Прафсаюзнае жыццё ў Асіповічах

Прафсаюзнае жыццё ў Асіповічах

Другое крыло для ўпэўненага палёту

Што можа быць больш важным і значным, чым работа педагога? Настаўнікі даюць дзецям рознабаковыя веды, вучаць любіць радзіму і верыць ва ўласныя сілы. Гэта толькі асноўныя мэты, а колькі другасных задач вырашаюць працаўнікі сістэмы адукацыі? — падзялілася разважаннямі старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Алена Кулакоўская напачатку XV справаздачна-выбарнай канферэнцыі. На гэта важнае мерапрыемства завіталі і госці з Магілёва — загадчык арганізацыйнага аддзела абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Валерый Сапоткін і прадстаўнік ветэранскага фарміравання Ларыса Сербава.

Справаздача аб рабоце райкама ахоплівала перыяд з лістапада 2009 года. Выкананне прынятай VI з’ездам Праграмы асноўных накірункаў дзейнасці прафсаюза на 2010-2015 гады дазволіла галіноваму прафсаюзу стаць яшчэ больш з’яднаным, захаваць усё лепшае і ўпэўнена рухацца насустрач заўтрашняму дню.

У структуры райарганізацыі 54 “пярвічкі” — гэта 2.189 чалавек ці 97,3% ад агульнай колькасці працаўнікоў. У мэтах рацыянальнага выкарыстання бюджэтных сродкаў праведзена работа па распрацоўцы і зацвярджэнні ва ўстаноўленым парадку тыпавых штатаў і нарматыўнай колькасці работнікаў устаноў адукацыі, ажыццяўляецца аптымізацыя.

Елена КУлаковская

Сярэднямесячная зарплата ў сістэме адукацыі краіны за студзень-жнівень — 3.797,8 тыс. руб., тэмп росту намінальнай — 110,1%, рэальнай — 95%. Iндэкс спажывецкіх цэн — 116%. Што тычыцца нашага раёна, то заробак у галіне адукацыі складае 3.654,7 тыс. руб. — 14 пазіцыя ў вобласці. Ажыццяўляюцца даплаты работнікам, у якіх зарплата ніжэй мінімальнай. Толькі ў верасні ў раёне іх атрымалі 470 чалавек, выплаты з пачатку года склалі 675,4 млн. руб. З верасня ўсім педработнікам прадугледжана дыферэнцыраванае павелічэнне надбавак за кваліфікацыйную катэгорыю, што дазволіла павысіць зарплату настаўнікаў ад 153 да 967 тысяч рублёў — ад 6 да 28%. Сёння выклікае заклапочанасць нізкі ўзровень заробку працаўнікоў дашкольных устаноў, маладых спецыялістаў, бухгалтараў. Трэба зрабіць сістэму аплаты працы гэтых катэгорый работнікаў больш гнуткай і адпавядаючай працоўным затратам.

Зараз сацыяльнае партнёрства разглядаецца як метад цывілізаванага рашэння спрэчных пытанняў, механізм стабільнасці ва ўстановах. Заключана пагадненне паміж аддзелам адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і райкамам прафсаюза, дзейнічаюць 54 калектыўныя дагаворы, якімі ахоплена 2.688 чалавек: 2.189 работнікаў-членаў прафсаюза, 437 непрацуючых пенсіянераў, а таксама 63 работнікі, якія не ўваходзяць у прафесійную суполку.

Многія пытанні кіраўнікі ўзгадняюць з прафсаюзнымі камітэтамі: размеркаванне нагрузкі, зацвярджэнне графікаў, раскладу вучэбных заняткаў, адпускоў, правіл унутранага распарадку, заключэнне кантрактаў. Усё гэта спрыяе стабільнай рабоце калектываў.

Прафсаюз надзяляе ўвагу  атэстацыі, і яго роля тут не толькі адчувальная, але і служыць гарантам недапушчэння парушэнняў атэстацыйных правілаў. Зараз 82,3% педагогаў Асіповіччыны маюць I і вышэйшую кваліфікацыйныя катэгорыі.

Заўсёды ў полі зроку маладыя спецыялісты. Аказваецца матэрыяльная дапамога да пяці базавых велічынь пры заключэнні шлюбу, нараджэнні дзіцяці, моладзь забяспечваецца месцамі ў інтэрнаце, службовым жыллём. Прымаемыя меры далі станоўчую дынаміку: калі ў 2010 годзе іх засталося працаваць у раёне 27%, то ў 2012 — 67.

профсоюз

У працоўных адносінах працягвае дамініраваць кантрактная форма найму. За апошнія гады з 18 да 40,5% павялічылася колькасць кантрактаў, заключаных на 4 і 5 гадоў. Важным крокам стала ўнясенне ў раённае пагадненне і, адпаведна, ва ўсе кантракты мер стымулявання згодна з Дэкрэтам        № 29. Што гэта дало? Магчымасць дадатковых адпускоў да 4 дзён, павышэння тарыфных ставак да 50% работнікам групы цэнтралізаванага гаспадарчага абслугоўвання, вадзіцелям і інш.

Няма ў прафсаюза больш адказнай задачы, чым ахова жыцця і здароўя працаўнікоў. Дзейнічаюць 54 грамадскія камісіі, 160 інспектараў. Галоўны ўпор пры правядзенні праверак робіцца не толькі на выяўленне парушэнняў, але і на арганізацыйную і метадычную дапамогу прафкамам і кіраўнікам. Вынікі праверак і інфармацыя прафкамаў паказалі, што ёсць недахопы ў забеспячэнні работнікаў спецадзеннем і абуткам, сродкамі індывідуальнай абароны. Лепшымі грамадскімі інспектарамі ў справаздачным перыядзе прызнаваліся Iрына Чарнышова, Валянціна Суміч, Ала Сташэўская — усе з дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці.

Сёння асаблівую важнасць набірае інфармацыйная работа, якая спрыяе аўтарытэту прафсаюза. Сумесны з аддзелам адукацыі сайт дае магчымасць у самыя кароткія тэрміны давесці да актыву нарматыўна-прававыя акты, інфармацыю аб рабоце райкама, навіны. Большасць “пярвічак” маюць свае інтэрнэт-старонкі на школьных сайтах.

Прафсаюз імкнецца быць уважлівым да лёсаў людзей і ўсяго таго, што хвалюе працаўнікоў. Акрамя агульнапрынятых палажэнняў, ва многіх установах аказваецца дапамога пры завочнай вучобе самога працаўніка і яго дзяцей, пры санаторна-курортным лячэнні і г.д. З прафсаюзных сродкаў толькі ў гэтым годзе 160 чалавек атрымалі матэрыяльную дапамогу на суму 23,6 млн. руб.

Важная складаемая работы — стварэнне і падтрыманне ў калектывах здаровай маральна-псіхалагічнай абстаноўкі, арганізацыя вольнага часу. Значна актывізавалася спартыўна-масавая работа. У рамках раённай спартакіяды прайшлі спаборніцтвы па плаванні, шахматах, валейболе. Сёлета мужчынская і жаночая зборныя сталі лідарамі абласной спартакіяды, сумесныя намаганні дазволілі ўпершыню заняць другое агульнакаманднае месца.

Старшыня прафкама гімназіі Святлана Дораш расказала аб ролі і месцы камітэта ў абароне сацыяльна-эканамічных праў і інтарэсаў. Выстройваць эфектыўную работу дапамагае калектыўны дагавор. Дзейнічае сістэма матэрыяльнага стымулявання. У многім дапамагае арганізаваная райкамам вучоба ў школе прафсаюзнага актыву.

Аб сацыяльным партнёрстве разважала загадчыца дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці Таццяна Васянкіна. Выніковасць супрацоўніцтва адлюстроўваецца ў тым ліку і ў колькасці членаў прафсаюза: ужо шэраг гадоў гэта 100%. Сумесна з кіраўніком прафсаюз прымае ўдзел у распрацоўцы і рэа-лізацыі мерапрыемстваў па развіцці ўстановы.

Ролю адміністрацыі ў справе сацыяльнага партнёрства раскрыў дырэктар СШ № 3 Анатоль Шчамялёў, а захаванне заканадаўства аб працы стала тэмай выступлення прафсаюзнага лідара ясляў-сада № 10 “Расінка” Таццяны Апанасевіч, вопытам арганізацыі культурна-масавай работы падзялілася старшыня “пярвічкі” цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Таццяна Вараўко.

 Начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Наталля Шаўчэнка ў сваім выступленні падкрэсліла, што апошнім часам сумесная работа стала больш эфектыўнай і за кошт граматна і дэталёва распрацаваных калектыўных дагавораў, палажэнняў, інструкцый. Адсутнасць канфліктных сітуацый таксама сведчыць аб плённасці прафсаюзнай дзейнасці.

Канферэнцыя — гэта магчымасць не толькі абмеркаваць праблемы, але і адзначыць людзей. Ганаровую грамату Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі атрымала Наталля Шаўчэнка, абласнога камітэта галіновага прафсаюза — кіраўнікі ўстаноў дадатковай адукацыі Алесь Грыбко (на здымку) і Наталля Пракопчык, галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму Алена Хаецкая. Шэраг кіраўнікоў устаноў адукацыі і старшынь “пярвічак” узнагароджаны Ганаровымі граматамі прэзідыума раённага камітэта.

Работа райкама прафсаюза прызнана здавальняючай. Адбы-ліся выбары кіруючых прафсаюзных органаў, шляхам адкрытага галасавання старшынёй райкама абрана Алена Кулакоўская — яе прафесіяналізм атрымаў высокую ацэнку, у тым ліку і на абласным узроўні. На справаздачна-выбарную канферэнцыю ў Магілёў дэлегіраваны Аляксандр Гарбачоў, Наталля Шаўчэнка, Алена Кулакоўская і Сяргей Сувееў. Алена Кулакоўская будзе прадстаўляць Асіповіччыну і на VIII з’ездзе Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.

Валянціна КОРБАЛЬ.

Последние новости

Общество

Иностранцы без ВНЖ: как правильно сдать жилье и узаконить трудовые отношения

25 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко дал интервью одному из наиболее известных мировых изданий

25 июля 2025
Читать новость
Общество

26 июля ФК “Осиповичи” проведет заключительный матч первого круга чемпионата страны по футболу 1 лиги

25 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

24 июля состоялось заседание штаба по благоустройству Осиповичского района

25 июля 2025
Читать новость
Общество

Уборачная кампанія ў разгары. У гэтым пераканалася карэспандэнт АК, наведаушы ААТ “Ясеньскае”

25 июля 2025
Читать новость
Общество

Прямая линия с управляющим делами Осиповичского райисполкома

25 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем