Асіповічы. ДнI, якія дораць радасць

Асіповічы. ДнI, якія дораць радасць

На ААТ “Асіповіцкі хлебазавод” асаблівы час: прадпрыемства запланавала выпусціць да Вялікадня 20 тысяч кексаў і паспяхова рэалізуе запланаванае. Цяпер тут пануе ажыўленне не толькі ў начную змену, калі выпякаецца хлеб, але і ўдзень — каб забяспечыць жыхароў раёна велікоднымі пачастункамі.

Як расказалі спецыялісты вытворчай лабараторыі, на выбар спажыўцу прапануецца 6 відаў кексаў: “Вясновая раніца”, “Чараўніца”, “Графскі”, “Вербны” і дзве навінкі — “Велікодны з арахісам” і “Вясна-красна”. Апошні, напрыклад, упрыгожаны белым шакаладам з пасыпкаю, у цеста дабаўляецца курага, разынкі.

Увогуле ж кексы — складанарэцэптурныя кандытарскія вырабы, у склад якіх уваходзіць вялікая колькасць узбітых у пену яек, сахару, маргарыну. Усе кампаненты дазваляюць атрымаць асаблівае цеста, а гатовыя вырабы доўга захоўваюцца і не чарсцвеюць. Замес рыхтуюць традыцыйным апарным спосабам, кексы атрымліваюцца з непаўторным смакам і водарам, пышным мякішам і хрумсткай скарынкай. Ва ўпакоўцы вырабы захоў-ваюцца да 12 дзён. Для зручнасці пакупнікоў кексы маюць розную вагу — па 200, 300 і 400 грамаў.куличи

У перадвелікодныя дні прадпрыемства традыцыйна наведвае благачынны Асіповіцкай акругі, настаяцель Свята-Уведзенскага храма протаіерэй Васілій Белавус, каб блаславіць мясцовых хлебапёкаў на выраб кулічоў, без якіх не абыходзіцца ні адзін святочны стол. Сустрэўся з працаўнікамі хлебазавода святы айцец і сёлета. Адна з яго парад — пачынаць любую працу, тым больш — стварэнне найгалоўнейшага прадукта, з радасцю ў сэрцы.

Последние новости

Общество

Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость