Асіповіцкі раён: тактыка, дыпламатыя, “Алцімед”

Асіповіцкі раён: тактыка, дыпламатыя, “Алцімед”

Сярод асіповіцкіх працоўных калектываў ЗАТ “Алцімед” займае асаблівае месца: гэта, бадай, адзіны вытворца, справы якога відавочна адпавядаюць вядомаму прынцыпу “крызіс дае новыя магчымасці”.

Прадпрыемства прыватнае, таму паказчыкі фінансавай эфектыўнасці і іншыя дакладныя лічбы-індыкатары яго кіраўніцтва лічыць камерцыйнай тайнай, раскрыццё якой можа нанесці шкоду інтарэсам фірмы. Аднак аб тым, што справы ідуць добра, здагадацца нескладана: таварыства нядаўна закупіла значную колькасць звышсучаснага вытворчага абсталявання і актыўна шукае персанал, які будзе на ім працаваць.

Рост аб’ёмаў вытворчасці запланаваны ня-гледзячы на тое, што асноўны спажывец прадукцыі — Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь — сёлета зменшыў аб’ём заказаў на 10%. Канечне, узгаданае змяншэнне не стала нечаканасцю: скарачэнне дзяржрасходаў на сацыяльныя патрэбы — вымушаная і непазбежная мера ва ўмовах агульнага эканамічнага спаду. Безумоўна, можна паспачуваць суайчыннікам, якія будуць вымушаны больш доўгі час чакаць аперацый па замене пашкоджаных суставаў, аднак бізнес ёсць бізнес, і для “Алцімеда” падзенне плацежаздольнага попыту з боку стратэгічнага партнёра выгаднае як у дзелавым, так і дыпламатычным плане.

Справа ў тым, што два гады таму вызвалілася вялікая “прастора” на еўрапейскім рынку імплантаў. Падчас праверкі на адпаведнасць прадукцыі сучасным медыцынскім стандартам амаль кожны дзясяты вытворца не здолеў “дацягнуцца” да ўстаноўленых паказчыкаў якасці і бяспекі. Выпадкова ці не, але “Алцімед” аказаўся менавіта тым, хто ў патрэбны час апынуўся ў патрэбным месцы. Фірма з запасам у часе справілася з галоўнымі перашкодамі на шляху да еўрапейскага рынку медыцынскага рыштунку: пацвердзіла сертыфікат адпаведнасці тым самым еўрастандартам і стварыла даччыную фірму-дылера з “еўрапрапіскай”. Апошняе — абавязковая ўмова: гандаль “запчасткамі для чалавека” ў Еўрасаюзе свайго роду закрыты клуб, куды прымаюць толькі “сваіх”. Швейцарская “Алцімед Iнтэрнэйшнл” з задачай справілася. Рух у Еўропу патрабаваў пашырэння аб’ёмаў вытворчасці — для гэтага і набывалася новае абсталяванне. Скарачэнне ж паставак на ўнутраны рынак дае пэўную фору ў часе і… павышае дзелавую рэпутацыю. Пошук замежных партнёраў фірма ж пачала не па ўласнай ініцыятыве. На тое прыйшлося пайсці вымушана ва ўмовах, калі айчынная медыцына адмовілася ад часткі выпускаемай для яе прадукцыі.

Увогуле да ўласнага іміджу на “Алцімедзе” адносяцца з вялікай увагай. Яно і зразумела: пратэзы сцегнавых суставаў, імпланты зубоў, хірургічнае абсталяванне — гэта тая прадукцыя, для якой добрае імя вытворцы — абавязковая ўмова. Тут як у спорце, улічваецца кожнае ачко.

Да слова, з дзелавой рэпутацыяй усё даволі цікава. Яе падтрыманне ў пэўным сэнсе з’яўляецца стрымліваючым фактарам для пашырэння вытворчасці. Парадоксу тут няма: максімальная эфектыўнасць кіравання магчыма толькі на прадпрыемствах з лікам персаналу каля 100 чалавек. На “Алцімедзе” людзей зараз каля 60, і ёсць каля 10 свабодных вакансій. Аднак запоўніць іх — вялікая праблема: да кандыдатаў прад’яўляюцца вельмі спецыфічныя па-трабаванні. Па сутнасці, фірма шукае сапраўдных “рыцараў індустрыі” — маючых высокі прафесійны патэнцыял і пры гэтым рамантычны склад характару. Першая якасць гарантуе паспяховасць у асваенні складаных тэхналогій, другая — павышае лаяльнасць работніка да работадаўцы. Той, хто ўмее рабіць эндапратэзы, можа паспяхова працаваць на любым металаапрацоўчым прадпрыемстве практычна ў любой краіне і нярэдка за значна большыя, чым тут, грошы. Падрыхтоўка ж спецыяліста патрэбных кандыцый каштуе дорага, таму важна, каб работнікі фірмы ганарыліся сваёй справай і адчувалі ўласную элітарнасць.

Калі пратэзы мясцовай вытворчасці пачалі імплантавацца ў асіповіцкай райбальніцы, для калектыву “Алцімеда” гэта стала свайго роду псіхалагічным прарывам. Усе востра адчулі, што іх майстэрства неверагодным чынам змяняе лёс людзей, якія жывуць побач. Момант, калі ты маеш поўнае права назваць сябе першым пасля Бога, забыць немагчыма. I наўрад ці існуе лепшая матывацыя для дасягнення пастаўленых мэт.

…Хто-небудзь яшчэ сумняваецца, што наш “Алцімед” атрымае максімальна магчымы прафіт з існуючай сітуацыі?

Дзмітрый САЎРЫЦКI.

Последние новости

Спорт и туризм

Спортсмены из Осиповичей стали призёрами первенства по лёгкой атлетике

9 октября 2024
Читать новость
Спорт и туризм

Юные баскетболисты из Осиповичей вернулись с медалями с первенства области

9 октября 2024
Читать новость
Общество

В Осиповичском районе на 1 сентября из 28 600 лицевых счетов 2 131 имел просроченную задолженность по оплате жилищно-коммунальных услуг

9 октября 2024
Читать новость
Культура

В районном историко-краеведческом музее проходит выставка “Осиповичи промышленные”

9 октября 2024
Читать новость
Общество

В Осиповичском свеклоприемном пункте Слуцкого сахарорафинадного комбината идет приемка нового урожая корнеплодов

9 октября 2024
Читать новость
Культура

Экспозицию районного историко-краеведческого музея пополнит коллекция средневекового холодного оружия

9 октября 2024
Читать новость

Рекомендуем