Асіповіччына: на парадку дня — будаўніцтва ферм

Як паведамілі ва УКВП «Капітальнае будаўніцтва”, сітуацыя ў сельгаспрадпрыемствах Асіповіччыны з узвядзеннем новых сельгасаб’ектаў на сёння такая: будаўнічыя работы па рэканструкцыі малочнатаварных ферм з прымяненнем драўляных канструкцый вядуцца ў калгасах «Авангард”, «Новы шлях”, «Каўгарскі” і ААТ «Асіповічыагра—прамтэхзабеспячэнне”. Гэтым гаспадаркам адкрыта фінансаванне па лініі ААТ «Белаграпрамбанк”. Крэдытныя рэсурсы — 2,825 мільярда
рублёў на кожную ферму.

Як выглядаюць
навабуды жывёлагадоўлі ў Л
учыцах, Асаўку, Краях і Забалацці адпаведна? Цалкам зманціраваны каркасы кароўнікаў, зроблены дахі з профнасцілу, устаноўлены аконныя блокі, на чарзе — стойлавыя рамы. Стаяць ужо і каркасы даільна—малочных блокаў, ідуць работы па майстраванні даху, сценавых панэляў, унутраных перагародак, аконных блокаў, асновы пад даільнае абсталяванне. Ва ўсіх зманціраваны пляцоўкі для часовага захавання гною.

Што ў астатніх гаспадарках? Нягледзячы на тое, што фінансаванне калгасу «Бярэзіна” не адкрыта, работы па рэканструкцыі фермы ў вёсцы Копча працягваюцца дзякуючы сродкам
падрадн
ай арганізацыі. Зараз будаўнікі заняты дахам даільна—малочнага блока, на кароўніку зашываюцца тарцы, ідзе ўстаноўка вокнаў, на 60% зроблена падлога. Пляцоўка для гною
таксама ўжо гатова.

Цяпер ідзе афармленне дакументаў на атрыманне сродкаў у ААТ «Белаграпрамбанк” калгасамі «Чырвоны ўдарнік”, «Лапічы”, «Ясень”, «Бярэзіна”, «Карытнае” і
імя Чарняхоўскага.

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем