“Мы ў адказе за тых, каго прыручылі”, або “Тэхпрам” у Асіповічах

Унітарнае вытворчае прадпрыемства “Тэхпрам” Беларускага таварыства інвалідаў існуе з мая 1996 года. Увесь гэты час кіруе ім Іван Цімчанка, і ён з удзячнасцю ўспамінае свайго цёзку Івана Аляксандравіча Стэльмаха, якому і належала ідэя стварэння арганізацыі. Павінна яна была вырашыць адну з асноўных праблем — забеспячыць рабочымі месцамі інвалідаў, якія жадалі ўладкавацца на працу па рэкамендаваных дактарамі прафесіях. Іншы раз і здароваму чалавеку бывае цяжка знайсці работу. А пра інвалідаў і гаворкі няма. Вось і атрымлівалася, што сваё законнае права на працу людзі з абмежаванымі магчымасцямі выкарыстаць не маглі…

Адолеўшы звычайныя “папяровыя” перашкоды, УВП “Тэхпрам” атрымала юрыдычны адрас і прыняло сваіх першых працаўнікоў. Размясцілася яно ў арандаваным памяшканні, якое патрабавала рамонту. Але справіліся і з гэтай задачай. Вывучылі магчымасці інвалідаў, якія былі зацікаўлены ў рабоце, і спыніліся на швейнай вытворчасці. Тым больш, што і частка швейных машын была перададзена ім у арэнду. Паступова набывалася іншае неабходнае абсталяванне.

Стаўку зрабілі на пашыў адзення, якое вельмі запатрабавана людзьмі рабочых спецыяльнасцей. Ды і рэалізаваць дадзеную прадукцыю лягчэй: яна пастаянна запатрабавана рознымі прадпрыемствамі. У хуткім часе пачалі выконваць і іншыя заказы, напрыклад, шыць турыстычныя спальнікі, рукзакі, палаткі. Заказчыкі дадзенай прадукцыі — сталічныя крамы па продажу такога віду тавараў.

Прайшоў ужо год, як “тэхпрамаўцы” займаюцца рытуальнымі вырабамі. Гэта — дадатковыя рабочыя месцы. Праўда, у іх шмат канкурэнтаў, якія не дазваляюць наладзіць стопрацэнтны збыт гэтай прадукцыі ў межах раёна. Сваёй гандлёвай кропкі “Тэхпрам” не мае, таму кіраўніцтву прыходзіцца шукаць новыя рынкі ў іншых месцах. Што, натуральна, накладвае адбітак на фінансавае становішча вытворцаў.

Зараз на прадпрыемстве працуе 50 чалавек, з якіх палова льготнікаў — людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Каля дзесятка з іх — надомнікі.

Нягледзячы на фізічныя недахопы, усе адказна ставяцца да выканання і працоўных абавязкаў, і прымаюць актыўны ўдзел у жыцці прадпрыемства. Тыя, каму дазваляюць магчымасці, з задавальненнем займаюцца ў танцавальным калектыве “Какетка”, якім кіруе Таццяна Зінавенка. І пачынаючыя артысты паступова набываюць папулярнасць! Яны ўжо добра знаёмы асіпаўчанам, выязджалі з канцэртамі і ў іншыя месцы, дзе таксама прыйшліся даспадобы гледачам. Кожнае іх выступленне прыносіць у творчую скарбонку заслужаныя ўзнагароды.

Падчас знаёмства з калектывам у адным з цэхаў дружна кіпела работа па пашыву рабочага адзення для аднаго з прадпрыемстваў Бабруйскага раёна. За швейнымі машынамі завіхаліся 15 жанчын. Сярод іх — швеі-матарысткі Ала Юрачкіна, Валянціна Сцепчанка, Людміла Крукоўская. Яны не толькі сваёй належнай працай паказваюць прыклад іншым, але і аказваюць пасільную дапамогу калегам.

У наступным цэху Алена Зінавенка пачынала кроіць тканіну, каб задаволіць заказ таварыства з абмежаванай адказнасцю “Асіповічыгазбуд”.

— Прыемна працаваць, калі адчуваеш клопат і павагу кіраўніцтва, — заўважыла яна. — Тады і настрой добры, і работа спорыцца. Наогул жа жывем дружна, стараемся выконваць планавыя паказчыкі. І вельмі радуе паступленне новых заказаў.

А каб яны не заканчваліся, над гэтым думае намеснік дырэктара па вытворчасці Алена Цімчанка. Яна ж адказвае і за рэалізацыю прадукцыі.

— Наш “Тэхпрам” не падобны на іншыя прадпрыемствы. Тут працуюць своеасаблівыя людзі, — з цеплынёй у голасе гаворыць жанчына. — Ім патрэбна павышаная ўвага і індывідуальны падыход. Работнікам-інвалідам цяжка канкурыраваць з іншымі арганізацыямі па раду аб’ектыўных прычын. Аднак, дзякуючы зладжанай рабоце ўсіх, прадпрыемства завяршыла леташні год з прыбыткам.

— Працаваць са станоўчай дынамікай — наш дэвіз, — сцвярджае Іван Міхайлавіч. — Інакш сорамна будзе глядзець людзям у вочы. Цытуючы Экзюперы: “Мы ў адказе за тых, каго прыручылі”.

Последние новости

Здравоохранение

Нужна ли справка в сад и школу к 1 сентября? Минздрав напомнил порядок

10 июля 2025
Читать новость
Общество

Чем грозит находка чужого охотничьего ружья на приусадебном участке? Отвечает участковый инспектор милиции

10 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 10 июля для всех знаков зодиака

10 июля 2025
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

9 июля 2025
Читать новость
Благоустройство

У год добраўпарадкавання ў Асіповіцкім раёне запланаваны комплексны рамонт і рэканструкцыя 17 дваравых тэрыторый шматкватэрных жылых дамоў

9 июля 2025
Читать новость
Общество

Госавтоинспекция проводит профилактическое мероприятие «Родительский контроль!»

9 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем