На станции «Осиповичи-2» строится завод по изготовлению пеллетов

На станции «Осиповичи-2» строится завод по изготовлению пеллетов

Эканоміка

Яшчэ адзін завод

Пялеты лічацца адным з перспектыўных відаў паліва

Завод па вытворчасці пялетаў, які зараз будуе ДДЛГУ “Асіповіцкі доследны лясгас” на чыгуначнай станцыі “Асіповічы-2”, — напэўна, самы значны аб’ект прамысловасці раёна, які сёлета плануецца здаць у эксплуатацыю.

Генпадрадчык — ДУКДБП «Кіраўская ПМК № 255» — наладзіў работу на будпляцоўцы належным чынам, таму прэтэнзій да хуткасці і якасці правядзення работ няма ні ў заказчыка (лясгаса), ні ў інспекцыі Дзяржбуднагляду, прадстаўнік якой Аляксандр Дашкоўскі наведвае новабудоўлю часта.

Па словах інжынера-будаўніка лясгаса Віталя Васько, узвядзенне будынкаў двух вытворчых карпусоў і мантаж у іх тэхналагічнага абсталявання ідуць паралельна. Зараз вядзецца тэндар на будаўніцтва тэрмінала для аўтаматызаванай пагрузкі гатовай прадукцыі ў вагоны.

Магутнасць лясгасаўскага пялетнага завода лічыцца стандартнай для Беларусі: тут плануецца перапрацоўваць у энергаэфектыўнае паліва 22 тысячы тон адыходаў дрэваапрацоўкі.

Даволі значную колькасць будматэрыялаў сюды пастаўляе філіял “Асіповіцкі завод жалезабетонных канструкцый” ААТ “Дарбудмантажтрэст”. Узамен АЗЖБК  атрымлівае ад лясгаса дзелавую драўніну, так што супрацоўніцтва атрымліваецца ўзаемавыгаднае.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем