатовым да высокай канкурэнцыі, неабходнасці пастаянна ўдасканальваць уласныя веды. І, канечне, ніхто не адмяняў высокага ўзроўню адказнасці.

Як жа ў такой няпростай справе не страціць сябе?

— Сакрэт крыецца ў якасным адпачынку і таленце пакідаць работу на рабоце, — лічыць Таццяна Пінчук. — Нейкага асаблівага хобі ці спосабу абстрагавацца ў мяне няма. Люблю ўзімку пакатацца на лыжах. Шкада толькі, што ў апошнія гады з-за надвор’я такая магчымаць выпадае рэдка.

Последние новости

Общество

Иностранцы без ВНЖ: как правильно сдать жилье и узаконить трудовые отношения

25 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко дал интервью одному из наиболее известных мировых изданий

25 июля 2025
Читать новость
Общество

26 июля ФК “Осиповичи” проведет заключительный матч первого круга чемпионата страны по футболу 1 лиги

25 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

24 июля состоялось заседание штаба по благоустройству Осиповичского района

25 июля 2025
Читать новость
Общество

Уборачная кампанія ў разгары. У гэтым пераканалася карэспандэнт АК, наведаушы ААТ “Ясеньскае”

25 июля 2025
Читать новость
Общество

Прямая линия с управляющим делами Осиповичского райисполкома

25 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем