Лічым свае грошы

За студзень сярэдні заробак у Асіповіцкім раёне склаў 1225 рублёў, што складае 100,4 % ад прагнознага паказчыка. Такім чынам па ўзроўні заможнасці насельніцтва рэгіён пацвярждае свой патэнцыял сацыяльна-эканамічнага росту і застаецца на другім месцы ў вобласці — пасля Магілёва і Магілёўскага раёна.
Нагадаем, што асіпаўчане ў сярэднім на працягу 2021 года штомесяц зараблялі па 1194,6 рубля.