Асіповіччына: рыхтуй дровы ўвесну

Як паведамілі ў філіяле «Асіповіцкі райпалівазбыт”, за 2012 год цвёрдых відаў паліва было рэалізавана насельніцтву менш, чым пазалетась: брыкету — на 27%, дроў — на 14%. Гэта звязана ў першую чаргу з узрастаннем колькасці домаўладанняў, якія ацяпляюцца газам: летась такіх стала на 353 больш.

Дарэчы, згодна з дзеючым заканадаўствам, зараз маюць права набываць брыкет і дровы па фіксаваных рознічных цэнах у тым ліку грамадзяне, у дамах якіх устаноўлена ацяпленне і газавае (або на электраэнергіі), і на цвёрдых відах паліва. Гэтая мера павінна спрыяць эканоміі газаэлектрарэсурсаў.

На сёння наш філіял у поўным аб’ёме забяспечаны брыкетам і дровамі. Тона першага па фіксаваных цэнах каштуе 136.500 рублёў, адзін шчыльны метр кубічны дроў колатых — 132.650, пілаваных —
96.050.
Дарэчы, новая адзінка вымярэння дроў — шчыльны кубаметр — таксама пачала ўжывацца нядаўна. Цяпер на кожнае домаўладанне гадавая норма 4,9 шчыльных кубічных метраў, што з’яўляецца эквівалентам ранейшых 7 складаметраў.

Зразумела, увішным гаспадарам няма патрэбы чакаць да пачатку новага ацяпляльнага сезона, каб зрабіць запасы паліва на
наступную зіму.

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем