Асіповічы: гандаль у цэлым і агульным

Асіповічы: гандаль у цэлым і агульным

У нядзелю — Дзень работнікаў гандлю

У значнай ступені менавіта стан гандлёвай сістэмы рэгіёна можна лічыць індыкатарам заможнасці мясцовага грамадства. Таму ёсць нагода пацікавіцца тым…

…хто дапамагае землякам набываць патрэбныя тавары?

Рознічным гандлем у раёне займаецца 200 юрыдычных асоб і 260 індывідуальных прадпрымальнікаў, якія забяспечваюць патрэбы землякоў праз 360 крам, павільёнаў і кіёскаў, 6 буйных гандлёвых цэнтраў, 2 рынкі і 79 аб’ектаў грамадскага харчавання, у якія адначасова могуць завітаць 4.024 чалавекі.

За першыя пяць месяцаў года аб’ём рознічнага тавараабароту праз усе каналы рэалізацыі склаў 638,5 мільярда недэнамінаваных рублёў. Гэта крыху меней у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам — 90,9%. Тым не менш на душу насельніцтва тавараабарот — 10,8 млн рублёў праз усе каналы рэалізацыі — гэта найвышэйшы ў вобласці паказчык (за выключэннем Магілёва і Бабруйска, якія ў справаздачнай сістэме маюць асаблівы статус).

З грамадскім харчаваннем наш раён традыцыйна не ў лідарах: 11 месца ў вобласці, хаця асіповіцкі паказчык — 395,3 тысячы рублёў на чалавека — вышэй за сярэднеабласны (388 тысяч).

таблица

…куды вядзе гандляроў здаровая канкурэнцыя?

Пра тое, што ўяўляе сабой сапраўднае змаганне за кашалёк і прыхільнасць пакупніка, асіпаўчане даведаліся пасля з’яўлення ў рэгіёне буйных гандлёвых сетак. Прыведзеная табліца красамоўна дэманструе дынаміку гэтай “бітвы тытанаў”.

Можна дадаць да лічбаў не менш ёмкія факты. ААТ “Гандаль” днямі здало ў арэнду Глускаму райста чатыры свае крамы і кафетэрый. Сярод іх знакавыя для асіпаўчан магазіны “Цэнтральны”, “Пціч” і “Лазурны”. Новыя гаспадары асталяваліся ў памяшканнях, дзе раней былі гандлёвыя аб’екты “Жэлдорсэрвіса”. ТАА “ТРІВЭ” — у вёсцы Верайцы, на вуліцах Патоцкага і Крыловіча ў Асіповічах. ПГУП “Ерыстрэйд” — у аграгарадку Дараганава. Гандаль, як і прырода, не церпіць пустаты.

…як стымулюецца спажывецкі попыт?

Дзейснай мерай у гэтай справе можна лічыць дазвол гандлёвым аб’ектам працаваць больш часу. Зараз усе крамы ЗАТ “Дабраном” і магазін ТАА “Еўрагандаль” адчынены да 22.00 гадзін, ТАА “Чыстыя крыніцы” — да 24.00.

З мэтай павелічэння тавараабароту і пашырэння рынкаў збыту айчыннай прадукцыі аддзел эканомікі райвыканкама прапанаваў 6 буйнейшым беларускім вы-творцам адкрыць у нашым горадзе фірменныя крамы.

Ці зацікавіць узгаданых  “грандаў” наш раён, пакуль невядома, а вось планы мясцовых гандляроў досыць акрэсленыя. Да канца года асіповіцкія бізнесмены плануюць адкрыць пяць магазінаў рознага профілю. Да таго ж ААТ “Гандаль”, Асіповіцкае райста, ТДА “Кастонер”, ІП Пахоменка Н.М. — маюць намер у тыя ж тэрміны запусціць у эксплуатацыю 4 пункты грамадскага харчавання.

Яшчэ адзін комплексны гандлёвы аб’ект запланаваны на крыху больш далёкую перспектыву — да канца 2017 года. Кафэ і магазін, чыё ўзвядзенне па-вінна пачацца ўжо ў хуткім часе, будуць з’яўляцца часткай аўтазапраўкі, якую РДУП “Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт” збіраецца будаваць на 74 кіламетры аўтадарогі Мінск-Гомель.

Дзмітрый САЎРЫЦКІ.

Матэрыял падрыхтаваны паводле інфармацыі, прадастаўленай аддзелам эканомікі райвыканкама.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость