Сырных спраў майстар

Сырных спраў майстар

Жыццё часта бывае непрадказальным. Вось і былая жыхарка Старых Дарог, а сёння асіпаўчанка і майстар вытворчага ўчастка па вырабе мяккіх сыроў філіяла “Асіповіцкі” ААТ “Бабушкина крынка” Кацярына Дрозд ніколі раней не думала, што з цягам часу стане спецыялістам у такой спецыфічнай справе. Аднак у лёсу былі свае планы. І яны часам нават лепшыя, чым у чалавека.

На перапрацоўчым прадпрыемстве Кацярына не так і даўно — пяць гадоў, а на сваёй пасадзе — тры з паловай. За гэты час змагла дэталёва асвоіць тонкасці функцыянавання (а іх нямала) сыраробчага цэха. Таму што характар у яе такі: заўсёды ва ўсім разбірацца да канца. У змену тут працуе восем-дзесяць чалавек, вырабляецца каля тоны сыроў. Гэта ў рознай колькасці “Сулугуні”, “Мацарэла”, “Адыгейскі”, “Бурата”. Па меркаванні майстра, апошні найбольш працаёмкі. Аднак і рабіць яго цікава.

Поспех якаснага сыру, лічыць Кацярына Міхайлаўна, — у зладжанай калектыўнай рабоце, дзе патрабуецца максімальная аддача ад кожнага. Інакш, калі хтосьці спрацуе нядобрасумленна, сыр не атрымаецца. І тут справа не толькі ў якасці сыравіны. Галоўная ж задача майстра — эфектыўна арганізаваць работу, знаходзіць правільныя рашэнні ў розных сітуацыях. Значную частку работы зменнага майстра займае вядзенне неабходнай дакументацыі — гэта таксама важная складаемая якаснай вытворчасці прадуктаў харчавання. Ну а кампенсуе ўсе цяжкасці дружны калектыў з паважлівымі адносінамі адзін да аднаго ды надзейны сацыяльны пакет.

На пытанне, якой малочнай прадукцыі аддае перавагу Кацярына Дрозд, атрымалі адназначны адказ: “Канечне, асіповіцкай. Канечне, “Бабушкиной крынки”. Сваё бліжэй!”. Ёсць сырныя прыярытэты і ў сыноў Максіма і Ягора: старэйшы любіць бутэр-броды з плаўленым “Сулугуні”, а малодшы — паласавацца “Чэчылам”. Ну і па-за канкурэнцыяй — сыркі. Іх, дарэчы, выпускаецца дзевяць відаў.

Последние новости

Власть

Президент поддержал предложения по корректировке плана строительства и развития ВС до 2030 года

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко о важности подготовки офицеров: служить не ради «квартиры и кухни», а чтобы Родину защищать

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил запретить поездки за рубеж детских групп без госнадзора и разрешения

18 июня 2026
Читать новость
Общество

Память во имя будущего: в Осиповичском районе прошел единый день информирования

18 июня 2026
Читать новость
Происшествия

В Осиповичском районе спасатели помогли грибнику вернуться домой

18 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 18 июня для всех знаков Зодиака

18 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем