Год беражлівасці Здаць нельга выкінуць?

Падчас Савецкага Саюза
здача пустых бутэлек была распаўсюджанай з’явай. Частымі здатчыкамі былі нават
дзеці, якія на адну бутэльку, што каштавала 12 капеек, маглі купіць пячэння або
карамелек. Бабулі, як правіла, набывалі прадукты: тры пустыя бутэлькі — дзве
булкі хлеба. Такой вялікай разнастайнасці шклатары тады не было, таму прымаўся
практычна ўвесь посуд, акрамя, бадай, бутэлек з-пад шампанскага.

Такога не скажаш пра
цяперашнюю сітуацыю са шклянкамі-банкамі. Прылаўкі магазінаў застаўлены
ўсялякай прадукцыяй, частка якой расфасавана ў разнастайную тару. Шкляной
таксама вялікі дыяпазон, асабліва ў віна-гарэлачных аддзелах. Але ці ўвесь гэты
посуд пасля ўжывання яго змесціва вяртаецца назад да завода-вытворцы? Большасць
з нас адкажа адмоўна і будзе мець рацыю: згодна са статыстыкай, на перапрацоўку
трапляе толькі трэцяя частка шклатары. Астатнія дзве кудысьці губляюцца, хаця
так не па-вінна быць. Тым больш, што дзяржава зацікаўлена, каб другасная
сыравіна выкарыстоўвалася з карысцю, а не знікала ў невядомым кірунку.

Як жа арганізавана работа
са шклатарай у нашым раёне? Ці ўсё зроблена для таго, каб шкло не валялася пад
нагамі, а было перапрацавана і паспрыяла беражлівасці і эканоміі першасных
рэсурсаў?

Пралог

Па словах выконваючага
абавязкі загадчыка сектара гандлю і паслуг райвыканкама Таццяны Кандратовіч,
работа па зборы шклатары вядзецца згодна з Законам “Аб абыходжанні з адходамі”.
Для яго эфектыўнай арганізацыі аб’екты гандлю, грамадскага харчавання і іншыя
арганізацыі абавязаны наладзіць раздзельны збор дадзенай сыравіны на віды. Усе
гандлюючыя дзяржарганізацыі прымаюць у насельніцтва шкляныя бутэлькі. Плюс,
гэтым займаюцца і прыватныя ўнітарныя прадпрыемствы “Прусакоў” і “Сыты
хутарок”. На жаль, з-за адсутнасці спецыяльнага памяшкання не арганізаваны
прыём бутэлек у “Еўраопце”, дзе актыўна вядзецца продаж алкагольнай прадукцыі.
“Сама пустыя бутэлькі выношу ў кантэйнер для шкла, які ўсталяваны ў двары, —
гаворыць Таццяна Алегаўна. — Iх далейшы лёс розны. Частку з іх, што прымаюць
магазіны, “вылоўліваюць” бамжы, астатнія забірае “Райсэрвіс”. Значыць, яны
пойдуць на перапрацоўку, і гэта добра”.

Камунальнікі  на варце беражлівасці

— Выкідваць у спецыяльныя
дваровыя кантэйнеры можна тару любой формы і колеру, — гаворыць інжынер
вытворча-тэхнічнага аддзела ДУКВП “Райсэрвіс” Мікалай Дзяцел. — У вёсках
гаспадар, з якім у нас заключана дамоўленасць на вываз смецця, таксама павінен
раздзяліць сваё “дабро”. Тое ж самае павінны рабіць і арганізацыі. Далейшы лёс
выкінутых бутэлек? Як шклабой накіроўваем на завод у Ялізава. Напрыклад, у
мінулым годзе туды завезлі каля 85 тон, сёлета лічба павялічылася да 120 тон.
Увогуле працуем, абапіраючыся на Указ Прэзідэнта краіны “Аб Дзяржаўнай праграме
збору і перапрацоўкі другаснай сыравіны ў Рэспубліцы Беларусь на 2009-2015 гг”.

Прыёмка з выбарам

Як паведаміў намеснік
дырэктара Міхаіл Ніканчык, у ААТ “Гандаль” працуюць два пункты па прыёмцы
“хрусталю” — на вуліцах Казлоўскай і Сумчанкі. Там можна здаць бутэлькі, але не
ўсе, а толькі ёмістасцю 0,5 літра з-пад гарэлкі (вінтавыя) і 0,7 з-пад віна па
цане 400 і 500 рублёў адпаведна.

У райста шкло “звініць” у
кожным магазіне. Цана такая ж і тая ж перавага на карысць ёмістасці. Прычым, на
выручаныя грошы ты павінен купіць тавар. Асобна — па 100 рублёў за кілаграм —
можна здаць і шклабой. Толькі ён паві-нен быць белага колеру.

У “Жэлдорсэрвісе” ў вас
таксама возьмуць   узгаданую тару
прыблізна па той жа цане.

Даражэй каштуюць пустыя
бутэлькі ў прыватнікаў Прусакова і Асмалоўскай — у апошняй ужо па 600 і 650
рублёў адпаведна. Між іншым, за месяц на Клімавіцкі лікёра-гарэлачны і
Бабруйскі вінзавод, па словах гаспадыні, накіроўваецца прыблізна 500 скрынь
шклянога дабра.

Зваротны шлях

“Якая колькасць шклатары
вяртаецца назад?” — з такога пытання пачалася размова з прадстаўнікамі
ўзгаданых вышэй заводаў. У Бабруйску сказалі, што паўлітровая бутэлька —
стопрацэнтна, а вось яе большай “сяброўцы” — сямісотграмовай — не так
пашанцавала: толькі чацвёртая частка. Плацяць яны за зварот па 800 і 1.000
рублёў, новыя ж купляюць у Гродна ўтрая даражэй.

У Клімавічах паведамілі,
што да іх трапляе толькі 30-40% шклатары. Цана на зваротныя бутэлькі такая:
вінтавыя па 0,5 і 0,7 л — 800, 900 і 1.000 рублёў. Новыя набываюцца ў Ялізаве,
Гомелі і Лідзе. Кошт — ад 1.290 да 1.880 рублёў.

Эпілог

Кожны з нас сам вырашае,
што рабіць з тарай, якая ўсё ж з’яўляецца ў доме. Як сказала адна з прыёмшчыц,
эканомны чалавек знойдзе час і прынясе ў прыёмны пункт нават адну бутэльку, хай
сабе яна і каштуе няшмат. Але ў асноўным менталітэт сярэднестатыстычнага
беларуса, які лічыць здачу бутэлек нейкай заганай, пакуль не на карысць
дзяржавы. Застаецца толькі адно: перавыхаваць сябе і навучыцца ашчадна
адносіцца да кожнай рэчы. У тым ліку і да такой звыклай, як пустая бутэлька.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 30 июня для всех знаков зодиака

30 июня 2025
Читать новость
Общество

25 июня в Осиповичах прошли мероприятия в рамках Марафона молодежи и студенчества

29 июня 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

Он освобождал Осиповичи. 28 июня — День освобождения района от немецко-фашистских захватчиков

28 июня 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 28 июня для каждого знака зодиака

28 июня 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко сказал, что делать, чтобы ЕАЭС был эффективной структурой, а не площадкой теоретических дискуссий

27 июня 2025
Читать новость
Общество

В этом месяце перестало биться сердце Зинаиды Константиновны Пацкевич — бессменного председателя совета ветеранов Осиповичской ЦРБ “Серебристый ландыш”

27 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем