Асіповіччына: будучыня за мадэрнізацыяй

На станцыі Асіповічы
прэзентаваны кітайскі электравоз БКГ1-001 — адзін з тых, што быў створаны
Датунскім электравозабудаўнічым заводам і закуплены Беларускай чыгункай з мэтай
абнаўлення машыннага парка. Iнвестары з Паднябеснай і прадстаўнікі кіраўніцтва
БЧ прыбылі да нас не толькі прэзентаваць сучасны электравоз, але і на свае вочы
ўбачыць, як праходзіць электрыфікацыя ў рэгіёне.

Госці падрабязна
азнаёміліся з падрыхтаванымі стэндамі, шмат размаўлялі, дзяліліся ўражаннямі,
задавалі пытанні. Iх цікавіла кожная дробязь: кітайцы — людзі эканомныя, умеюць
і лічыць свае грошы, і з розумам іх укладваць у перспектыўныя праекты.

Сучасны, камфартабельны і
магутны электравоз зараз выкарыстоўваецца для перавозак грузаў на чыгунцы.
Унутры ў ім таксама ўсё абустроена па апошняму слову тэхнікі.

— Тут усё інакш, —
гаворыць машыніст-інструктар Расціслаў Шахоцька. — Для машыніста і яго
памочніка створаны самыя зручныя ўмовы: кандыцыянер, электрачайнік,
мікрахвалевая печ, міні-халадзільнік, зручнае рэгуліруемае крэсла, камп’ютарнае
ўпраўленне, экалагічны санітарны пакой, дасканала прадуманая сістэма
пажаратушэння, бяспекі ўвогуле і шмат іншых выгод.

Вось некалькі цікавых
фактаў пра БКГ1-001:

– Электравоз у паўтара
разы магутнейшы за свае савецкія аналагі;

– Разліковы тэрмін службы
— 40 гадоў;

– На пульце існуе
камп’ютарная сістэма “круіз-кантроль”, якае дазваляе пераводзіць кіраванне ў
рэжым накшталт аўтапілота;

– Асноўнае абсталяванне
пастаўлена знакамітай канадскай машынабудаўнічай фірмай Bombardier;

– Можа перавозіць цягнікі
вагой да 8.000 тон і даўжынёй рухомага саставу больш за 1 кіламетр.

Усе плюсы выкарыстання
электравоза навідавоку: паступовая мадэрнізацыя дазволіць з кожным годам
паляпшаць эфектыўнасць працы стальной магіс-тралі, павышаць хуткасць дастаўкі і
колькасць перавозімых грузаў. А яшчэ ствараць больш камфартабельныя ўмовы для
машыністаў і іх памочнікаў, што таксама немалаважны фактар у паспяховай
жыццядзейнасці чыгункі.

Нэлі АСТРЭЙКА.

Последние новости

Общество

Прямая линия с директором Осиповичского государственного колледжа

30 июня 2025
Читать новость
Общество

За каждой цифрой — продукция. 30 июня — День экономиста

30 июня 2025
Читать новость
Общество

В Осиповичах пройдет прямая линия с начальником отдела статистики труда Главного статистического управления области

30 июня 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 30 июня для всех знаков зодиака

30 июня 2025
Читать новость
Общество

25 июня в Осиповичах прошли мероприятия в рамках Марафона молодежи и студенчества

29 июня 2025
Читать новость
Благоустройство

График вывоза отходов растительного происхождения с территории частного сектора города Осиповичи

29 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем