Канструктыўны дыялог адбыўся ў Асіповіцкім райвыканкаме

Канструктыўны дыялог адбыўся ў Асіповіцкім райвыканкаме

“Сітуацыя па гандлёвым і бытавым абслугоўванні насельніцтва, грамадскім харчаванні на Асіповіччыне на належным узроўні, аднак ёсць шэраг пытанняў, якія трэба вырашаць”, — такую агульную ацэнку работы галіны даў у мінулую пятніцу пасля правядзення “прамой тэлефоннай лініі” і прыёму грамадзян міністр гандлю Рэспублікі Беларусь Валянцін Чэканаў, з якім разам працавалі першы намеснік старшыні райвыканкама Васіль Пятроўскі, начальнік упраўлення гандлю і паслуг аблвыканкама Iнеса Караткевіч, кіраўнік спраў райвыканкама Алег Кулакоўскі, загадчык сектара гандлю і паслуг Таццяна Кандратовіч і другія.

ministr-torgovli

Была нададзена значная ўвага абмеркаванню розных аспектаў арганізацыі гандлю ў раёне, прааналізаваны асноўныя пазіцыі. Напрыклад, рознічны тавараабарот за студзень-кастрычнік праз усе каналы рэалізацыі дасягнуў у нас 956,5 мільярда рублёў — 107% у супастаўных цэнах да адпаведнага леташняга перыяду. Гэты паказчык на душу насельніцтва — 19443,3 тысячы рублёў, што адпавядае другому месцу сярод рэгіёнаў Магілёўшчыны. Паважаюць асіпаўчане і пластыкавыя карткі: тавараабарот, атрыманы ў выніку разлікаў з іх выкарыстаннем, на ўзроўні 17,9% — найвышэйшы ў вобласці. А вось гандлёвых плошчаў пакуль недастаткова: у разліку на 1000 жыхароў — 493 м2 пры нарматыве дзяржаўнага сацыяльнага стандарту 600 “квадратаў” да канца 2015 года.

Маем 34 пасадачныя месцы на 1 тысячу насельніцтва ў агульнадаступных аб’ектах грамадскага харчавання. У хуткім часе плануецца ўвод яшчэ двух аб’ектаў грамадскага харчавання на 75 месцаў: кафэ ПГУП “Прусакоў” (15) і “Асмалоўскі” (60), таму тут праблем няма.

Узнімалася пытанне адсутнасці ў Асіповічах кафэ для дзяцей. Безумоўна, такі важны аб’ект па-вінен быць. Тут надзеі ў многім ускладаюцца на забаўляльны цэнтр, які, магчыма, ужо ў наступным годзе будзе адкрыты па вуліцы Чарняхоўскага пасля рэканструкцыі будынка былога Дома культуры ваеннай часці. Акрамя дзіцячага, тут будзе і кафэ для дарослых з танцавальнай пляцоўкай.

Адзін са званкоў тычыўся праблемы здачы шклатары. Нельга сказаць, што землякі зусім не маюць шансаў рэалізаваць тыя ж бутэлькі — іх прымаюць у магазінах райспажыўтаварыства і ААТ “Гандаль”. Аднак толькі тыя, якія бяруць прадпрыемствы-вырабнікі, і пры наяўнасці тары. Таму зварот быў рэзонным, і сектару гандлю і паслуг райвыканкама даручана ўзнавіць работу пункта прыёму шклатары.

Канструктыўны дыялог атрымаўся і з дэлегацыяй мясцовых індывідуальных прадпрымальнікаў, якія маюць гандлёвыя кропкі. Хвалявала іх зноў пытанне няроўных з замежнымі грамадзянамі ўмоў для вядзення бізнесу, пра што “раёнка” ўжо пісала. Сітуацыя характэрна для многіх беларускіх гарадоў — выхад бачыцца ва ўдасканаленні заканадаўчай базы. Зразумела, гэта справа не раённага ўзроўню, не аднаго дня і нават месяца, таму асіповіцкая сустрэча можа саслужыць добрую службу ў развіцці гандлю не толькі нашага рэгіёна.

Последние новости

Власть

“Пришло время собирать камни, чтобы строить наш храм”. От чего Лукашенко защищал Беларусь на рубеже 2000-х

10 сентября 2025
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Педагоги на страже правопорядка. Руководство Осиповичского РОВД на днях чествовало педагогических работников, способствовавших раскрытию преступления и пресечению правонарушений

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Захаваць назапашанае. У бягучым годзе па дзяржзаказе Асіповіцкаму вытворчаму ўчастку ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў” неабходна закласці на захоўванне 29 780 тон зерня

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Как насчет грибалки? Экофестиваль “Тихая охота” пройдет на Осиповичской земле 13-14 сентября

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 10 сентября для всех знаков зодиака

10 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем