Асіповічы-Янчжоў: будзем сябраваць

Асіповічы-Янчжоў: будзем сябраваць

8-9 жніўня Магілёўскую вобласць наведала дэлегацыя горада Янчжоў (правінцыя Цзянсу, КНР).

Галоўнымі мэтамі гасцей з Далёкага Усходу стала азнаямленне з эканамічным патэнцыялам Магілёўшчыны і ўстанаўленне больш цесных сувязей паміж Рэспублікай Беларусь і КНР на рэгіянальным узроўні. Знакавым крокам ва ўзгаданым накірунку стала прыняцце ў першы дзень візіту мемарандума аб устанаўленні сяброўскага супрацоўніцтва паміж горадам Янчжоў і Асіповіцкім раёнам.

Старшыня райвыканкама Павел Налівайка і віцэ-мэр гарадской акругі Янчжоў Чэнь Ян сваімі подпісамі пацвердзілі зацікаўленасць абодвух бакоў у развіцці самага шырокага кола партнёрскіх зносін.

Канечне, пакуль рана казаць пра нейкія канкрэтныя справы, але “пункты апоры” для магчымага ўзаемадзеяння акрэсліліся адразу.

Напрыклад, Янчжоў — адзін з дынамічных цэнтраў росту кітайскай індустрыі, у тым ліку металургіі, што адкрывае шляхі супрацоўніцтва з тым жа заводам транспартнага машынабудавання. Гэтае прадпрыемства для далейшага нарошчвання аб’ёмаў вытворчасці вагонаў-цыстэрнаў і танк-кантэйнераў зараз якраз шукае пастаўшчыкоў спецыяльных гатункаў сталі, якія прапануюць прадукцыю па цэнах, ніжэй за еўрапейскія.

У сваю чаргу кітайскі бок высока ацаніў айчынны вопыт захавання навакольнага асяроддзя і турыстычны патэнцыял Беларусі, моцнымі козырамі якога з’яўляюцца гасціннасць людзей і высокая якасць харчовай прадукцыі.

Трэба дадаць, што такія — бясспрэчна пазітыўныя — высновы былі зроблены падчас наведвання менавіта  Асіповіцкага раёна, дзе прадстаўнікі адміністрацыі і кіраўнікі шэрагу буйных прадпрыемстваў горада Янчжоў мелі магчымасць азнаёміцца з дзейнасцю нашай прамысловаці — ААТ “АЗАА” і ЗАТ “АЗТМ”, культуры — раённага гісторыка-краязнаўчага музея, Вяззеўскага СДК і народнага ансамбля “Люлечка”, аб’ектаў аграэкатурызму — Дома паляўнічага ДДЛГУ  “Асіповіцкі доследны лясгас” і аграсядзібы “Краснае”.

Наступны дзень кітайская дэлегацыя правяла ў Магілёве, дзе таксама наведала шэраг суб’ектаў гаспадарання і сустрэлася з мясцовымі дзелавымі коламі.

Трэба адзначыць, што ініцыятарам устанаўлення кантактаў паміж гарадской акругай Янчжоў і Магілёўскай вобласцю стала Генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь у Шанхаі.

Фота Настассі МАЦЮШЭНКА і Дзмітрыя САЎРЫЦКАГА.

Последние новости

Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сегодня — забота, завтра — молоко

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем