Асіповіцкі завод аўтаагрэгатаў. Задзел на будучыню

Асіповіцкі завод аўтаагрэгатаў. Задзел на будучыню

Як і для ўсіх айчынных машынабудаўнікоў, для ААТ “Асіповіцкі завод аўтаагрэгатаў” зараз стаіць адна стратэгічная задача: пашырэнне колькасці спажыўцоў і выстаўленне на рынак новай прадукцыі. Без дасягнення станоўчых зрухаў у гэтых накірунках стагнацыя галіны можа расцягнуцца надоўга. Таму сёння, разам з вырашэннем праблемы павышэння рэнтабельнасці, ў прыярытэце — захаванне спецыялістаў у калектывах і забеспячэнне такіх аб’ёмаў выпуску прадукцыі, каб вытворчасць ішла рытмічна.

Аўтаагрэгатчыкі падышлі да канца года з запасам як мінімум двух перспектыўных напрацовак, рэалізацыя якіх істотна паспрыяе дасягненню ўзгаданых мэт.

Першая — удзел у праграме лакалізацыі камплектуючых для беларуска-кітайскіх аўтамабіляў “Джылі”. Пачнецца яна з разгортвання выпуску сядзенняў у механа-зборачным цэху.

Другая — павелічэнне выпуску шклапластыкавых кабін для аўтакранаў. Гэта ўласная распрацоўка прадпрыемства, над якой канструктары працавалі не дзін год: адладзіць тэхналогію вытворчасці на існуючым абсталяванні было ня-проста, ды і работнікаў належнай кваліфікацыі, якія могуць эфектыўна ўдзельнічаць у “даводцы” складаных распрацовак, на заводзе зараз не надта.

Шмат часу спатрэбілася, каб прайсці ўсе належныя выпрабаванні і атрымаць афіцыйнае пацверджанне заяўленых характарыстык новай прадукцыі. Аднак намаганні не былі дарэмнымі: асіповіцкая распрацоўка спатрэбілася філіялу ААТ “МАЗ” “Завод Магілёўтрансмаш”, які займаўся ў той час распрацоўкай новай мадэлі аўтакрану. Летам 2015 года першыя кабіны былі накіраваны ў Магілёў. Гэта была “пілотная” пастаўка, па выніках якой планавалася правесці комплекс даводачных работ: максімальна адаптаваць параметры кабіны пад ствараемую спецмашыну.

Супрацоўніцтва дало нядрэнны вынік. Адзін з першых магілёўскіх аўтакранаў быў прадэманстраваны на выставе будаўнічай тэхнікі ў Маскве і не застаўся там без увагі, як у цэлым, так і па шэрагу асобных вузлоў. Беларускай кабінай зацікавіўся ААТ “Iванаўскі завод “Аўтакран” — буйнейшы ў СНД вытворца аўтамабільных кранаў і адзіны ў Расійскай Федэрацыі пастаўшчык кранаў ваеннага прызначэння. Ці выльецца гэтая зацікаўленасць у нейкія канкрэтныя справы, казаць рана, таму для АЗАА пакуль у прыярытэце работа з “Магілёўтрансмашам”. Агульны аб’ём заказу — 180 кабін — на першы погляд маштабам не ўражвае. Але трэба ўлічваць, што вырабляюцца яны са шклапластыку і эпаксідных смол шляхам ручной фармоўкі, а гэта — даволі марудны працэс.

Зразумела, тэмпы выпуску ўзгоднены з заказчыкам, і АЗАА у графік паставак укладваецца. Адначасова працягваецца ўдасканаленне тэхнала-гічных працэсаў — у разліку на скарачэнне сабекошту.

Кантрактная цана прадугледжвае не надта вя-лікую рэнтабельнасць, таму пошук шляхоў эканоміі мае рацыю. Прычым не толькі ў фінансавым, але і ў маркеталагічным плане. Добра “абкатанай” у працэсе вытворчасці прадукцыяй будзе прасцей зацікавіць іншых верагодных партнёраў. Магчыма, той самы расійскі “Аўтакран”.

Дзмітрый САЎРЫЦКI.

 

Последние новости

Культура

Интересные факты про районный центр народных ремесел и декоративно- прикладного искусства в Осиповичах

12 октября 2025
Читать новость
Культура

Как организована работа Осиповичского районного центра культуры и досуга?

12 октября 2025
Читать новость
Общество

Уважаемые работники культуры, ветераны отрасли, примите поздравления с Днем работников культуры!

12 октября 2025
Читать новость
Общество

112 добрых спраў

11 октября 2025
Читать новость
Общество

Служить, как отец: история Павла Зиновенко из Осиповичского РОЧС

11 октября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 11 октября

11 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем